Аляксей Карпюк - Свежая рыба

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Свежая рыба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свежая рыба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свежая рыба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.

Свежая рыба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свежая рыба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асцярожна выбіраюся з гушчару ды крадуся да баравічкоў. Яшчэ здалёк бачу іх белыя карэньцы ды бардовыя шапкі. Зірк — аз другога боку ледзь не па-пластунску паўзе да іх і... фанабэрлівы рэдактар. Паўзе нязграбна, насцярожана ды ўважліва разглядаецца. Раптам бачыць мяне.

Нямая сцэна!

ПЕРАРАДЖЭННЕ

Напалеон-консул сваё войска паслаў на востраў Гаіці, які захапілі ўзбунтаваныя негры. Якое ж было здзіўленне французаў, калі яны ў абкружанай крэпасці пачулі магутную мелодыю «Марсельезы». Сотні гераічных неграў паўстанцаў спявалі яе ўзнёсла і апантана, як малітву.

Толькі тады ўдзельнікі экспедыцыйнага корпуса зразумелі, што рэвалюцыя мёртвая, іх ашукалі, яны тут выступаюць супроць таго, за што яшчэ нядаўна на радзіме ішлі на смяротны бой.

Аднак гэта ім не перашкодзіла ўзяць крэпасць штурмам і ўсіх абаронцаў выразаць. Бо з рэвалюцыянераў яны сталі звычайнымі цэрберамі.

УРОК З НАГЛЯДНАСЦЮ

У дзевятым «Б» праходзілі якраз «Вайну і мір». Настаўніца талкавала вучням пра тое, як Леў Мікалаевіч Талстой паказвае ў рамане Напалеона. Яна разбірала сцэну, калі пасля Аўстэрліц, толькі дзеля таго каб здаволіць сваё ганарлівае самалюбства, на страшнае месца разгрому саюзных армій уздумаў прыехаць сам Банапарт.

Настаўніца вобразна малюе, як гэты маленькі, нікчэмны, але ўладалюбівы эгаіст і пазёр велічна, са скрыжаванымі на грудзях рукамі азірае жудаснае поле з тысячамі ні за што ні пра што загубленых ім чалавечых істот, як, трымаючыся адпаведнай дыстанцыі, маршалы, генералы і ад'ютанты яму лесцяць:

«Сір, тут ляжыць храбрая пяхота, пасечаная тваімі непераможнымі драгунамі!..»

«Сір, а во — уся іх артылерыя!..»

«Там, сір,— адважны рускі князь...»

Моладзь успрымае карціну як жывую, і ў класе пануе атмасфера сур'ёзнай эмацыянальнай напружанасці, так пажаданай у працэсе навучання.

Ніхто і не заўважыў, калі адчыніліся дзверы.

У класе паказваюцца прыстойна апранутыя людзі, а на чале іх — вядомы ў раёне кіраўнік. Маленькая яго фігурка для важнасці секунду затрымліваецца на парозе, а тады плыве да стала. У адпаведнай дыстанцыі за ім рухаецца і світа.

Хударлявы мужчына спыняецца пасярэдзіне класа ды робіць пыхлівую позу. Не павітаўшыся, не папрасіўшы ў настаўніцы прабачэння, ён позіркам без ніякага выразу паволі абводзіць сцены над галовамі здзіўленых вучняў і настаўніцы.

— Ну-ну, то чым вы тут займаецеся? — расцягваючы словы, унушальна пытаецца ён тонам мецэната.

— Мы?..— разгубілася настаўніца.— «Вайной і мірам»... Урок літаратуры ў нас...

— Па праграме! — падказвае ад дзвярэй завуч.

Мужчынка ва ўме як бы ўзважвае значнасць сказанага педагогамі і пасля паўзы сцвярджае:

— Та-ак!

— Напалеона праходзім...— чамусьці яшчэ больш вінавата гаворыць жанчына.

Госць тонам шчодрага дабрадзея заўважае:

— Напалеона? Гм, гэта до-обра! Гэта нічо-ога!.. Займайцеся, займайцеся сабе!..

— Тут — кабінет літаратуры, Аляксандр Восіпавіч, у іх! — паслужліва і з пачцівасцю нагінаецца да начальніцкага вуха, гаворыць — бытта вялікі сакрэт — высокі ды на цэлае пакаленне старэйшы загадчык гарана.— У іх нават тры магнітафоны ёсць!.. Вось тут, стаяць у гэтай шафе!..

«Начальства» нібы не чуе, і загадчык абрывае фразу ды гасіць няёмкую ўсмешку.

Маленькі мужчынка яшчэ раз велічна абводзіць вачыма сцены, затым гэтак жа сама важна і размерана плыве да выхада, а за ім крочаць астатнія.

Калі за імі зачыняюцца дзверы, дзевяцікласнікі, як па камандзе, выбухаюць рогатам. Хлопцы і дзяўчаты смяяліся доўга, ад душы. Разам з імі шчыра, да слёз, рагатала і настаўніца. Яна захлыналася ад трапнай выпадковасці — трэба ж, каб якраз у гэты момант зайшлі, ні раней і ні пазней, а — у самы раз, бытта іх хто падаслаў!..

Яшчэ радасна смяялася настаўніца і таму, што яе выхаванцы гэткія разумныя, ім не трэба нічога разжоўваць і з іх, напэўна, выйдуць выдатныя людзі.

ГОЛАС

Мне скончылася шаснаццаць гадоў. Пачала хадзіць у сіняй блузе ды чырвонай касынцы. Стала ўжо неспакойна ўздыхаць, цікавіцца танцамі ды чагосьці чакаць, выглядваць...

Аднойчы вешаю на двары свой мокры камбінезон ды раптам чую голас.

Гэта — ЁН! — устрапянулася ва мне нешта, і я абмерла.

Адразу і закахалася.

Ён быў п'яніца і, здаецца, распуснік, хадзіў заўсёды з брудным каўняром на плашчы, у зашмальцаванай кепцы, але мне, такой чысцюлі, чамусьці не перашкодзіла гэта ані трошкі. Наадварот, усё ў ІМ здавалася мілым, чароўным, прывабным і значным. І стала я цяпер кожны дзень мыць ды выносіць сушыцца свой камбінезон, бялізну, абы пачуць ЯГО яшчэ раз.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свежая рыба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свежая рыба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свежая рыба»

Обсуждение, отзывы о книге «Свежая рыба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x