Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Служыў, служыў, кажаш, хлопча, ваяваў, ваяваў і ў самым Піцеры быў, а торбачка, як вымя ў ялаўкі, матляецца.

— Тут, дзядзька, такое багацце — цаны яму няма. Усім хопіць.

Цярэшка падбег бліжэй, азірнуўся і шэптам спытаў:

— Няўжо золата?

Аляксандр толькі ўсміхнуўся.

— Можа і праўда ў царскіх пакоях наадкалупваў? Там жа, мабыць, і завесы і клямкі залатыя. Нааддзіраў бы з дзесятак, от бы і было на разжытак. Брэшуць ці не, што ў цара Мікалая гаршчок пад ложкам і той залаты быў.

— Брэшуць, дзед. Усё золата Мікалашка на снарады пераліў ды на генеральскія крыжы.

— А ты хоць які крыжык заслужыў?

— Заслужыў... Добра, што не бярозавы. Два «Георга», чатыры кулі і тры медалі заслужыў. От і ўвесь мой набытак за сем гадоў царскай службы.

Дзед Цярэшка адстаў і пайшоў следам. Ён усё пазіраў на зашмальцаваную торбачку і думаў: «Ніхто і не змікіціць, якое багацце чалавек нясе. Дзіва што і стрэльбу з сабою ўзяў. Калі што, дык бараніцца ёсць чым. А ў мяне? Жменю вошай на волю нясу, мех ануч ды арыштанцкую міску з кубкам. Не кідаць жа дабро ў пустой камеры».

Ішлі моўчкі. Вецер працінаў бок, ляскаў крысамі шыняля, сек у шчокі дробнаю колкаю крупкай.

На загонах палегла схопленая першымі замаразкамі рунь, сінелі прыцярушаныя нясмелым сняжком папары, над пацямнелымі стагамі крычалі вароны і садзіліся на стромкія сцежары. Такога прастору, такой цішыні ў Аляксандравым жыцці даўно не было. Ад хуткай хады ён расчырванеўся і расшпіліў каўнер шыняля. А думкі, успаміны, абрыўкі далёкага і блізкага мінулага не давалі спакою. Можа таму, што за апошнія гады не было калі ўспамінаць і думаць пра родныя мясціны: тры гады ў акопах, у гразі і ў крыві, заўсёды на мушцы. Толькі і ведаў тады: зараджай, страляй, ляці ў атаку, адступай, поўзай у акопе, дыхай парахавым дымам і прэллю сырой зямлі, гарачай крывёю і потам. Часам так хацелася ўзлезці на цёплую чарэнь бацькавай печы і моцна заснуць пад спеў цвыркуна і гоман ветру. Але ўсё гэта было такім далёкім і недасяжным, што не хацелася дарэмна вярэдзіць душу. Цяпер ён даў волю сваім думкам.

У кожнага чалавека ёсць патрэба час ад часу ўспамінаць сваё жыццё з маленства і да сённяшняга дня. Адны ўмеюць складна расказваць пра перажытае, ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што самі вераць у тое, чаго ніколі не было. А негаваркія людзі, ідучы ў далёкую дарогу ці едучы на возе, неўпрыкметкі ўспамінаюць даўняе мінулае, думаюць, што трэба зрабіць заўтра, як жыць далей. На тое і чалавек, каб думаць.

Дарогаю дадому ўспамінаў Аляксандр Салавей сваё дзяцінства і маладыя гады. І так усё выразна ажывала ў памяці, што часамі здавалася, ці не ўчора гэта было.

Ён бачыў Хлебную паляну — лапік зямлі, раскарчаванай бацькамі сярод дрымучага лесу. Хлапчуком ён баяўся ваўкоў і страшыдлаў, што кігікалі то савою, то раўлі крумкачом. Потым адважыўся і пайшоў па сунічных узгорках, па грыбных баравінах, па цупкім бруснічніку і багуне. Лес быў таямнічы і ласкавы. Успаміналася бясхлебіца кожнай вясны, недароды і нястачы. Але ніколі ў сваёй хаце ён не чуў ні папрокаў, ні сварак. Калі так-сяк скідалі хату і трохі разжыліся, бацька выпісаў газету і вечарамі чытаў уголас усёй сям'і, хоць маці і яны, малыя, кепска разумелі тое, што ён чытаў: усе, апрача бацькі, гаварылі на матчынай мове.

Некалі ў Рудабелку аж з Курляндыі пераехала сямей сорак латышоў. Адны былі парабкамі ў пана Іваненкі, другія арандавалі такія ж ляды, як і ягоны бацька, трэція бандарылі, стальмахавалі, рабілі на бровары ці ў млынах.

Увосень нанялі латышы паўхаты і стары Трэйзін пачаў вучыць дзяцей. А ў нядзелю сюды збіраліся мужчыны і кабеты, каб памаліцца богу.

Чатыры зімы адхадзіў у гэтую школу Аляксандр. Ён добра чытаў і пісаў, складаў і памнажаў, але больш за ўсё любіў кніжкі пра расліны. Іх даваў яму настаўнік і часта казаў: «Вырасцеш, навучышся і будзеш аграномам». Аляксандр і сам марыў уведаць сакрэт, каб зямля добра радзіла, каб не было недародаў, каб не пухлі з голаду дзеці. Яму так хацелася абдурыць пана і збіраць на сваіх лядах столькі жыта і бульбы, што ні Мухелю, ні Іваненку і не снілася.

Але дзе там яму было да таго аграномства!

Увярэдзілася, варочаючы калоды ў лесе, маці. Паенчыла, пастагнала з тыдзень і згарэла, як свечка. А бацька толькі што выплаціў арэнду, і ў хаце не было болей ані шэлега, каб наняць папа і адслужыць па нябожчыцы малебен. Не было грошай і ў дзеда. Прыйшлося ўпрасіць айца Серафіма, каб хоць за адработкі правёў гаротніцу на вечны спакой. Потым усю вясну Аляксандр араў і баранаваў папоўскія маргі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x