Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як у горкаўскім «Па дне»,— сумна жартуе мой дасціпны сусед,— эх, таварыш аператар, сапсаваў песню...

Разам з усімі смяецца і аператар:

— Шкада харошай песні, але затое хутчэй будзем у Рыме.

Там нас сапраўды чакае нялёгкі дзень. Турысту хочацца як мага больш пабачыць, калі не ўсё агледзець, дык хоць сфатаграфавацца ў выдатных мясцінах, каб можна было сказаць: «Быў», «Бачыў», «Вось дакумент». А кампанія па турызме стараецца хутчэй прагнаць нашага брата праз усе форумы, Калізеі, пантэоны, старажытныя і сучасныя палацы і музеі. Турысцкі марафон ніколі не спыняецца — адны наступаюць на пяты другім. Таму і гоніць Віторыо жоўта-чырвоны аўтобус, каб паспець, каб не выбіцца з графіка.

За вокнамі, як разведзены цукар, дрыжаць і павольна плывуць пасмы гарачага паветра. Зноў абапал дарогі мільгаюць высокія макі і буйныя рамонкі. Краявіды нагадваюць нашы крымскія прасторы, толькі паветра сушэйшае і гарачэйшае.

Выскачылі на ўзлобак дарогі, і за сіняватаю смугою паказаліся, нібы рубам пастаўленыя цагліны, дамы новых мікрараёнаў. Здалёк яны нагадваюць ваколіцы нашых гарадоў, што абрастаюць дамамі-блізнятамі, вышэйшымі ці ніжэйшымі, з балконамі або з лоджыямі, аднолькавымі сваёй аднастайнасцю.

Няўжо гэта Рым? Ён насоўваецца на нас сучаснымі ўскраінамі, а далей блішчаць стромкія і круглыя, як шаломы, пазалочаныя купалы сабораў і касцёлаў. За вокнамі мільгаюць вітрыны, газоны, прысады з каштанаў і піній. Вось і шчарбатыя муры гарадской сцяны часоў Нерона, за ёю — старажытны Рым. Нашы галовы, як на шарнірах, ледзь паспяваюць паварочвацца злева направа. Сёння мы пабачым Калізей і форумы, Пантэон і Ватыканскі музей, а цяпер едзем да помніка Гарыбальдзі.

Машыны імчацца адна каля аднае, здаецца, чыркае кузаў аб кузаў. Віторыо вядзе аўтобус без напружання, плаўна тармозіць і адразу зрываецца з месца.

Насустрач віляе нізенькая машынка з вялізнымі, як званы, дынамікамі на даху, на ёй — чырвоны транспарант «Woto Kommunisto!». У Італіі пачалася перадвыбарчая кампанія ў муніцыпалітэт. Віторыо прывітальна махае маленькай агітацыйнай машыне.

— Віторыо, а за якую партыю будзеце галасаваць вы? — пытаюся ў шафёра.

— За самую справядлівую.

— Якая ж гэта партыя?

— Толькі адна, — і памаўчаўшы, — партыя Тальяці.

— А вы камуніст?

Віторыо маўчыць, увагнуў галаву, напружана ўглядаецца ў дарогу, потым нібы апраўдваецца:

— Мой дзед і бацька былі камуністамі. Значыць, і я камуніст, хоць яшчэ і не маю білета.

— Зірніце направа,— перапыняе нашу размову экскурсавод,— гэта сцены Ватыкана, а вунь і сабор святога Пятра.

За сценамі з шэрай цэглы відаць верхавіны дрэў, тэлевізійная вышка, купалы і дахі дамоў, з варот выходзяць маладыя манашкі і манахі ў чорных сутанах, падпяразаных шырокімі раменнымі папругамі. Глядзіш — і не верыцца, што трапіў у другі свет, што ўсё гэта сапраўднае.

Наш аўтобус павольна ўзбіраецца на круты ўзгорак Плацо дэла Равэра. Раптам нешта шарганула з левага боку машыны. Віторыо крута павярнуў управа, спыніўся каля тратуара, выскачыў і пабег назад. Напэўна, ушчуваць парушальніка, вырашылі мы.

Непадалёк спынілася і тая маленькая нязграбная машынка. Каля яе стаялі гаспадар і даўжэзны паліцэйскі ў чорным суконным мундзіры і тугім стаўбунаватым шлеме. Як толькі Віторыо падбег да іх, гаспадар нязграбнай бляшанай казяўкі з кулакамі наскочыў на яго. Паміж імі стаў паліцэйскі, казырнуў аднаму і другому і адвёў да парэнчаў моста. Абодва, як пеўні крыламі, замахалі рукамі.

У аўтобусе не было чым дыхаць, і мы ўсе выскачылі на тратуар. Дасведчаныя аўтамабілісты агледзелі наш аўтобус:

— Глупства. Драпіна на фарбе, і спыняцца не варта было.

— Гэта ж той прыватнік выскачыў на наш бок.

— Паглядзіце, ён яшчэ кідаецца з кулакамі на Віторыо.

Шафёры крычалі і махалі рукамі, як толькі ўмеюць экспансіўныя італьянцы. Паліцэйскі стаіць збоку і толькі слухае іх спрэчку, а яна ўсё разгараецца і зацягваецца. Самае дзіўнае, што насядае прыватнік на нашага шафёра.

Ад спёкі растае асфальт, і мы хаваемся пад густымі парасонамі піній. Экскурсавод ледзь не плача: група позніцца, графік і ўсе планы зрываюцца. А спрэчцы шафёраў не відаць канца — махаюць рукамі і крычаць усё галасней і галасней. Колькі яны будуць сварыцца і колькі яшчэ прастаім, ніхто не мог сказаць.

— Што рабіць? Што рабіць?! — даходзілі да адчаю экскурсавод і кіраўнік групы.

Раптам, нічога не гаворачы, размахваючы сумачкай, да крыкуноў пайшла Людміла Аляксееўна. Мы ведалі, што яна працуе ўрачом у Слуцку, што многія стараліся ў аўтобусе сесці каля яе, скандынавы і англічане заўсёды азіраліся на Людмілу Аляксееўну, французы ўсміхаліся і ішлі за ёю некалькі кварталаў, а пра італьянцаў і казаць няма чаго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x