Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я граць не ўмею,— бурчэў Дзям'ян, падымаючы з падлогі шапку.— Ды каб вам так... як мне гралася,— і, раз'юшаны, у адзіноце брыў дамоў, каб заўтра пачаць усё спачатку.

Але ў апошні час, невядома калі і як, звяліся ў Княжборы вячоркі, звёўся і гармонік. Хоць і жылі ўсе павідавоку, куды падзеўся той гармонік, Махахей і не ведае. А ён сумаваў па ім. Сумаваў у арміі, на фронце. Даў сабе зарок: жывы застанецца, нічым займацца не будзе, заробіць толькі на гармонік. Каля веснічак пад хатаю расце ў яго куст чаромхі, іншыя бэзу, жасміну насадзілі і вяргіняў, а ён толькі куст чаромхі. I дрэвы, і кветкі, як ведаў, пасадзіў перад вайною. Укапае ён пад тым кустом лаўку, сядзе на ёй і ад раніцы да вечара будзе іграць і іграць польку-трасуху, кракавяк, «На сопках Маньчжурыі», а яшчэ «Зямлянку», «Кацюшу». Дзеўкам сваім будзе іграць, бабе сваёй, усёй вёсцы, а надакучыць слухаць людзям, дык ён вожыкам пачне іграць, яны жывуць пад прызбаю яго хаты і раніцай выходзяць на сонца, грэюцца ў кастрыцы, а вечарам калі-нікалі завітаюць і ў хату. I як пачнуць гойсаць па хаце, кошку ганяць, хоць вушы затыкай. Лапкамі, кіпцюрыкамі шкроб-шкроб-шкроб па падлозе, а потым чмых-чмых-чмых. Гэта, пэўна, на крошку тытуню паскочылі. Кіно. Аб гэтых вожыках ён таксама ўвесь час памятаў на фронце, як памятаў аб жонцы, аб дочках. I цяпер толькі ўзгадаў аб іх, як, дзіва дзіўнае, выкаціўся па сцежку пад самыя ногі яму вожык. Вялікі, стары, іголкі нават пажоўклі ўжо. Фыркнуў, чмыхнуў, нібы папракнуў нечым, стрэліў насцярожаным вокам, міргнуў сівымі павекамі і скруціўся клубком: вазьмі мяне за рубель дваццаць капеек. Заміргаў з-пад сівага брыва і Махахей, адклаў гармонік, схіліўся пад вожыкам, пагладзіў іголкі. I не адчуў іх, і не таму, што мазалі былі як кара ў дуба, ніякімі іголкамі не ўкалоць, руку яго цяпер можна было рэзаць, агнём паліць, ён бы і не адчуў. Сэрца скалола.

— Гэта ты ўсё чакаў мяне,— сказаў ён,— Чакаў і састарэў.— Узяў вожыка на рукі., як бяруць толькі жывое, прабіўся пальцам да мокрага і далікатнага носіка. Вожыку гэта не спадабалася, і ён зноў незадаволена чмыхнуў. Выхапіў гэты свой дакучлівы палец, абураючыся на сябе, на тое, што палез ім у душу зверу, мог і нашкодзіць што.

— Ну, не папікай мяне, не судзі, што не прыйшоў раней. Была вайна, ведаеш, якая,— уздыхнуў.— Тут, на сваёй зямлі, тры гады, і кожны чацвёрты. Я, слава богу, не выйшаў у чацвёртыя, у трэція ці ў другія пашанцавала трапіць. Потым пакацілася на чужой зямлі. Польшча... Ды што аб ёй табе гаварыць, сам ведаеш. А яшчэ ж зямля ёсць. Еўропа, і дзяржава па дзяржаве, і кожную аслабаніць трэба. Але і на тым не скончылася. Яшчэ і Азія на свеце ёсць, і там вожыкі жывуць. Усюды, брат, мы з табою. Не да музыкі было. I потым, якая музыка тут, кроўю ўмыешся, ліхам утрэшся, бядой укрыешся. Такая вось музыка, і кожны дзень ад святла да святла. Капейчына якая заводзілася, дык толькі яе і бачыў, між пальцамі ўсё, між пальцамі, як пясок, мы яе ў дзверы, а яна праз акно. Але нічога, нічога, узбіўся ўсё ж на гармонік, хоць пальцы ўжо не гнуцца, а гармонік ёсць, браце, ёсць і мне што на крышку пакласці. А хочаш я табе пакажу свой гармонік. Пакажу і сыграю, як абяцаў, памятаеш жа, абяцаў. Абяцаў — выканаю. Пачакай толькі, пачакай, сыграю табе, як магу. Ты не пакрыўдзішся, не абгаворыш. Я зараз.

Махахей замітусіўся, заспяшаўся, перакаціў вожыка з адной рукі на другую і перастараўся, да крыві ўкалоў рукі, але не заўважыў крыві, не адчуў болю, паклаў вожыка на сцежку, хапатліва гачоўкнуў замкамі футляра, дастаў гармонік, узяў на грудзі і замёр, застыў як укопаны, не наважваючыся націснуць на кнопкі.

— Тут табе няёмка, няёмка на зямлі,— звярнуўся зноў да вожыка.— Ты давай сюды, па скрыню вось гэтую, на футляр, ён новы.— Уладкаваў вожыка на футляры, той зноў фыркнуў, удыхнуў, пэўна, нязвыклага яму паху скураміту, цыраты.

— Пачакай, пачакай, дай адумацца, што ж табой сыграць.

Махахей бездапаможна азірнуўся, нібы хтосьці мог направіць яго, падказаць і што, і як іграць. Ало вакол былі толькі дрэвы, жылістыя вязы, лёгкая асіна, мноства асіны: танклявая і роўная, нібы точаная, і чэзлыя кусцікі яе, і асіна зусім ужо сухая, і толькі пянькі ад яе — гэта з боку рэчкі, дзе над дрэвамі папрацавалі бабры сваімі піламі-зубамі, дапяліся да дрэў знізу, ад каранёў, зрылі зямлю часовымі і пастаяннымі хадамі-норамі, дапяліся і зверху, працавалі стоячы, што людзі ўсё роўна пілавалі, пакінулі замест асін нейкіх лысых дзядкоў. I гэтыя пянькі-дзядкі, што разам з валасамі паскідалі і шапкі, агалілі свае жоўта-касцяныя чарапы, стаялі ў радок адзін за адным, як у чарзе па музыку, нібы ў чаргу па музыку паўсталі і дубы, што раслі на былой нейтральнай паласе, якая згадвалася яшчэ і цяпер, па тым, як роўна расла тут трава і як стаўленыя разышліся па ёй тыя ж дубы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x