Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ж вам сыграць...— з застарэлым сумам і болем прамовіў Цімох, звяртаючыся цяпер, пэўна, не толькі да вожыка, які ўжо супакоіўся па футляры, чакаў, але і да дубоў, да дзядкоў-пянькоў, што пачціва агалілі перад музыкай шматпакутныя свае чарапы. Між тым на правай руцэ Махахея, на згібе ўказальнага пальца, выступіла ўжоо кроў, вялікая чорная кропля, якая ўсё павялічвалася. Махахей расцягнуў мяхі і цюкнуў указальным пальцам па гузіках гармоніка. Гармонік усхліпнуў, кропля надламалася і аплыла, кроў слізганула на другія пальцы, віхляючы, дапаўзла да мезенца і спынілася. I толькі тут Махахей адчуў боль, паглядзеў на руку, паднёс яе да рота, злізнуў кроў. I зноў, цяпер больш рашуча і рэзка, крануў басы.

— Рас...— пачаў Махахой, але нешта яму не спадабалася, ён паўтарыў: «рас»... і яшчэ: «рас...» і павёў па складах, голасам, галавою і нават усім целам дапамагаючы непаслухмяным пальцам: — Рас-цве-та-лн-яб-ло-тш-н-гру- пш...— уліўся потам, пакуль скончыў радок, зняможана сеў на зямлю.

— Такая вось музыка,— хітнуў у бок натапыранага іголкамі вожыка.— Няма ў мяне табе музыкі — вось і ўся музыка.— i ўжо ні да каго не звяртаючыся, гледзячы ў далячынь нейтральнай паласы: — Вожыкі пад хатаю звяліся, кінулі хату. Чаромху зламалі, раздзерлі, як бабу за ногі, надвае. I што яшчэ... Човен дзедаў на двары стаяў. Дык вось той човен выцягнулі на вуліцу і кінулі ў пяску сярод вуліцы: плыві, Махахей, куды хочаш, па пяску. Вось так. Затое мы цяпер з музыкай.

Махахей жаліўся, але без горычы, прыціскаў да грудзей гармонік, як толькі што вожыка, як нешта жывое і бясконца дарагое яму, што з'явілася ў яго ўзамен адбалелага, узамен тых вожыкаў, што пакінулі яго хату, і той чаромхі, што зламалі. Тры дні назад яго баба Ганна, баба — усё жыццё без хвароб, паднялася раніцаю, пачала ўпраўляцца і завойкала, завохкала: ох, падціскае нешта, гняце ў правым баку, што кардопліну гарачую праглынула, увайшла яна ў жывот і не стыне.

—Пайшлі, баба, у бальніцу,— сказаў Махахей.— Ведаю я гэтую кардопліну, бокам і бобам вылезе яна.

— Ох, не, кабан жа галодны, травы запарыць трэба, накарміць.

— Лажыся, баба, кабану я сам дам, а пакуль паляжы спакойна, паглядзім.

Махахей дапамог легчы жонцы, заняўся кабаном, а тут набегла і іншай работы, пад абед толькі вальней стала, кінуўся ў хату, а жонка як і не начавала ў хаце. Сустрэў каля рэчкі, ішла-касабочылася і крывілася, і шкода было, і зло разбірала, але выгаворваць не стаў: над рукі і ў хату, а з хаты — у дарогу. Ганна спрабавала адбіцца:

— Яшчэ трошачкі пачакаем, Надзька гусак прыгоніць. То ж нашы гускі прапалі, душа не на месцы...

Цімох і не слухаў яе, тое, што Ганна хоць і з галашэннем, але ішла за ім, палохала яго. Век, лічы, ужо разам пражылі, за гэты век ён вывучыў сваю бабу. Добрая яму дасталася баба, працавітая, памяркоўная, бурклівая мо трохі. Але ж без гэтага што за баба. Адымі ты ў яе гэтую бурклівасць, што бабе застанецца. Не, трэба нешта даць, трэба нешта пакінуць і бабе, каб было дзе адвесці ёй сваю душу, паказаць сваю натуру, інакш зашэрхне ў ёй усё жаночае і палезе чорт ведае што, ён і свету беламу не рады будзе. А так усё ясна і зразумела:

— Выцягнуў, пагнаў, як арыштанку. То я хваробы раней не ведала. Лекар свой, і платы не трэба, маці кожнай балезні траву ведае...

Махахей маўчаў, ведаў: яшчэ не час гаварыць яму. Ён добра ведаў і гэта: калі можна яму гаварыць, а калі лепей змоўчаць. Ведала аб гэтым і баба Ганна, таму і злавала, распаляла сябе:

— Самая ж гарачая пара настае. Спее ўсё, перастойвае. I ў гародзе, і на лузе. I па лузе...

Ганна спатыкнулася. Цімох зірнуў на яе: не, гэта яна не ад болю. Выбілася з пустой гаворкі, знайшла, чым дапякці яму. Час быў нешта сказаць і яму, адвесці бабу ад таго, што запала ёй цяпер у галаву, інакш не спыніцца ўжо сама, будзе піліць піла да вечара. Але ён усё ж прытрымаў язык: няхай працягвае, няхай гаворыць, мо за словамі ёй не будзе так балець. А балела моцна, ён бачыў гэта па яе твары, па чорных кругах пад вачыма, па ластаўчыным рабацінні, што выступіла на яе твары, як у маладой. Калі ёй вельмі балела, яго Ганна заўсёды так маладзела, і чаму гэта так, Махахей не ведаў, але як дзевачка станавілася, званчэй рабілася і ступала раўней, бы бераглася. Яму і неўздагад было, што гэта Ганна нарэшце ўспамінала аб іх і маладзела.

— Вось застанешся адзін,— між тым гнула сваю лінію, набірала ўжо вышыню баба Ганна.— Былы сенакос ляпнуў. Столькі сучча, столькі ламачча на сваіх плячах выцягнулі, каб з іх гізунты выцягнула, і ўсё сабаку пад хвост. Зноў усё спачатку... Ну чаго ты маўчыш, як вады ў рот пабраў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x