Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мусіць, прыкладна такая сітуацыя i на сучасны момант. Праўда, нашы некаторыя кансерватары аб'яўляюць сябе добрымі i харошымі — «прагрэсіўнымі», a лібералы, што клянуцца ў вернасці перабудове, вычэкваюць: новы курс, «рэвалюцыя зверху» пераможа, рушыць наперад ці паверне назад...

* * *

Думаю, не трэба шмат тлумачыць, чаму кожны з нас уважліва сачыў за работай з'ездаў народных дэпутатаў. Назіранняў, розных думак мноства, але адзін аспект асабіста мяне асабліва ўразіў. Гэта — прамовы дэпутатаў «ад народа»: брыгадзіраў i старшынь сельскіх гаспадарак, дырэктараў заводаў i фабрык, якія любяць падкрэсліваць: «мы, сяляне», «мы, рабочыя»...

Многія з ix літаральна ашаламілі, паказалі: у многім наш сярэдні кіруючы корпус — цвёрдакаменны падмурак менавіта камандна-адміністрацыйнай сістэмы, па-другое, ён, прадстаўнік гэтага тыпу, гладзенькі i сыценькі, князькаваты, адарваўся ад знясіленага працай i пошукам мыла ды шыла простага народа, а па-трэцяе, калі i абапіраецца на «нізы», на «масы», то найперш на кансерватыўныя іхнія часткі і, самае страшнае, на сваю драпежную карысць. I некаторыя «народнікі» страшныя. Не шчырыя i сумленныя, a прыбліжаныя да ўлады, прыкормленыя. Скажам, яны, даволі справядліва патрабуючы «дысцыпліны i ладу», заадно фактычна падпяваюць уладцам у іхнім імкненні да дыктатуры i рэпрэсій, зусім не прадбачачы, што пры апошняй сітуацыі рана-позна могуць стаць ахкярамі i самі. Гісторыя яскрава паказала ж, па якіх прынцыпах дзейнічае махавік «адской машины»: сёння ты некага адправіў за краты, заўтра — хтосьці ўжо цябе...

У свой час Герцэн засмучаўся: «...з кансерватызмам народа змагацца цяжэй, чым з кансерватызмам трона ці амбона».

Не можам не засмучацца i мы: калі б не было столькі кансерватызму, правінцыйнасці, руціннай цярплівасці i без'языкасці ў нас, беларусаў, то іначай ішла б у рэспубліцы перабудова, іншы быў бы апарат, іншыя былі б адносіны да нашых нацыянальных бедаў...

* * *

Герцэн мог дазволіць сабе сказаць: «...калі існуючы грамадскі лад апраўдваецца розумам, то i барацьба супраць яго, калі толькі ёсць, апраўданая». Мы сабе такога дазволіць не можам: за гэга тут жа абвальваецца жорсткая кара...

У нас яшчэ амаль любая крытыка мінулага ці сённяшняга ўспрымаецца як «замах на СССР, на сацыялізм i партыю...» У нас, калі хто жадае арганізавацца ў суполку, сумесна дзейнічаць нават дзеля абнаўлення грамадства, павінен падаць наверх сваю праграму, павінен прасіць дазвол на любы крок i кожнае слова.

Цікава: ці змаглі б бальшавікі прыйсці да ўлады, калі б цярпліва выстойвалі ў прыёмных сытых i задаволеных царскіх чыноўнікаў, чакалі, калі ix прымуць, калі прачытаюць, ператруць па костачках i адрэагуюць іхнюю праграму, дадуць дазвол на мітынг, на рэвалюцыю?!

* * *

«Не тая хвароба небяспечная, што навідавоку ва ўсіх, прычыну якой усе ведаюць,— зазначаў Фёдар Дастаеўскі,— а тая, што тоіцца глыбока ўсярэдзіне, што не выйшла на паверхню i што тым мацней псуе арганізм, чым непазнаная, далей застаецца незаўважанай. Так i ў грамадстве... Сілы самаасуджэння найперш за ўсё — сіла: яна паказвае тое, што ў грамадстве ёсць яшчэ сілы. У асуджэнні зла абавязкова схаваная любоў да дабра: абурэнне на грамадскія пошасці, хваробы мае на ўвазе вялікае жаданне здароўя...»

* * *

Невялікая, але красамоўная заметка ў «Известиях».

Супрацоўнікі ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі i пракуратуры Карагандзінскай вобласці вырашылі перагледзець крымінальныя справы, прысуды па якіх, парушаючы ўсякія законы i чалавечую мараль, выносілі ў свой час так званыя «двойкі», «тройкі» i «асобныя нарады». Аказалася, шмат дакументаў глыбока схавана. Былыя работнікі НКВД наадрэз адмовіліся памагчы i знайсці тое, што трэба, i рэабілітаваць нявінных ахвяр 1930-1940 i пачатку 1950-ых гадоў.

Але дакументы ўсё ж знайшлі. Толькі «тройкі» знішчылі 1437 чалавек. Толькі ў чатырох (!) з 1670 (!) спраў, што разглядаліся, ёсць доказ віны. У астатніх — домыслы i паклёпы.

Нельга не жахнуцца ад двайной амаральнасці: i ад таго, што i як некаторыя нашы сучаснікі рабілі раней, i ад таго, як яны паводзяцца цяпер. Якую халодную душу, якое каменнае сэрца трэба мець, каб адмаўляцца аднаўляць справядлівасць, вярнуць добрае імя тым, хто павінен яго мець?! Мала гэтага, некаторыя з былых садыстаў не толькі жывуць прыпяваючы, моляцца на «мудрага з мудрых», ідэалізуюць яго лад, псіхалогію i мараль, ганарацца ўчыненым сабой, але на сходах рознага ўзроўню «б'юць трывогу», «выкрываюць экстрэмістаў», «нацыяналістаў», патрабуючы распраў з ім за іхнія погляды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x