Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну вось бачыш, вось бачыш, мы ўжо разумеем адзін аднаго,— узрадаваўся Махахей.

— Але нямы зноў ускідваў стрэльбу да пляча.

— А каб цябе, прападзі ты пропадам,— ніякавеў Махахей.— Дык дабі ж ты хоць тую, дабі, каб не мучылася.

Махахей і сам, што нямы, замітусіўся рукамі, пачаў наказваць, што пераломвае стрэльбу і зараджае яе і цэліцца ў чаплю. I губамі, бы не свайму чалавеку, а немцу, запыхаў: — Пых-пых, нуф-пуф.

Але нямы зразумеў яго, загнаў патрон у ствол, прыладзіўся. Чапля, нібы прадчуваючы сваю пагібель, узняла з вады шэрую чубатую галаву і чубікам гэтым, як чарацінаю, удзячна хітнула ўсім ім траім і чацвёртаму — смерці падзякавала, стрэлу. Смяртэльны стрэл і апошні крык птушкі супалі, зліліся ў адно. Шыя чаплі пругка сцебанула па вадзе і знікла пад вадой, збіты шротам, узляцеў угару чубок і таксама ўпаў па ваду, патануў. Ганна і Махахей здрыгануліся ад стрэлу і крыку птушкі і самі ўскрыкнулі, а нямы толькі пахіснуўся, пэўна, аддала стрэльба, адышоў галавою назад і імгненна вярнуў яе па тое ж месца, дзе яна была раней, так здае назад, вяртаецца на сваё месца пасля кожнага стрэлу гармата. I вочы яго цяпер ужо не ўдавалі добрымі, і тупы нос выказваў рашучасць, вачыма, носам ён быў ужо скіраваны на новы стрэл: такая ж добрая, паслухмяная стрэльба, такі ж трапны стралок.

— А ў мяне так трапна, так спрытна таксама можаш? — падступіў да яго, закрычаў, бы да яго можна было дакрычацца, Махахей.— Давай паспрабуй у мяне.

— Ты што, Цімох, адумайся, Цімох! — Ганна адцягвала яго ад нямога. А той здзіўлена пазіраў на іх твары, не разумеў, чаму яны такія злосныя і спалоханыя. Мо ён чакаў, што яго ўхваляць, а яны...

— Давай, давай у мяне! — ірваў на грудзях сарочку Махахей.— Вось сюды, дзе сэрца.

Нямы адмоўна і спалохана круціў галавою.

— Брэшаш, можаш, можаш...— Баба Ганна ўрэшце адцягнула яго ад нямога і пагнала кулакамі ў плечы.

— Што ты прычапіўся да чалавека. Ведае ён, што творыць, далі яму стрэльбу, загадалі: страляй. Вось ён і страляе. Ён жа без паняцця, хто ведае, што ў яго наўме. Дапячэш — ён і па табе пекане. Стрэліць — і ўсё, што ты яму скажаш.

— Хай страляе,— хмурна адзываўся Махахсй і паварочваўся, крычаў нямому: — Давай, давай не марудзь. У лёт, у лёт мяне. Старому мала трэба. Старое хутка падае. Дабівай, дабівай.

Нямы спрабаваў нешта адказаць яму, але толькі мыкаў, клокатаў горлам, як бусел дзюбаю, і разводзіў рукамі.

— Баліць? — спалохаўся Махахей, калі яны ўжо надышлі, ступілі ў горад, прыкмеціўшы, як угінаецца і курчыцца яго баба Ганна.

— Баліць,— адказала жонка. Махахей са спачуваннем і ўдзячнасцю зірнуў па яе і змоўк, па голасе адчуў і зразумеў, што жаліцца яна не на той боль, які рвецца вонку, а па той, што грызе яго. Яны як бы памяняліся болем. Махахей узяў яе, яна — яго боль, і ішлі яны цяпер, адчува- ючы адно аднаго і падтрымліваючы адно аднаго, з адной і той жа пакутаю, нават ураўняліся і ў росце, так іх сагнула і прыгняла агульная іх бяда. Ішлі па старым і сумным гарадку, у якім з даваеннага часу нічога не змянілася, сам час, здавалася, замёр тут, расцёкся па брукаваных вуліцах, расплыўся, растаў у паравозным дыме, у паравозных гудках, у цішы цэркваў і касцёлаў, што стаялі ў засені дрэў. Час абмінуў, абышоў гарадок бокам, віхурна ўварваўся ў іншыя гарады і нават вёскі. I гэтыя гарады і вёскі абнаўляліся, будаваліся, а тут усё заставалася нязменным. Ціха раскручвалі педалі веласінодаў-ровараў мужчыны і жанчыны, што капою ўссядаліся на гэтыя старажытныя свае веласіпеды. Шмат чаго будавалася і побач з горадам, у непасрэднай блізкасці ад яго, той жа рыбгас і нават новы горад, да якога адсюль было кіламетраў восем-дзесяць. Там нешта знайшлі, размясцілі, выявілі ці то нафту, ці то соль, ці то камень нейкі, а мо адразу і нафту, і соль, і камень. Але рыбгас і гэтыя знаходкі ніяк не адбіліся і не вельмі, здаецца, уплывалі на жыццё горада, хіба толькі з'явіўся невялічкі магазінчык каля вакзала з вялізнай шыльдай: «Рыба — мяса», рыбгас жа рабіў не на гэты магазінчык і нават не па магазін таго новага горада, што будаваўся непадалёку. Машыны з надпісам «Жывая рыба» брукаванкаю і асфальтам толькі праскоквалі восенню каля гэтых гарадкоў, выхопліваліся на бетонку і знікалі ў безлічы кіламетровых слупоў. Прысутнасць побач вялікай будоўлі таксама не вельмі адчувалася тут, толькі трохі пабольшала людзей у джынсах і скураных куртках, што, трэба адзначыць, не вельмі стасавалася са старымі і крывымі вулачкамі. Раніцай і вечарам пабольшала людзей у камбінезонах, заляпаных вапнаю, цэментам і фарбай. I гэтыя людзі таксама не вельмі стасаваліся да аднапавярхоўнасці драўляных хатак, таму што нічога каменнага, шматпавярховага тут не будавалася і нічога патрэбнага, неабходнага для гэтай будоўлі не знаходзілася, не здабывалася, не выяўлялася, не мелася, апрача, канечне, людзей. Апрача рабочых рук, стары горад нічым не мог дагадзіць новаму часу, нічым, апрача даўніны і старажытнасці, не быў адметны. А каму гэта магло спатрэбіцца? Таму і затухала жыццё ў ім, пэўна, і ўцякала бетонкаю рыба, і нічога не будавалася. Навошта гэтую старызну абнаўляць і карміць, само пракорміцца, само збудуецца — усё роўна ж усё асуджана ўжо на паміранне, на выцісканне тым нецярплівым, гучным і трубным новым. I бальніца з амбулаторыяй тулілася тут у старых драўляных, хоць і двухпавярховых, будынінах. Махахеям давялося нахадзіць і па лесвіцах і калідорах. хірург і тэрапеўт, што вялі сёння прыём, ужо адрабілі сваё. На месцы быў толькі адзін акуліст, сумаваў сярод развешаных па сценах табліц з літарамі,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x