Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Каб ты ведаў, які ён хваткі!— азарылася ўсмешкаю.— У цябе пойдзе. Будзе рослы i дужы мужчына.

Ён з замілаваннем пазіраў i на яе, прыгожую, шчаслівую, i на яго, дзіця, што ўжо так прагла жыць. Пасля, калі накормлены мацачок зноў ляжаў i спаў у калысцы, Гэлька прытулілася да яго i прашаптала:

— Яму ж, Казічак, трэба сястрычка...

8

— Гэта — крах!..— позняй ужо восенню, лепш сказаць, перад самым Новым годам, не гледзячы яму, Казіку, у вочы i няўцямна трымаючы ў руцэ відэлец з падчэпленым кавалачкам агурка, цяжка выдыхнула за вячэраю Вера.

Ён, ужо які час жывучы раздвоена, з радасцю i смуткам, калі не ахаладнелы, дык ужо абыякавы да Веры як да жонкі, са шкадаваннем зірнуў на яе: на рана памаршчынены лоб, абапал якога на скронях засівелася кайма, на запалыя пад акулярамі звычайна халодныя, а цяпер разгубленыя вочы, на танкаватыя нервовыя нос i губы ды на непрывабны пушок на шчоках, што чамусьці страцілі свежасць i лёгкую пунсовасць. Да ўсяго Вера за апошні час яшчэ болей схуднела i заняпала як жанчына. Нібы была хворая, хоць на нездароўе вельмі не скардзілася.

— Пра які крах ты гаворыш?— з затоеным хваляваннем запытаў ён.

— Няўжо ты не разумееш? — незадаволена зморшчылася яна i яшчэ болей пастрашнела.

Ён увесь сцяўся i, паколькі ўжо дзеці выйшлі з-за стала i падаліся глядзець бясконцы замежны фільм па тэлевізары, настроіўся на цяжкую сямейную размову.

— Партыя пала! — скрушліва прамовіла Вера.— СССР паў!

Вось яно што! Значыць, Вера яшчэ нічога не чула пра яго i Гэльку, не можа ці не хоча падумаць пра тое, што, можа, якраз ён — каханец той жанчыны, бацька яе дзіцяці. Нібы для яе няма ў гэтым ніякай небяспекі. Дурніца ты, хацелася выпаліць яму, не прападзём, пражывём i без тваёй партыі, i без СССР, а вось з-за таго, чаго няма ў нас з табою, жыць далей разам проста няма як!

— Я ж табе не адзін раз казаў,— прамовіў уголас,— менш слухай хітрую i двудушную Рабцаву, больш глядзі сваю работу i сям'ю.

— Рабцава — распусніца i кар'ерыстка!

— А ты што — раней не бачыла гэтага?

— Я ж падумаць не магла, што яна так подла мне хлусіць, так падмане. Яна ж абяцала, ледзь не клялася перавесці мяне ў горад. Калі не ў райком, дык у райвыканком. Ажно рванула ўслед за Першым у вобласць i цяпер, калі партыя распушчаная, няблага ўладкавалася!

— Нічога новага i дзіўнага ў гэтым няма. Не тое дагэтуль у такіх, як Рабцава, было на хлусні i абяцанках.

Як не падабаліся i раней такія ягоныя размовы, гэтак загнявілі яны Веру i цяпер:

— Рабцава Рабцавай, а партыя партыяй! Партыя перамагла ўсіх сваіх ворагаў, фашызм, падняла СССР да ядзернай i вадароднай бомбаў, да спутніка, да звышдзяржавы!

I некалі, слухаючы тут, у гэтай хаце, бяседы Рабцавай i Веры, i ў гэтую хвіліну, калі чуў толькі адну жонку, Казік адчуваў здзіўленне: няўжо не толькі Рабцава, але i яго Вера думае якраз так, як гаворыць? Не раз i не два, ладзячы паляванні вышэйшым партыйным кіроўцам, чым Рабцава, бачыў, чуў, што тыя на падпітку гавораць пра партыю, на яе вярхоўных такое, што аж страшнавата робіцца: вунь яно што на самай справе! А вось Вера нават з ім, мужам, лічыць партыю святой. Нават цяжка зразумець: гэта ў яе ад шчырай веры, ці ад таго, што яна штосьці завучыла як малітву?

— Жывуць людзі добра, нават лепш за нас i ў невялікіх краінах,— сказаў ён.— У нас жа на зброю, на спутнікі, на развіты сацыялізм i камунізм выціснулі ўсе сокі, увесь дух.

— Разумееш ты! — зноў гнеўна бліснула вачыма Вера.— Цяпер тут у нас рвецца да ўлады Пазняк — нацыяналіст i фашыст!

— Ты сама добра ведаеш, што ён якраз такі?

— Рабцава... Ды ў цэкоўскіх лістках, у некаторых газетах пісалі пра гэта!

— А ты ўсё верыш i Рабцавай, i вышэйшым за яе, i іхнім газетам, паўтараеш услед за імі, як папу гай!

— Як магло такое выйсці?— проста жахалася Вера.— Было ледзь не дваццаць мільёнаў членаў КПСС, такая армія — i ўсё развалілася!

— Не ўсё.

— А табе радасць, што пал i партыя i СССР!

— Мне радасць будзе тады, калі не толькі партыйцы, a ўсе людзі будуць добра жыць.

— Без СССР такога не будзе! Беларусь адна не ўстоіць, не стане заможнай!

— Ды не думай ты за ўсіх...

— А пра што мне думаць?

— Як жыць далей табе, мне, дзецям...

— Ды ведаю, чаго ты, індывідуаліст, вясковы ўласнік па натуры, хочаш: каб я з табой засталася ў гэтай глушы, была i на службе, i закапалася з вушамі ў гаспадарку! Каб была я простаю бабай!

— Не ўсім жа парторгамі быць! Ды, можа, не так ужо i блага — быць жанчыне проста бабай!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x