Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Можа, памыляюся, але, здаецца, асабліва агрэсіўныя пенсіянеры такога тыпу ў нас. Яшчэ i цяпер можна часта пачуць ад ix пад выглядам барацьбы за савецкую ці славянскую «еднасць», «святую справу перамогі над фашызмам» i г. д. самае звычайнае асуджэнне ўсяго новага i нацыянальнага.

* * *

«Чалавецтва разумела гісторыю як шэраг бітваў, таму да гэтага часу барацьбу лічыла галоўным у жыцці» (Чэхаў).

Дзе-дзе, a ў нас, здаецца, па-ранейшаму многія якраз так разумеюць, лічаць, а заадно нават у мірных дыскусіях вышукваюць ворагаў...

* * *

Нашы «Тутэйшыя» (літаратурнае аб'яднанне маладых пісьменнікаў. — Г. Д.) напачатку, бадай, былі самыя дзёрзкія, калючыя з усіх так званых нефармалаў. Невыпадкова, мусіць, i ў ix асобах некаторыя ідэолагі вышуквалі дыверсантаў, завербаваных заходнімі спецслужбамі, нацкоўвалі на ix, як i ўвогуле на ўсю беларускасць, былых бессардэчных спецаў нават па ўтаймаванні здаровага розуму i высакародных пачуццяў.

«Тутэйшыя» i іншыя, магчыма, дабіліся не вельмі шмат з таго, чаго хацелі, што маглі, але наскокаў, цкавання асабліва не збаяліся. Тым больш што ў лепшых пачынаннях ix падтрымала грамадскасць.

«Калі вялікія ідэі, што кіруюць сваім часам, — пісала вядомая руская пісьменніца Марыэта Шагінян (яна, дарэчы, разам з нашым Іванам Мележам атрымала Ленінскую прэмію ў галіне літаратуры), — абрастаюць, як караблі пад вадой, ракавінамі фармалізму, безжыццёвасці, мертвай абавязковасці, яны пачынаюць здавацца толькі абстрактнымі (рассудочными), толькі фармальнымі, i маладыя, новыя чалавечыя пакаленні, якія пачынаюць свой уласны век, непазбежна счэпліваюцца з імі ў баявой сутычцы, здзіраюць з ix ракавінкі, топчуць ix, уяўляючы, што топчуць, у пыл пераўтвараюць самыя гэтыя вялікія ідэі мінулага часу. Але ідэі не паміраюць. А стоптванне ракавінак, якімі яны абраслі, выступленне супраць абстрактнасці — заўсёды карыснае.

He толькі карыснае — неабходнае. Гэта патрэбна i для самога розуму i для новага чалавецтва».

* * *

Асуджаць, лаяць моладзь дзе трэба i дзе не трэба — справа не новая, даўняя. Але ёсць, здаецца, i адваротны бок медаля ў адносінах да моладзі. Іменна маладых спажывалі i спажываюць для самых дзёрзкіх, разбуральных i сваіх карыслівых спраў пад гучнымі i прыгожымі лозунгамі: у маладых мала сумнснняў, развагі, дальнабачнасці, але затое шмат запалу таптаць, нішчыць «старое» i ўсталёўваць «новае».

Усе рэвалюцыянеры, бунтаўшчыкі i рэфарматары звычайна былі маладыя. I найперш яны звычайна прыносіліся ў ахвяру пасля ўчыненага. Піянеры, камсамольцы, гітлерюгендаўцы i г.д.

* * *

У свой час Герцэн дакараў Заходнюю Еўропу, што яна «показала удивительную неспособность к социальному перевороту», радаваўся за Расію, што яна «не гак не способна к нему» — г. зн. да рэвалюцыі.

Пытанне: калі цяпер тая Еўропа працвітае, а наша краіна, мякка кажучы, адстала ад яе, усе часцей i часцей працягвае руку з просьбай памагчы, то хто меў рацыю? Па-другое, што было б са светам, каб пасля 1917 гада перамагла «перадавая» сусветная сацыяльная рэвалюцыя?

1990

III

Гадоў пятнаццаць таму вычытаў у Дастаеўскага: «Народ наш нищ и смерд, каким он был всегда, и не может иметь ни лица, ни идеи. Вся история народа есть абсурд...»

Шчыра прызнаюся, тады я вельмі балюча ўспрыняў такое самабічаванне, не залюбіў класіка за тое, што ён не толькі рускіх, але фактычна i ўсіх нас, усходніх славянаў, мякка кажучы ўнізіў. Цяпер ужо іначай адношуся да тых, канечне ж, балючых i для класіка слоў. Сапраўды, i гісторьы XX стагоддзя паказвае, што ў былых Расійскай імперыі i СССР — суцэльныя дзівосы. Мала, што на ix абрынуліся дзве сусветныя вайны з незлічонымі ахвярамі i стратамі, дык да гэтага іменна тут адбываюцца два гіганцкія пераломныя i спусташальныя эксперыменты: па будаўніцтве сацыялізму-камунізму (1917-1984) i па ўдасканаленні ці згортванні ix (1985-...). Колькі самаахвярнасці i гераізму, слёз i крыві, падзення i ўздыму, колькі, здавалася, поспехаў i перамог, заклікаў ісці ў светлую будучыню, але... у асноўным мы былі i ёсць прыніжаныя жабракі. Пры савецкіх незлічоных прасторах, багацці, спрыце i ўмельстве!

Што, доля наша вечная — абсурд?

* * *

Сёння нельга не здзіўляцца: як, скажам, на X з'ездзе РКП(б) 717 галоў з рашаючым голасам ад імя 732521 члена партыі не ўцямілі будучай удушальнай пагрозы ад прапхнутай Леніным рэзалюцыі «Аб адзінстве партыі»? Альбо, да слова, чаму не насцярожыліся дэлегаты XI з'езда, калі з вуснаў кіруючага эталона злавесна прагучаў прыкладна такі тэзіс: дзяржава — гэта рабочыя, гэта — перадавая частка рабочых, гэта — авангард, гэта — мы?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x