Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не мой профіль,— сказаў ім акуліст,— ідзіце ў бальніцу да дзяжурнага ўрача.

I дзяжурнага ўрача на месцы не было.

— Адлучылася па справе,'— растлумачылі хворыя.— Але не бойцеся, хутка будзе, яна недалёка адсюль жыве.

I сапраўды, урач, сівая, у акулярах, адных з Ганнаю гадоў жанчына, з'явілася хутка і разлучыла Махахея з жонкай.

— Апендыцыт,— паведаміла яна Махахею, з'явіўшыся ў пакойчыку, дзе ён чакаў, якім будзе прыгавор жончынай хваробе.

— I што ж цяпер,— спытаў ён, сумеўшыся, ведаючы, што цяпер, але напалоханы і крыху пакрыўджаны будзённым голасам урачыхі, нібы апендыцыт тое ж самае, што і насмарк.

— Рэзаць,— урачыха хацела пайсці ўжо, але затрымалася, зірнула на Махахея, супакоіла.— Не хвалюйцеся, кожны дзень рэжам, усе жывы-здаровы. Па такой хваробе яшчэ сто год пражыве.

Пасля гэтых яе слоў выйшла да яго і Ганна, зашаптала, азірнуўшыся на ўрачыху:

— Ты ўжо калі прыйшоў у горад, каб не па-пустому было, купі сабе гармонік.— Махахей паспешліва схапіўся за кішэню, дзе ляжалі грошы, што ён адкладваў на гармонік, даўно ляжалі, ды не раз збягалі, заўсёды знаходзілася што-небудзь іншае, куды больш неабходнае, чым той гармонік. Намацаў ён і цяпер тыя грошы і адвёў руку, сказаў з дакорам жонцы і сабе:

— Знайшла час аб гармоніку думаць.

— Я прашу цябе,— сказала Ганна.— Прашу, хоць буду ведаць, што ты ўрэшце набыў яго.

I ён паабяцаў ёй тады, вымушаны быў паабяцаць, што купіць гармонік, во зараз з бальніцы і папрастуе да магазіна. I схлусіў. Пакружыўся каля бальніцы, вырашыў: не да музыкі. Вось выпішацца Ганна з бальніцы, прыбяжыць ён забіраць яе, тады тое і будзе: баба жывая, здаровая ў хату, і ён з гармонікам у хату — свята. А так што святкаваць.

Але калі ён зноў прыбег у бальніцу, баба Ганна ўсё ж настояла на сваім, падпаўзла да адчыненага акна, і першыя словы:

— Купіў гармонік?

— А табе што, ужо ўсё зрабілі, не балела?

— Ты мне зубы не загаворвай, купіў гармонік?

— Ганна, што ж ты робіш, табе ж і падымацца яшчэ нельга.

— Нельга, а во стану тут і но крануся, пакуль з гармонікам цябе не ўбачу.

«Чортава баба,— задаволена ўсміхнуўся Махахей,— во натура: уваб'е што ў галаву, і колам не выб'еш».

— Памру тут, во як бачыш памру.

— Ідзі, дзядзька, ідзі па гармонік, ды спяшайся, пакуль не разабралі,— гэта ўжо таваркі Ганніны дапамагалі ёй. А неўзабаве і з іншых вокан як но ўся бальніца ўжо крычала:

— Купі гармонік, купі гармонік!

Смешкі ім усё. Так проста, думаюць, яму — набег у магазін, адлічыў грошы і панёс гармонік. I Ганна як з глузду з'ехала, не разумее яго, першы раз за ўсё жыццё не разумее. Ён у тым магазіне не толькі набываў нешта, але і губляў, пакідаў, адрываў ад сэрца, і не грошы, не ў грошах справа. Грошы як прыйшлі, так і пойдуць, але цяпер разам з імі адыдзе і радасць, думка радасная, што столькі год сагравала яго: вось зойдзе ён у магазін, палюбуецца там на гармонікі, што стаяць на прылаўку, пройдзецца перад імі, уяўляючы, як у свой час возьме ў рукі адзін з іх, самы лепшы. Ён сам скочыць яму ў рукі і будзе яго. Ён звыкся з гэтымі думкамі, як звыкся з белым светам. I мо яму ўжо і не трэба быў той гармонік, а толькі думка, вечная думка аб ім. А цяпер яго разлучалі і з гэтай думкай, з гэтай марай, і хто, родная жонка адымала апошняе мо, што меў ён. Адымала, праўда, не проста, давала ўзамен надуманага, згаданага і ўяўнага нешта акрэсленае, тое, чым ён праеў ёй ужо галаву. Гармонік. А ён адмаўляўся ад яго. Адмаўляўся працягнуць руку і ўзяць тое, што праг мець, такое пажаданае. Яго цяпер палохала гэта пажаданае. Не меў — маліўся на яго здалёку, а з'явілася магчымасць займець — спалохаўся да смерці. «Ах, бабы, бабы,— наракаў ён, стоячы пад вокнамі бальніцы,— усё б вам рукамі, аб чым толькі б не падумалі, усё б у свае рукі ўплясці».

— Купі гармонік, купі гармонік, мужык,— усё яшчэ гарлалі вокны бальніцы. А ў адным з іх на другім паверсе стаяла яго баба, яго Ганна, і ўсміхалася скрозь боль, ведала ўжо, што купіць, нікуды не дзенецца. I ён вымушаны быў купіць. I пайшоў. I купіў. Як у тумане, адлічыў грошы і амаль што зненавідзеў гэтую сваю пакупку, нёс яе, як чужую, бы ўводзіў у хату маладую жонку. Ведаў яе, сам выбіраў, кахаў больш, чым жыццё, праг да беспрытомнасці як мага хутчэй увесці яе ў сваю хату. I толькі на парозе гэтай хаты як працвярэзіўся, задумаўся: а як гэта складзецца іх жытка, бо гэта ж па ўсё ўжо жыццё.

Пакуль не сустрэў вожыка, баяўся і дакрануцца да гармоніка. I быў рады той сустрэчы, бо як не адзін адказваў цяпер за зробленае, здаецца, і вожык дзяліў з ім і страты, і радасць, вожык мог пазбавіць яго расчаравання. I толькі ўжо калі пайграў ён вожыку, памучыўся і прывязаўся да гармоніка, толькі тады прайшло пачуццё страты, з'явілася нясмела яшчэ пакуль, але ўсё ж радасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x