Аляксей Карпюк - Свежая рыба

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Свежая рыба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свежая рыба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свежая рыба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.

Свежая рыба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свежая рыба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вядома, я адмовіўся.

Знайшоўся, аднак, аматар на грошы, жыццё дачніка і яравыя «намаляваў». На дваццаці трох квадратных метрах. Наша майстэрня выканала ўсе планы!

З таго часу ў вачах былога сябра я праслыў гультаём і чалавекам несучасным.

ІНСТРУКЦЫЯ

Дванаццатая гадзіна ночы. У рэстаране — імяніннікі, камандзіровачныя, а мо нават — звычайныя гультаі. Усе ў касцюмах, пад гальштукамі...

Нясмела ўваходзіць у бліскучай ад саляркі спяцоўцы пажылы мужчына. Афіцыянткі не пускаюць яго да стала, і ён кліча адміністратара.

— Я — экскаватаршчык,— стомлена ўздыхае чалавек.— Прыгнаў у ваш горад экскаватар з Цярнопаля, з Заходняй Украіны. Чацвёра сутак у дарозе!.. Халерную машыну заносіла, цэнтроўка ў ёй няправільная!.. Быў увесь час на сухім... Хацеў у сталовую ды, ліха на іх, усе зачыненыя!.. Мне б якой-небудзь стравы крыху ды чаю пару шклянак...

— У такім вы-ыглядзе?!— прыходзіць у жах франтаваты адміністратар.

— Прабачце, вопраткі іншай не маю — не вазіць жа яе мне з сабой!.. Вы мяне ў куточак прымасціце куды-небудзь, я ўсё разумею, ніхто мяне не ўбаачыць!..

Адміністратар б'е сябе кулаком у грудзі:

— Не маю права!

— Хто вас цяпер таго права стане пытацца?

— У мяне інструкцыя!

Ад думкі, што і тут застанецца ні з чым, экскаватаршчыку захацелася есці яшчэ мацней. Ён з роспаччу абводзіць вачыма хмельныя твары, рухомыя сківіцы, што ляніва перажоўваюць адбіўныя ды чагосьці рагочуць, і яму пачынае здавацца: ён сніць, што на віду ў людзей тане, а праз сон да яго далятае смех і нечые словы:

«Не маю пра-ава!.. Інстру-укцыя!..»

УЗАРВАЛА

Сваякі з Гнойніцы запрасілі на вяселле педагога з Гродна. Маладая ўперлася, каб вянчацца толькі ў царкве. Сорамна настаўніку туды ехаць, але, падпіўшы, хлопец падумаў — ніхто ведаць са сваіх не будзе, а ён жа яшчэ ніколі ў жыцці не бачыў, як вянчаюцца перад аналоем, і, мабыць, гэта вельмі смешна ды цікава.

І вось у халодным, як склеп, храме цьмяна гараць свечкі, тоўпяцца бабулі, блішчаць іконы з журботнымі тварамі, бялее худзёрнае цела Хрыста на крыжы, а перад аналоем цярпліва стаяць ды мерзнуць малады з маладой, апранутыя па-летняму; бацюшка глядзіць у пажоўклую, з закапанымі воскам старонкамі, кнігу, манатонна штосьці сабе бубніць...

П'янаваты настаўнік узіраецца на ўсё гэта і не знаходзіць нічога ні цікавага, ні смешнага, а выпітае віно робіць у ім сваю работу. Праз хвіліну юнак не вытрымлівае: ён кідаецца да бацюшкі, адбірае ў яго кніжку і крычыць:

— Ах, лодыр стары! Як табе, сівому чалавеку, не сорамна? Калі я іду на фізіку да сваіх вучняў, дык кожны ўрок ведаю на памяць, а ты, падла, усё жыццё робіш адно і тое самае ды з павагі да гэтых кабет ды бабуль не можаш вызубрыць свайго матэрыялу?! Часу ў цябе мала, гультай?!

Бабкі кінуліся ратаваць свайго духоўнага пастара.

...З той пары мінула ўжо амаль трыццаць гадоў. Настаўнік нават забыў пра ўзбучку, якую ён атрымаў на мясцкоме за тыя вясельныя прыгоды. Даўно памёр і стары поп, а тую вёсачку перайменавалі на Вішнёўку. Але і цяпер у ёй са смехам расказваюць гасцям пра даўні выпадак.

ПРЫНЦЫПОВАЯ МАМА

Паехала мама ў Кіславодск, пакінула Танечку з бабкай дома.

Пайшла ўнучка са старой у парк.

— Бабця, а во — на дрэве грыбы!

— Апенькі, дзетка, апенькі.

— А іх можна есці?

— Чаму не? У вайну, бывала, імі адно і ратаваліся. Насма-ажу тваёй маме, калі яна гэткая была, як ты...

— А гэты чарвяк дажджавы?

— Дажджавік.

— Яго таму так называюць, бо ён з дожджыкам падае з неба?!

Унучка са старой тэпаюць, так сабе гутараць, і натрапляюць яны на схуднелае кацяня. Яно залезла ў лужыну, бездапаможна азіраецца і жаласліва мяўкае.

— Ой, коцік!.. Баба, і нямецкія каты так мяўкаюць?

Фашысты калісьці вывозілі жанчыну ў Германію, і гэта было ў іх частай тэмай для гутарак.

— Аднолькава, дзетка. І ўсе людзі аднолькава плачуць, калі ў іх гора...

— А дзе яго мамка?

— Мо сабакі разарвалі ці машына раздушыла, і сірата яно... Мо проста заблудзіла ў горадзе... Жарты — столькі дамоў, народу, мітусні!..

— Эх, няшча-асненькі ты мой кі-іса!.. Хадзі, хадзі сюды: на, коцічак, на, на, на, на!..— нагнулася над стварэннем малая.— Ой, які мо-окры, хало-одны!.. Бабуся, давай возьмем яго дадому!

— Возьмем, унучка.

Цяпер малая дома пазнавала свет праз кацяня.

— Баба, а на лапках у яго пёркі?

— Гэта ў птушак пёркі. А ў катоў — шэрстка.

— А што рабілі каты ў вайну? А чаму ён не так пахне, як людзі? І яму тое самае сніцца, калі спіць? Бабця, а лятучыя каты бываюць?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свежая рыба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свежая рыба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свежая рыба»

Обсуждение, отзывы о книге «Свежая рыба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x