• Пожаловаться

Генрых Далідовіч: Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч: Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1997, ISBN: 985-05-0142-1, издательство: Юнацтва, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Генрых Далідовіч Кліч роднага звона

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Генрых Далідовіч: другие книги автора


Кто написал Кліч роднага звона? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Няўжо лепшыя сілы партыі не адчулі: знішчэнне іншадумства i чалавечага «я», усталяванне, з аднаго боку, пакоры, а, з другога боку, выключнасці i ўсёдазволенасці жменькі кіруючага апарата вызваляюць яго ад сапраўднай адказнасці перад краінай i народамі, перад гісторьмй, перад укладам жыцця, культурай i духоўнасцю, урэшце, перад імі, партыйцамі? Ці малапісьменныя партыйныя масы былі асляплёныя ідэяй i барацьбой, глыбока не зразумелі замаскаваных хадоў разумовай эліты, якая не проста дзейнічала, а выконвала сваю місію ад імя самога камуністычнага бога — Маркса?

* * *

Для мяне было i ёсць загадкай ацалелы i ўзвышаны да бога з усёй ленінскай гвардыі Сталін. 1) Свядома, па-злачыннаму вёў яе лінію? 2) Па-азіяцку пераседзеў, перахітрыў, знішчыў яе i падрыхтаваў нам «мужыка» Хрушчова? 3) Ці па непазбежнай дыялектыцы міжволі падвёў краіну, партыю i сацыялізм да непасільных рэформ? Альбо ёсць яшчэ чацвёртае ды пятае?

* * *

Маркс: «Дзяржава калечыць сама сябе, калі яна робіць з грамадзяніна злачынцу».

Як цяпер ведаем, марксісты-ленінцы i ведалі гэты наказ, i дзейнічалі згодна яму. Спачатку яны ўзвялі ў ранг злачынцаў цара i ягоную апору, пазней — сваіх апанентаў i былых саюзнікаў, а яшчэ пазней — дзесяткі мільёнаў з народа i многіх ca сваёй кагорты. Есць думка, што ў страшны лік «ворагаў народа» трапілі не толькі зламыснікі, але i генафонд краіны. Гэтыя «зэкі», фактычна савецкія рабы, у жудасных умовах — без сям'і, сяброў i сваёй любімай справы, без утульнага жылля, школ, бальніц i г. д. спаўнялі «буйнейшыя сацыялістычныя будоўлі».

Народная прымаўка кажа: «Як гукнеш — так i адгукнецца». Мала таго што ўзведзенае пад ружжом, са слязамі i крывёй, узведзенае кіркай, рыдлёўкай i тачкай было не зусім трывалае i гуманнае, дык яшчэ рана-позна павярнулася вялікай бядой. Адтуль, з турмаў i лагераў, хлынула на волю, зашалоніла ў прынцыпе падарваны ўжо народны арганізм скрыўленая псіхалогія: «залажыць», «сука», «шасцёрка», «прыдурак», «начальнік» («ты начальнік — я дурань, я начальнік — ты дурань»), «раскінуць чарнуху», «цямніць», «туфта», «шарашкіна кантора», «пахан», «бугор», «цягнуць гуму», «даюць — бяры, б'юць — бяжы», «не рабі тое, што можна зрабіць заўтра», «а мне ўсё да фені» i г. д., i г. д.

Глыбока памыляецца той, хто лічыць усё гэта за звычайны дасціпны «зэкаўскі» фальклор, не, тут-свой лад, свая філасофія жыцця i дзейнасць, яркая карціна маральнага калецтва адной шостай часткі зямнога шара.

* * *

Цяпер ужо не толькі ленінскія «скарпіёны», але i сам Ільіч многімі залучаны ў сонм сатанінцаў.

Але вось парадокс: жменька бальшавікоў-ленінцаў здолела зрабіць дзяржаўны пераварот, захапіць уладу, асядлаць грамадства i навязаць яму сваю волю, а вось 18-мільённая армія «нічым незаплямленых» членаў КПСС, маючы ўсе механізмы i рычагі непадзельнай улады, не толькі не здолела перабудаваць «казармавы» сацыялізм на «дэмакратычны», але...

У чым жа прычына паражэння такой агромністай сілы? Няўжо толькі ад таго, што яе галоўнае камандаванне складалася не з самых разумных, сумленных i смелых, а з хітрых i паслужлівых, няздольных да самастойнай дзейнасці, а то i маральна разбэшчаных, літаральна прыкаваных да свайго сытнага карыта? А астатнія, непрыкарытныя члены КПСС? Ведалі яны па-сапраўднаму, што такое гуманізм, што такое сацыялізм-камунізм, па-сапраўднаму маглі працаваць дзеля гэтай ідэі? Ці, можа, такім вялікім гуртам адмовіліся ад яе?

Наш пэўны вопыт, а таксама пэўны вопыт многіх краін свету паказвае: шматлікія сапыялістычна-камуністычныя ідэі, калі яны ажыццяўляюцца не гвалтам, а па-чалавечаму, вельмі i вельмі прыдатныя. Думаецца, таго, хто будзе не столькі баяць байкі пра суцэльнае святое мінулае, a дзелавіта распрацоўваюць тэорыю сапраўды дэмакратычнага i гуманнага сацыялізму, чакае будучыня.

* * *

«Старшы брат»... Гэты тэзіс, як разумею, сталінскай закваскі: па-першае, каб улагодзіць некаторых з вялікарускага асяроддзя, па-другое, каб пры яго дапамозе лягчэй падмяць «меншых» альбо «малодшых» і, урэшце, каб спрытней трымаць у руках на самай справе вялікі рускі народ.

Але нельга не задумвацца як след: а што ж гэта такое — Расія, велікарусы? З імі ж цесна звязаны i наш лёс.

Хочаш ці не хочаш, але мы маем справу з феноменам. Здарылася так, што лёс даў Расіі шанец не толькі ўзнікнуць, сцвердзіцца, але i ўвесь час пашырацца — туды, куды бачылі з-пад рукі «багатыры» альбо «землепраходцы» тыпу Ермака, сілай i ca згоды далучаючы да сябе невымерныя абсягі ды дзесяткі іншых, часамі зусім чужародных народаў i па ходу пералепліваючы ix на свой лад. «А ну, чертенок, говори по-русски!»

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: Заходнікі
Заходнікі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Сярод лесу, сярод поля
Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Міланькі
Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Пабуджаныя
Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.