Аляксей Карпюк - Свежая рыба

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Свежая рыба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свежая рыба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свежая рыба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.

Свежая рыба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свежая рыба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жылі яны гэтак утраіх месяц, і было ім вельмі добра. Кацяня стала бліскучым, рахманым і ласкавым коцікам. Як бы з-за таго, што многа выцерпеў, нібы з удзячнасцю да дзяўчынкі, ён увесь час фокуснічаў на падлозе, дурэў з малой.

Цэлы месяц радавалася і малая: у яе быў друг. Чатыры гады свайго жыцця яна толькі брала: маладая пупышка будучага чалавека ўпершыню спазнала шчасце ад таго, што яшчэ больш прыемна даваць. Малая была перакананая, што на гэтым свеце ўсё ўладкавана і добра так ёй будзе заўсёды. Разумела яе мудрая бабка, радавалася за ўнучку.

Але ўсё пайшло па-другому.

Танеччына мама не любіла катоў. Прыехала яна з санаторыя ды залямантавала:

— Фу, у яго блохі, мікробы! Ён смярдзіць! Нясіце яго хутчэй на двор!

— Мама, ма-амка, там ён памрэ! — спрабавала пераканаць яе дачка.

— Нічога не ведаю, зараз жа выносьце гэтую агіду! Ён мяне ўсю заразіў лішаямі!

Мама была прынцыповая, нічога не памаглі Таніны слёзкі і асцярожныя просьбы старой. Яны мусілі слухаць.

Бабка з унучкай узялі коціка ў карзінку, аднеслі пару кварталаў ды пакінулі яго знаёмым. Вярнуліся дамоў, а ён, хітрун, ужо іх чакае. Даверліва трэцца аб ногі малой, ціха мурлыча.

Паперла іх прынцыповая мама другі раз. Ката завезлі аўтобусам ужо за Нёман, кот больш не вярнуўся.

Цяпер Таня не можа забыць сябра. Яна часта сумуе, бывае рассеянай і няўважлівай, забывае нават пацалаваць маму на ноч. Тая бачыць дзіўныя паводзіны дачкі, але не разумее, што тут робіцца. Прыдумала ёй дыету, часта мерае тэмпературу, дабілася прыёму ў прафесара-педыятара. Нічога не памагло — і яна пачала верыць у «дурное вока».

Эх, мамы, мамы!

БАБКА І ШАФЁРЫ

Спатрэбілася чагосьці старой у суседнюю вёску. З транспартам цяпер проста, і пешшу ходзяць мала. Бабка затрымала саўгасны аўтобус і едзе. На жаль, машыне трэба неўзабаве зварочваць.

— Дзякую богаві, мой саколік, што ты хоць крыху падвёз мае старыя косці! — кажа яна шафёру, нязграбна выбіраючыся з аўтобуса.

Маладому хлопцу хочацца парысавацца перад пасажырамі. Ён па-блазенску дзівіцца:

— То каму ж ты, бабка, дзякуеш? Хто цябе вёз — бог ці я?

У аўтобусе смяюцца.

Тэпае пакрыўджаная старая далей, але больш машын не затрымлівае.

Старую даганяе аўтобус з санаторыя. Шафёр не нацешыцца сваім новенькім «Рафікам». Яму яшчэ не абрыдла падбіраць па дарозе ўсіх, без разбору. Убачыўшы бабку, хлопец спыняе машыну сам:

— Садзіся, бабка!

Прыязджаюць на месца. Бабка на гэты раз выбіраецца з аўтобуса моўчкі.

— От некультурная старая! — лаецца шафёр.— Нават не падзякавала! У-у, ведзьма, баба-яга! Каб я другі раз такую браў — хай на мятле ездзіць!

ЧОРНЫ КОТ

Ініцыятыўны дырэктар гарадскога парку ў былой аранжарэі зрабіў маладзёжнае кафэ. Звычайнае шкло ў каркасе замяніў каляровым. У фае мастакі паставілі з фанеры чорнага ката з вусамі, з прыязна задраным хвастом, з зялёнымі пражэктарамі вачэй — хітрага і смешнага. Кожнаму, хто ўваходзіў, ён як бы казаў: давай, давай, братка, смялей, мы цябе даўно тут чакаем!..

Адным словам, атрымалася арыгінальна. Моладзь хлынула ў кафэ на танцы. І хоць назва яго афіцыйная была іншая, сваё новае прыстанішча юнакі і дзяўчаты назвалі «Чорны кот».

Камусьці кафэ не спадабалася, і паступіла скарга ў гарком камсамола. У кафэ завітала адна камісія, другая, але нічога не магла сказаць. Наадварот, камсамольцы яшчэ і пахвалілі:

— Мадэрн, па-сучаснаму!

Тады ў былой аранжарэі з'явіўся самы галоўны пенсіянер. Ён удумліва курыў і доўга глядзеў то на рознакаляровае шкло, то на фанернае стварэнне, то на дырэктара. Затым рэзка кінуў папяросу на падлогу, растаптаў яе абцасам і сказаў:

— Гм — чорны кот! А вы ведаеце, што калісьці была такая банда?!

Дырэктар наіўна здзівіўся:

— Ага, кажуць, была. Ну і што? Якое гэта мае дачыненне да нашага кафэ?

— Як гэта — «што»?! Спачатку ў маладога чалавека гэтае самае кафэ «Чорны кот». Затым — чорныя думкі. А потым і — чорныя ўчынкі! Вось так у нас і з'яўляюцца бандыты! Годзе, каб не было бандытаў заўтра, кафэ трэба закрыць сёння!

— Тава-арыш пенсіянер! — узмаліўся дырэктар.— Навошта такі максімалізм? Гэтак жа сама я мог бы сказаць і пра вас: вось вы зараз тут у мяне кінулі на падлогу недакурак, заўтра можаце кінуць сваю жонку, паслязаўтра...

— Ты яшчэ замалады мяне вучыць! — затупаў стары чалавек нагамі ды ад злосці зрабіўся аж бурачковы.

І з той пары не стала кафэ «Чорны кот».

У ХІРУРГА

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свежая рыба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свежая рыба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свежая рыба»

Обсуждение, отзывы о книге «Свежая рыба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x