— Колькі тут у цябе? — спытаў Шахрай у Мацвея і ўсё яшчэ трымаў Храпчына ў кулаку, як бы ўзважваючы яго.
—Семсот шэсцьдзесят тры гектары,— адказаў Мацвей, таксама адчуваючы тую ношку, і таму жорстка, амаль што па-вайсковаму: — Зона знішчэння семсот шэсцьдзесят тры гектары.
— Зона знішчэння? — паморшчыўся Сяргей Кузьміч, і цень нездавальнення прамільгнуў па яго твары. Адзін з чужых, што больш за ўсіх удаваў на артыста ці рэжысёра, сівы ўжо і ў скураной куртцы, далёкі, здавалася, ад гэтай зямлі і балот, штурхануў свайго маладзейшага сабрата, менш падобнага ўжо на артыста, хаця і з блакнотам у руках, з алоўкам:
— Чуў, занатуй: зона знішчэння.
— Ну вось,— усміхнуўся Сяргей Кузьміч.— Растыражыруюць цяпер слоўца. Не маглі па-людску назваць.
— Ёсць і па-людску,— тут ;ка адгукнуўся Шахрай.— Плошча, тэрыторыя. Здасі, Мацвей Антонавіч, тэрыторыю калгасу к сяўбе?
Мацвей марудзіў з адказам, аб гэтым сёння і хацеў ён гаварыць з Шахраем, як толькі ўбачыў яго, але прысутнасць іншых людзей, і ў першую чаргу сакратара абкома, спыняла яго. Але той жа сакратар абкома і дапамог яму:
— А ёсць ужо каму прымаць? Ёсць гаспадар гэтай зямлі? — і ён паказаў вачыма на тарфянікі.
I Тут ужо трохі зніякавеў Шахрай.
— Чаму ж вы, Алег Віктаравіч, не прадумалі і пе ўзгаднілі гэтае пытанне? — зразумеў яго замяшанне сакратар абкома.— Без перспектывы працуеце.
— Чаму не прадумалі, Сяргей Кузьміч? Прадумалі,— штосьці ўзважыўшы, і з кожным словам усё больш пераканаўча, цвярдзеючы тварам і голасам, сказаў Шахрай. I пакуль ён гаварыў, пакуль сакратар абкома аб нечым пытаў у Шахрая позіркам і той позіркам яму адказваў, Мацвей таксама вырашаў: ці варта яму перці на ражон, заводзіць размову з Шахраем аб сваім, набалелым пры сакратару? I гэтая яго нерашучасць, адкуль узялася, боязь начальства здзівілі і раззлавалі яго, ён не стаў стрымлі- ваць, што даўно ўжо было на языку, што ён хацеў сказаць аднаму толькі Шахраю.
—Тысячу трыста гектараў падрыхтую і здам,— уварваўся ён у маўклівую гутарку поглядамі, што вялі Шахрай з сакратаром абкома, адказваючы на даўно ўжо згубленае пытанне Шахрая да яго.
— Тысячу трыста? Гэта цікава.
— Дзе ж ты іх возьмеш? — апярэдзіў наступнае пытанне Сяргея Кузьміча Шахрай. Сяргей Кузьміч незадаволена зірнуў на яго, але пытанне Шахрая не перакрыў сваім, проста адабраў яго ў Шахрая і патрабавальна хітнуў Мацвею, вымушаючы адказваць. I Мацвей пачаў адказваць:
— Вазьму вунь за той дубровай. Там шэсцьсот з гакам будзе.
— Але ж дубняк мы вам не дазволім зводзіць.
— Можна не зводзіць. Хаця, канечне, ён будзе шкодзіць нам, не той разварот будзе тэхніцы, не той разгон ёй...
— Дуб не пойдзе пад зону знішчэння,— узмахам рукі спыніў і як адсек усе довады Мацвея сакратар абкома.
— Няхай застаецца,— пагадзіўся Мацвей.— У дубняку, пад яго шатамі, трактарысты і паабедаць, і адпачыць змогуць. А за дубняком жа плошчы ляжаць, хмызы. Аб'ём работ невялікі. Хмызы і ляда за імі. Тысячу пяцьсот гектараў можна набраць, а не тысячу трыста. Ляда — гэта, можна сказаць, падарунак нам, без асаблівых намаганняў, без затрат асаблівых...
— Што за ляда, чаму я аб ім нічога не ведаю? — сакратар абкома звяртаўся ўжо да Шахрая.— Калі ўсё, як ён гаворыць, чаму не з яго пачалі?
— Я гаварыў вам. Ляда — перспектыва калгаса.
— Але мне патрэбна...— пачаў Мацвей. Шахрай спыніў яго, не даў выказаць галоўнага, як ведаў гэтае галоўнае і адводзіў ад яго сакратара абкома і Мацвея.
— Дадзім усё, Мацвей, што толькі магчыма.
— Я хацеў бы...
— У рабочым парадку,— зноў вымусіў яго змоўкнуць Шахрай.— Пытанне ты паставіў вялікае, своечасова, і мы абмяркуем яго, толькі ў рабочым парадку.— I зноў бы за- быў аб Мацвею, загаварыў з сакратаром абкома: — Ёсць у нас кандыдатура на пасаду старшыні калгаса, ёсць, Сяр- гей Кузьміч.
— Імправізуеце, Алег Віктаравіч?
— Ды не зусім, Сяргей Кузьміч, хаця і ёсць трошкі. А вы што, супраць такой імправізацыі?
Мацвей слухаў іх напаўвуха, заняты сваім, прыкідваў, куды яшчэ павесці начальства, што паказаць, а што паказваць не варта.
— Паляшук? — захапіў яго знянацку сакратар абкома.
— Паляшук... З гэтых вось самых балот.
— Гэта добра, што з гэтых,— сказаў сакратар абкома, Мацвей не зразумеў, што ў гэтым добрага, бо Сяргей Кузьміч перавёў ужо гаворку на іншае, гаварыў аб іх вясковых княжборскіх могілках: — Быў я тут, калі паводка была, на вашых могілках. Магілак маленькіх багата.— I змоўк. Маўчаў і Мацвей, не разумеючы, куды вядзе сакратар абкома, узгадваючы княжборскія могілкі, што сапраўды шмат там маленькіх магілак, але ён ніколі не звяртаў на іх увагі, звыкся з імі, і ніякіх пачуццяў тыя магілкі ў яго не выклікалі. Па ўсім Палессі. так, на ўсім Палессі аднолькавыя могілкі. Што ўбачыў у іх сакратар абкома? Той растлумачыў:
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу