— А я мо замуж пайду. Мо я ўжо не дома, не за табою, а за мужыком ужо.
— Не-не-не, Надзька,— кінулася на дапамогу зніякавеламу Махахею Ненене— Што гэта ты чаўпеш? Я ж ведаю ўсё, за бацькам ты яшчэ, нікога ў цябе няма. Пашкадуй бацьку.
— Як гэта няма, баба Тэкля, калі ёсць. Ужо і басаножкі мае ў яго хаце.— Надзька засмяялася.
— Якія басаножкі,— разгневаўся Махахей так, што маці перастала ўзірацца ў столь, адагнаў ён ад яе гэтым сваім гневам кагосьці нябачнага ім. Тое, што яго Надзьцы не патрэбна будзе новая хата, ён ведаў, ведаў, што пі на якую лесапільню не паедзе яна з ім, і не збіраўся ён браць яе з сабою, шмат да чаго ён ужо быў падрыхтаваны. А вось пра басаножкі чуў упершыню. I гэта недарэчная навіна, глупства нейкае, але глупства датычылася яго дачкі, і гэта збіла яго з нанталыку.
— Якія басаножкі? — цяпер ужо жаласна снытаў ён.— Чаму я аб іх нічога не ведаю?
— А табе, бацька, і ведаць нічога не трэба,— падгар- пулася да яго, падласцілася Надзька.
— Не трэба мне і ведаць?
— Не трэба, бяры свой гармопік, грала сваё бяры і грай сабе.
I Махахей паслухмяпа ўзяў сваё грала, свой гармонік, ён зноў піскнуў у яго руках, бы спачуванне выказваў, прызнаваў гаспадара і пайшоў з хаты на лаўку, пад разадраную надвае чаромху, што ўжо адплакала сваё і цяпер сохла і была абыякавай да ўсяго. Махахей з Ганнай спрабавалі неяк яшчэ выратаваць дрэва, ён вяроўкай сцягнуў палавінкі, Ганна абмазала іх глінай, забінтавала сваёй кофтай. Але гліна, вяроўкі і кофта не ажывілі чаромху, толькі падоўжылі паміранне. З кожнай палавінкі дрэва выскачыла на галінцы, пэўна, дзесь у кары сядзелі пупышкі і ў добры час не захацелі вылезці на свет, а тут гора вымусіла іх, галінкі схапіліся расці, і вельмі хутка, як асобна ад дрэва, як не належачы яму. Дзеля гэтых апошніх галінак і жыла цяпер чаромха, аддаючы ім усё, што магла здабыць у зямлі, што было ў яе зморшчаным целе, што яшчэ прапіхвалася па яе зморшчаных венах, усю вільгаць і сок, кроў. I песцячы іх, тое-сёе давала і іншаму веццю, і гэтае іншае спрабавала нават зацвісці, спрабавала выкінуць квецень, але сокаў, пэўна, было ўжо вельмі мала, квецень была вартая жалю, сухотная, пялёсткі з'едзеныя, жоўтыя. Побач з гэтым бляклым цветам у пажухлай лістоце няроўна спелі і зморшчаныя ягады. Цвет, ягады і жаўклявае лісце, голае вецце — усё сышлося разам, усё адной парой, бы дрэва ведала, што дні яго ўжо злічаны, і ў гэтыя кароткія дні спрабавала сумясціць несумяшчальнае: і вясну, і. лета, і восень, і зіму; у адзін дзень ці тыдзень завяршыць цыкл, на які прыродаю адпушчаны месяцы — год.
Махахей уладкаваўся ў рэдкім цені сухога дрэва, амаль што на адкрытым сонцы, побач з ім села Ненене. Корпаліся ў пяску куры, кошка задумліва сачыла за імі, седзячы на слупе варотцаў. Махахей расцягнуў мяхі, бы сляпы, але вельмі рашуча тыцнуў знямелым пальцам па кнопку: рас. I зноў: рас. I пацягнуў: рас-цве-та-лн-яб-ло- ни-и-гру-ши...
Кошка ўцякла, скочыла са слупка і згубілася ў зеляніне гародчыка, куры адышлі ад іх на сярэдзіну вуліцы.
— Хораша граеш,— паспачувала Махахею Ненене.
1.
Што гэта была за хата, Мацвей не ведаў, а бачыў жа ён усякіх хат нямала. Даводзілася, што і ўся зямля была яму хатай, выпадала ж не раз начаваць і пад адкрытым небам, пад бярозавым кустом. Калі канаў дзень і. ў непрагляднай цемрадзі нельга было нічога ўбачыць далей сваёй рукі, вось тады зямля таксама рабілася хатай. Зямля ператваралася з пукатай ва ўвагнутую, і ў гэтай яе ўвагнутасці, у счапленні цемры, зямлі і неба і была яго хата, шкарлупка, чорнае яйка, у якім бавіў ён ноч, падаслаўшы пад бок якую-небудзь паддзёўку ці вецце. I нічога на свеце, здавалася, больш не існавала, толькі цяпельца, толькі бярозавы куст, толькі сам ён, і нават не сам, рукі толькі адны, бо адны яны і былі бачныя і выглядалі зусім не так, як удзень. Удзень ён і не заўважаў іх, а ў святле цяпельца, калі не існавала нікога і нічога, адразу ж у гэтай хаце цемры і няпэўнага святла кідаліся ў вочы рукі.
Даводзілася яму бавіць ноч і ў лясной заімцы, у пакінутых хатах, у пустой хаце бакеншчыка, дзе ноч была не ноччу, а чаканнем, што цягнулася да світання, чаканнем, што вось-вось з'явіцца нехта, хтосьці прыйдзе праведаць, не яго, а сцены, падлогу, печ, вокны, спытае і ў яго: як ён трапіў сюды і навошта. Чаканне доўжылася да бясконцасці, прыгнятала і насцярожвала гэтай сваёй бясконцасцю. А ў хаце, у якой ён быў цяпер, былі і яшчэ людзі, але твары іх скрадваліся. Людзі. знаходзіліся бы ў тумане, але ён ведаў іх усіх, княжборцы гэта былі, яго аднавяскоўцы. Усе разам, у адной хаце, хаця навошта гэта ім спатрэбілася, якая справа вымусіла сабрацца разам, ён не ведаў. Яны як карагод вадзілі, сноўдаліся туды-сюды, цягнуліся адзін за адным: Дзям'ян за Аленай, Алена за сваім бацькам, той за Васькам Барздыкам, пераганялі адно аднаго, сыходзіліся, разыходзіліся, але не сутыкаліся, а як бы ішлі адно праз аднаго, вырасталі адно з аднаго.
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу