— I сёння хацеў уцячы ад мяне, страшнай i паганай? — паколькі ішлі па вуліцы сам-насам, пакпіла Леаніла.
Мне, канечне, было няёмка, я хацеў неяк апраўдацца, а то i, скажу шчыра, зманіць, але не мог, дык толькі блазнавата ўсміхнуўся — з-за таго, што мяне зразумелі ці залавілі на месцы на чымсьці не вельмі прыемным. У аўтобусе мы селі разам на першае сядзенне; улагодзіўшы дачку на сон, Леаніла прыязна ўжо ўсміхнулася:
— Прызнайся, каго ты збаяўся? Мяне? Уладзю?
— Сябе,— прызнаўся.
— Дзівак ты,— сказала напаўголас.— Я ж кожную суботу вочы прагледжвала, стоячы каля акна: прыехаў ты ці не? Хоць ты, можа, думаеш, што я хачу пакінуць свайго свістуна i пачапіцца табе на шыю з дзіцем?
Я сумеўся i ад яе пільна-пяшчотнага позірку, i ад гэтага шчырага запытання: Леаніла разгадала ўсе мае мітрэнгі, я перад ёй нібы хлапчук.
— Я аж заплакала, калі тады прыйшла за ваша гумно, а цябе няма... Не захацеў яшчэ ўбачыцца, паслухаць мяне. Я хацела табе, толькі табе расказаць пра ўсё, што на маёй душы! Каб ты ўзяў маю руку ў сваю і, апусціўшы сарамліва вочы, як ты гэта ўмееш, слухаў! Але ты збаяўся... сябе... Чаму?
— Я разгубіўся...— прызнаўся я шчыра.
— Дык хіба нам не трэба пагаварыць? — Леаніла ўзяла маю руку і, сплёўшы са сваёй, зноў, як у клубе, запяшчоціла маю далонь, зноў раздзьмухваючы гарачыню ў крыві.— Свістун нам, Янік, ніякая не замінка... Я памылілася, бяздумна захапілася, што ён прыгожы, вясёлы, добра спявае i свішча: свістун ёсць свістун, цікавы, але пусты чалавек. Яго зухаватасць не дасць добрай долі ні яму самому, ні яго родным i блізкім, а рана-позна не толькі прывядзе яго ў турму, але i зусім звядзе са свету. Але я ўжо адчула, што такое — кахаць...—I яна яшчэ пяшчотней загуляла па маёй далоні сваімі пальцамі.
Не толькі нашы рукі, але ўсім целам мы ажно затрьшцелі ад успламянёнага жадання. A калі я падняў галаву i зірнуў Леаніле ў вочы, дык у ix, нібы прымлелых, убачыў мальбу.
— Калі ты дасі слова, што прыйдзеш на сустрэчу, дык я праз тыдні два вярнуся,— прашаптала яна.
— Даю,— прашаптаў i я, таксама, мабыць, умольна пазіраючы ў яе вочы.
— Ты толькі не бойся,— па-змоўніцку запэўніла яна.— Я нічога благога не замышляю. Ты ж такі харошы, сціплы, добры, дык i я хачу быць з табой людскай...
«Гэта i ёсць прызнанне ў каханні?» — я запытаў гэта не словамі, a позіркам i поціскам-ласкаю рукі. Яна адказала мне тым жа.
— I ведай: калі ёсць сапраўднае каханне, страсць, дык для ix не павінна быць ніякіх перашкод! Найперш з-за гэтага, хоць з-за аднаго іхняга мігу, хочацца жыць i з-за яго нават не страшна памерці альбо загінуць! Павер, я — не вар'ятка, а жывы, з цела i душы чалавек! Жанчына! I яна, грэшная, не можа жыць без каханага i кахання! I яшчэ запомні: вагаешся, пакутуеш сам — прыносіш тое i іншаму! Дык трэба быць смелым i ўсё рашаць самому! Вось чаму свістуны хапаюць, маюць больш, чым людзі сціплыя i сарамлівыя, тыя бяруць усё на хаду!
У Мінску я, i пры людзях упершыню пацалаваўшыся з Леанілай, пасадзіў яе на цягнік, а потым, закаханы i каханы жанчынаю, як сам не свой пяшком ішоў з вакзала ў студэнцкі інтэрнат на Паркавай магістралі, сустракаў знаёмых хлопцаў i дзяўчат, але не бачыў нiкога ! Як i дакляраваў Леаніле, пасля гэтага дадому ездзіў кожны тыдзень; Леанілы аднак чамусьці не было, дык мы не маглі сустрэцца. Я i засмучаўся, i радаваўся гэтаму: перадумаўшы ўсё, рашыў: нельга мне здраджваць Уладзю. Некалі я лічыў яго не толькі сваім сябрам, але i кумірам, хацеў ва ўсім быць падобным на яго,— дык вось такому, часамі самаўлюбёнаму ганарліўцу i жорсткаму крыўдзіцелю слабейшых целам i духам, можна было б наставіць рогі,— але цяпер я спакваля ўсвядоміў: Уладзя, якому я зайздросціў i зайздрошчу, мабыць, вялікі нешчаслівец, як кажа Леаніла, чалавек з трагічнаю доляй. Такога падмануць, аблапошыць — грэх, нават i тады, кал i яго жанчына кахае цябе, а ты кахаеш яе. З-за такіх вось думак я зноў кінуўся ва ўцёкі: раней часу здаў вясенне-летнюю сесію i падаўся, як мы, тадышнія, казалі, на студэнцкую будоўлю, на щипну, у Казахстан (дарэчы, там я нямала чаш пазнаў: не толькі нечакана паціскаў ахвочую да любошчаў аднаатрадніцу, ад якой пасля ледзь выкруціўся, але i пачуў ад старых насельнікаў пасёлка сапраўдную гісторыю гібелі Чапаева, а седзячы на беразе ракі, дзе той утапіўся, неспадзявана. Падумаў, што Чапаеў — герой, але герой фальшывы: ён, як i іншыя героі грамадзянскай вайны, якімі нас вучылі захапляцца ў школе, ваявалі ее столькі супраць замежных захопнікаў, колькі супраць свайго народа! Значыць, будзь i ты такі — I табе будзе фальшывая слава! Значыць, сістэма наша на фалыны!).
Читать дальше