Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што гэта? Зорная хвароба? Лідэрская салідарнасць? Цяжка адказаць адназначна. Але адно ясна i бясспрэчна: літаратуры гэта мала спрыяе. Наадварот, тармозіць яе рух наперад: лідэру, згодна яго ролі, трэба не адштурхоўваць, a весці ўсіх за сабою. Іншая справа, канечне: a ці ўсе пойдуць за эгаістычным важаком?

* * *

Адзін вядомы, але абачлівы таварыш неяк у парыве шчырасці прызнаўся: «Дзе нясмелы, там i маеш рацыю, браце». Іншы вядомы, але яшчэ болей абачлівы калега, колькі ведаю яго, усё абгрунтоўвае, чаму не варта праяўляць рызыкі i смеласці. Маўляў, трошкі няўдала ступіш, скажаш, дык цябе адразу сатруць у парашок тыя, хто мае вялікую сілу. А тых, у каго ёсць вялікая моц, вельмі шмат. To i трэба, маўляў, быць вельмі асцярожным, не агаляць сваё сэрца...

Слухаеш-слухаеш такое i, бывае, думаеш: a ці не хітруеце вы, абачлівыя таварышы, ці не клапоціцеся найперш пра свой дабрабыт, урэшце, ці не з-за вас спакойна, сыта жывуць тыя, хто помсціць за рызыку i смеласць?

* * *

У кожнага вялікага ці малога народа была, ёсць свая вялікая альбо малая ідэя. Яна вядзе пакаленні праз стагоддзі, вызначае будучыню. Без сэрцавіннай ідэі, мабыць, ні адзін народ не выжыве, знікне, як ужо зніклі многія плямёны.

Якая ідэя была ў нашых продкаў, скажам, у 1696 годзе, у год афщыйнай забароны ўжывання беларускай мовы сеймам Рэчы Паспалітай? Ідэя выжыць у самых жудасных умовах?

* * *

Афіняне амаль 2500 гадоў таму мідзійцам: «Магутныя робяць тое, што яны могуць, а слабыя тое, што яны могуць выцерпець». Калі, дзе, чаму чалавек узяў на ўзбраенне гэты несправядлівы тэзіс: дзялі і ўладар?!

* * *

Ужо i на маіх вачах адышлі Міхась Лынькоў, Мікола Лобан, Аркадзь Чарнышэвіч, Мікола Лупсякоў, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Аляксей Кулакоўскі i іншыя нашы выдатныя i добрыя празаікі. Вялікія і, можа, непапраўныя страты панесла наша літаратура.

I ўсё ж, пераадольваючы пачуццё асірацеласці, жывым апускаць рукі нельга. Наадварот, трэба ўдвая-утрая болей бачыць, разумець, перажываць i працаваць. Гэтыя звышнамаганні, можа, памогуць не толькі ўтрымаць тое, што было дасягнута, але i паспрыяць заваяванню новых вышынь i каштоўнасцей.

* * *

Цяпер усё часцей i часцей падаецца голас, каб засцерагчы прыроду, атмасферу ад забруджанасці, па гібелі. Ці не слушна побач з гэтым клопатам падымаць трывогу, што нам неабходна болей дбаць i пра чысціню людскіх душ, моладзі ў найпершую чаргу?

* * *

Чытаем у А. С. Пушкіна:

Ты просвещением свой разум осветил,
Ты правды чистый свет увидел,
И нежно чуждые народы возлюбил,
И мудро свой возненавидел.

Здаецца, той, хто заяўляе пра любоў да ўсяго свету, да роду чалавечага, не толькі не можа палюбіць свет, род чалавечы, але i бліжняга свайго, бо якраз, як падкрэслівалі старажытныя мудрыя, з любові да маці, бацькі, брата, сястры, сябра, да роднага дому i Радзімы пачынаецца любоў усеагульная, усечалавечая.

* * *

Нядаўна шмат пісалі пра бум у лацінаамерыканскай літаратуры. Некаторыя нашы «гарачыя» крытыкі нават заклікалі адмовіцца ад сваей «цягамоціны» i пераймаць лацінаамерыканцаў, у прыватнасці, Маркеса.

Нямала думалася: у чым жа сакрэт буму лацінаамерыканскай літаратуры? Многае, здаецца, памаглі зразумець самі лацінаамерыканцы. У прыватнасці, аргенцінскі выдатны празаік X. Картасар у сваім інтэрв'ю ў «Вопросах литературы» (1981, № 11.)

«Нам, лацінаамерыканцам, — пісаў ён там,— дасталася ў спадчыну не літаратурная іспанская мова з яе глыбокімі карэннямі, а мова заваёўнікаў. Шмат стагодцзяў не было лацінаамерыканскай літаратуры. Перайманні былі — з іспанскай літаратуры, з англійскай, з французскай, з італьянскай... I вось гадоў трыццаць пяць — сорак таму, прыкладна ў час другой сусветнай вайны, мы пачалі ламаць літаратурныя каноны, адхіляць прызнаныя ў свеце ўзоры. У нас не было традыцый, i мы перад усім светам прызналіся ў гэтым. Мы стварылі сваю, новую літаратуру».

I яшчэ. Зноў яго, Картасарава: «...адкуль гэтая сіла? Літаратура наша нараджалася i мацнела ў пастаяннай смяртэльнай небяспецы. Ваенныя дыктатуры разбурылі i працягваюць разбураць культуру. Тысячы пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў, журналістаў падпадаюць пад рэпрэсіі, выганяюцца са сваёй радзімы. Але вы ведаеце, у раі зусім не будзе літаратуры. Я веру — пісьменніка нараджае гнеў. Асабліва гнеў у нацыянальна-вызваленчай барацьбе, у барацьбе за волю. Пісьменнік не павінен адчуваць стану задавальнення i самазаспакаення. Той, хто прымірыўся з рэчаіснасцю, асуджаны на паражэнне. Літаратура — гэта бунт супраць несправядлівасці. Літаратура павінна памерці, але не ісці на вяровачцы тых, хто мае ўладу, яна проста не мае на гэта права, — толькі пры такой умове яна карысная грамадству, яна выконвае тую функцыю, для якой заклікана на зямлю, толькі пры гэтай умове пісьменнік адчувае сябе не зусім бескарысным».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x