Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ой, абарані, Цімошка, загрызе.

Але Цімох як і не чуў, як і не бачыў Ненене, бокам, бокам, не падымаючы галавы, і ў хату. У хаце апамятаўся і збянтэжыўся, што гэта ён дамоў да сябе, як злодзей, крадзецца, напужаў і здзівіў маці з дачкою, што ён носіцца з гэтым гармонікам як дурань з пісанаю торбай, не ўкраў жа, купіў. I ён хуценька выскачыў зноў на гапак, адагнаў ад Ненене сабаку, правёў яе ў хату.

— Ох, думала, кончыць. А ты што ад мяне, Цімох, як ад дзеўкі, бегаеш.

— Я не думаў, што гэта ты,— заружавеў, адгаварыўся Махахей, добра, што Ненене не адчула гэтай яго адгаворкі і ў хаце па кутках прыцемак ужо, ні Надзька, ні маці не прыкмецілі, што яго ў чырвань кінула.

— Як там Ганна? — спытала Ненене. I Надзька пытала яго вачыма аб тым жа самым, аб маці.

— Добра, добра,— з палёгкаю ўздыхнуў Махахей,— Дзён яшчэ тры-чатыры, кажа, і дамоў.

— Ну то і слава богу.

I ўсе трое, маці яго, Ненене і Надзька, цяпер ужо ўталопіліся ў яго пакупку, не адрывалі ад яе вачэй. Махахей хацеў і не мог нічога прыдумаць, каб адвесці іх ад гэтай пакупкі, нічога не прыходзіла ў галаву, адно лезла на язык — лесапільня, дошкі на падлогу, на якія трэба было ехаць на тую лесапільню, і ён ужо хацеў сказаць аб гэтым, разумеючы ўсю недарэчнасць сваіх слоў: Надзька вось-вось адамкне замкі, халера на іх, робяць цяпер тыя замкі, і гармонік выявіць сябе.

— Ганна вымусіла купіць,— нечакана для самога сябе пачуў ён свой вінаваты голас.

— Мне? — узрадавана выгукнула Надзька.

— Нос у ...смятане,— зірнула па яго і ўсміхнулася маці.— Купіў усё ж.

— Што купіў?

— Грала сабе, унучка, набыў.

Надзька ўжо справілася з замкамі і цягнула за рэмень, бы моркаўку за косы з грады, гармонік з футляра. Выцягнула, паставіла па стол, гармонік ледзь чутна піскнуў і замёр, спуджана пабліскваючы, разглядаючы перламутравымі белымі і чорнымі вочкамі-гузікамі незнаёмых яму людзей, незнаёмую хату, ужываючыся ў гэтую хату, уграваючыся пад сонцам, што падала на яго з акна, як коцік на стале, і ледзь не мурлычучы, як коцік. Надзька расчаравана чмыхнула і адыгралася ад стала:

— Лепей бы ўжо магнітафон купіў.

— Магнітафон. А што, купім і магнітафон. Вось адбудуемся, улезем у новую хату, купім і магнітафон.

I гэтыя яго словы як падсцябнулі яго, надалі яму рашучасці і ўпэўненасці, выклікалі жаданне, не адкладваючы, зрабіць нешта, і, не прымаючы пярэчанняў, ён загадаў Надзьцы:

— Каб заўтра зранку была на нагах, раненькім-раненька паедзеш са мной на лесапільню. Будзем хату дабудоўваць. Матка з больніцы — і ў новую хату. А я зараз пабег, і есці не буду, дагаворвацца наконт коніка.

I ён сапраўды хацеў ужо бегчы прасіць таго коніка, але яго спыніла Надзька:

— А мне не трэба хаты. I не буду яе будаваць і дапамагаць. I нікуды не паеду.

А каму ж трэба? Для каго я кручуся?

— Табе трэба.

— Так яно, так,— западтаквала Ненене.— Бацьку заўсёды больш за другіх трэба. I хата яму трэба.

— Мне, хата? — Махахей як з разгону наскочыў на сцяну. I зірнуў на сцяну, што была перад ім, з акенцам у гарод, да якой быў прытулены стол з гармонікам на ім, павярнуўся да другой сцяны, таксама з акенцам, але ўжо не ў гарод, а на новую хату, на стружкі каля яе, не затрымаўся вокам на гэтай сцяне, павярнуўся да трэцяй, глухой, дзе быў паўзмрок, усутыч з печчу стаялі палаці і ляжала па гэтых палацях яго маці, а некалі, вельмі-вельмі даўно, калі ён яшчэ пад стол пешшу хадзіў, спаў на тых палацях і ён, так ужо было заведзена ў гэтым доме: палаці заўсёды належалі малым і старым. I хаця Махахей ужо даўно перабраўся з іх на ложак, ён памятаў кожны паз, кожную шчыліну і кожнага цвыркуна, што біў у тых шчылінах. I яму былі вельмі дарагія гэтыя шчыліны, цвыркуны і старое бярвенне. Ён зусім не хацеў новай хаты.

— Мне нічога ўжо не трэба,— сказаў ён,— для цябе распачаліся, Надзька.

— А я ўсё роўна ў ёй жыць не буду. Ні ў новай тваёй хаце, ні ў старой не буду.

— Я старой хаты не пакіну. Не аддам я на разор вам гэтай хаты,— азвалася з палацяў маці Махахея.— Забяру, панясу з сабою, табе, табе яе прынясу,— гаварыла яна, углядаючыся ў столь, бы нехта там быў перад ёй, лунаў перад яе позіркам у паўзмроку палацяў. Махахей зірнуў на яе і падумаў, што загаворваецца ўжо маці, не звярнуў увагі на яе словы, і дарэмна, як высветлілася ўжо значна пазней, не звярнуў увагі. Але яму шчымела сэрца за дачку, за Надзьку, і ён спытаў яе:

— А дзе ты будзеш жыць, дочухна, дзе ж, як не ў хаце?

— Знайду дзе, ты не думай пра мяне.

— А пра каго ж мне думаць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x