Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I ён бег, нёс гэтую сваю радасць, адчуваў яе вагу і пах, як адчуваў некалі вагу і пах ботаў, што надзеў першы раз. Боты і гармонік мелі адзін і той жа пах, і Махахей, удыхаючы цяпер яго, успамінаў тыя першыя свае боты і ўсміхаўся памяці, не спяшаўся выйсці на людзі, баяўся, што людзі не зразумеюць яго і, чаго добрага, яшчэ і асудзяць, і не хацеў ён нікому наказваць сваю радасць, пі з кім не хацеў дзяліцца ёю, таму і даваў кругаля кіламетры з тры, каб сцежкамі з боку лесу падысці да вёскі і гародамі праскочыць у сваю хату. I за тры кіламетры ад вёскі, на кручку, дзе амаль ніколі нікога не бывала, дзе стаяў яшчэ не крануты лес і рэчка пляла амаль што карункі, рабіла адразу тры пятлі-кручкі, ён перабрыў па мелкім на другі бераг, пасядзеў трошкі пад лясным і рачным спакоем на грудзе белага пяску, пасядзеў бы і больш, добра тут было, заўсёды ціха, лёгка заўсёды, але камарэча вымусіла прыспешваць, абляпіла голае цела, пагнала ў дарогу.

Выйшаў Махахей, як і намячаў, каровінымі сцежкамі прама да свайго гарода. Беражна перанёс над жэрдкамі і наставіў у бульбоўнік сваю пакупку, а сам застаўся на другі бок гэтых жэрдак, замёр каля ясакара, углядваючыся ў лісце і цвет бульбы: ці няма каларадскага жука, у гэтым годзе трохі раней яго было чамусьці асабліва багата. Навала прама нейкая. Скараспелку Аркадзя Барздыкі вынішчылі, лічы, усю. Як заўсёды, ён, Барздыка, хацеў схітраваць, пасадзіў раней за ўсіх амаль што ў снег, каб да таго часу, калі вылезе жук, яна і паспела ўжо, а жук абдурыў і Барздыку, вылез не па раскладу рапа, і па зуб яму амаль што нічога і не было, акрамя гэтай бульбы Барздыкі. Вось ён і налёг на яе, і як Барздычыха ні білася, чым толькі ні нішчыла жука, засталіся ад гіча ў яе гародзе адны толькі пянькі. Але намаганні яе ўсё ж далі плён, столькі звяла яна таго жука, што во цяпер стаіць яго, Махахеева, бульбачка чыстая, дзе-нідзе на куст жучок ці то два — на іх можна і не зважаць. Але ж па душы Махахея не было спакою. Хата прыгнятала яго, гэта ж дзве хаты ёсць, і амаль што ніводнай. Старая ўжо развальваецца, а новая яшчэ не дабудавана. Былі б хлопцы, а но дзеўкі ў яго, даўно б ужо ўлез у новую хату і ўлазіны справіў даўно. А так толькі бусел у новай хаце яго жыве, падлогі яшчэ не клаў, ды і аб страсе думаць трэба. Лесапілка за бетонкай, перадавалі яму, зноў пачала рабіць, і лес па падлогу ўжо куплены і вывезены да той лесапілкі, але як і з кім папілаваць яго, з кім забраць. Адны бабы ў хаце. Дарэмна мо і звязаўся ён з гэтай будоўляй. Адно, што чуткі ідуць: ссяляць іх будуць з гэтага месца, а другое — паслухаўся бабы, Ганна яго падбіла распачацца: у людзей хаты як хаты, а тут курэнь. Яна ж потым, Ганна, першай і сумненне выказала: мо й нічога і не трэба нам, да дачок жыць паедзем. А тыя дочкі... Старэйшая ў Казахстане, ці ж блізкі свет, дый воўна толькі адна там. Дачка гоніць пасылкі з гэтай воўнай, а сабе просіць мяса, сала, на чым тады толькі тая воўна там расце. Дом у яе, праўда, свой, вялікі, гаворыць. Толькі які ён ні вялікі, а куды з такой зграяй, як жа, разляцеўся там зяць, чакае іх не дачакаецца. Адно — пасылку паслаць, зусім іншае — самому з'явіцца. Ды і з'явяцца — хто пасылку пашле, адкуль мяса і сала прыйдзе, хто пагадую яго. Другая дачка Махахея ў Маскве. Піша, мяса і сала хапае, але ўсё просіць рыбкі сушанай з рэчкі. А сёлета што ўздумала, са слязьмі да ног маці прыпала: стаў, маці, кросны, тчы палатно, пакрывалы ў модзе сёлета, вялікія грошы за іх у Маскве даюць. У якой гэта хаце, у хляве ці на гарышчы сёння ў вёсцы захаваліся тыя кросны? Іх у той жа Маскве сёння прасцей адшукаць, чымсьці ў вёсцы. Але рыба, кросны — гэта прыдур, ад таго, што мяса і сала хапае. Ніколі ні за якія грошы не паедзе ён паміраць у горад, самой жа дачцэ жыць там няма дзе. Масква не Княжбор, хату там сярод асфальту не паставіш. Не паедзе ён і ў Мінск. Мінская дачка, Алена, таго і глядзі, сама тут апынецца. Баліць у яго за Алену сэрца, не склалася ў яе сямейная жытка. I хто вінаваты — разбярыся, чалавек яе не без паняцця, і Алена яго не з апошніх. А вось не бярэ іх мір. Закружыў галаву дзеўцы круцень той, Мацвей Роўда. Адной закружыў і другой кружыць.

У двары забрахаў сабака, нехта торкаўся, скробся ў варотцы. Махахей кляновым лістом пераляцеў цераз жэрдкі, схапіў гармонік і, угінаючыся, пабег да хаты: апярэдзіць таго, хто ідзе, схаваць гармонік, а потым ужо сустрэць, каго бог ці чорт нашле. Але ўтаіцца яму не пашчаслівіла. Ён на ганак, і Ненене ў двор. I сабака са скуры лужыцца — і чужога ўбачыў, і гаспадара, і гаспадару служыць рады, хвастом у яго бок пакручвае, і чужога прагнаць хоча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x