Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прабач, прабач мне, дзіцятка...

— Ты што, дзед, чаго гэта ты? — суцяшаў яго Мацвей, пэўна, і ён упершыню бачыў, як плача дзед Дзям'ян.

— Не кажы, унучак, не кажы, грэх на мне, ведаў я, што Чортава прорва якога-небудзь коніка ды выкіне. Ахвяру ёй трэба, ахвяру. Тут ужо твой бацька і маці, тут яны, чуеш,— і ён тупнуў нагой, бы выклікаючы з зямлі бацьку і маці Мацвея.— У гэтай Чортавай прорве.

— I Галоска-галасніца там, і Жалезны Чалавек, карова Махахея і дзед Махахей,— зажурылася Ненене.— I балотны бугай там. Ён наравісты.

— Там бацька і маці яго,— адвёў словы Ненене дзед Дзям'ян,— Зямля наша наравістая. Прыбірае тых, хто руку на яе падымае, вось таму я цябе і не пусціў у кабіну.

— Дык я ж не па яе, я за яе, за зямлю,— Мацвей глядзеў, як сярод рудой вады з тванню, па тым месцы, дзе толькі што знаходзілася кабіна трактара, уздымаюцца і лопаюцца бурбалкі, на невялічкую варонку, як ад выбуху маленькае бомбачкі, крыху наводдаль ад гэтай варонкі пабліскваў толькі на сонцы нарог ад плуга. Каля іх сабраліся ўжо ўсе рабочыя, што знаходзіліся на гэты час у Свілёве. I адзін з рабочых з запалам расказваў:

— Я яшчэ ўчора ведаў: штосьці здарыцца. Наскочыў па гадаў. I столькі іх было, нагу некуды ўбіць. Клубком, клубком пазвіваліся, і кожны клубок, што няспраўны самагонны апарат, сычыць, шыпіць. Валасы ў мяне дыбам, шапку згубіў. Гады...

— Зямля,— працягваў сваё дзед Дзям'ян.— Нам толькі здаецца, што мы ведаем яе, каб ведалі — убаяліся б. Ад дзядоў нашых Жалезны Чалавек, і Галоска, і бугай балотны тут, а што застанецца ад нас, што мы пакінем дзецям... Тут бабу сваю часам не ведаеш, якога коніка выкіне яна табе. А гэта я? не баба — зямля. I на ёй вось яшчэ,— і дзед Дзям'ян паказаў на буслоў, што спакойна паходжвалі па балоце каля пакінутых людзьмі машын, ласаваліся, збіралі апошніх жаб, што засталіся на гэтым балоце, заглядзеўся на іх і сам уздыхнуў: — Зямля...

I Васька адчуў, як зямля ўздыхнула пад нагамі ў яго разам з дзедам, захісталася, нібы спрабуючы стрэсці яго з сябе, у Ваські перахапіла дых, нечым стала дыхаць, як зямля забрала ўсё паветра на ўздых сабе. Забрала, уцягнула і аддала назад, патыхнула ў твар прэллю, балотам і яшчэ нечым, здаецца, серай, гарэлым торфам. З варонкі, у якой знік трактар, забілі, пачалі ўздувацца і тут яга лопацца вясёлкавыя рудыя пухіры. Потым гэтыя пухіры пачалі адрывацца ад варонкі, а з варонкі струменьчыкам ударыла рудая тарфяная вада, і пакаціў, засланіў усё — і гукі вады, што падала, і пухіроў, што ўздымаліся і лопаліся, і сонца, і людскі спалох — страшэнны рык, таго і глядзі, не вытрываюць вушы.

Роў балотны бугай, рыкаў над Княжборам апошні раз.

— Пячэ, пячэ яму,— сказаў дзед Дзям'ян,— дапяклі.— Слоў яго не было чутно, Васька прачытаў іх па вуснах дзеда Дзям'яна, сочачы за яго чорнымі запечанымі вуснамі, ён яшчэ падумаў, што дапяклі не толькі балотнаму бугаю, а і дзеду Дзям'яну, на нейкае імгненне падалося, што гэта і раве дзед Дзям'ян, былы царскі гвардзеец, а потым коннік Першай Коннай, пад Сівашом ці Перакопам, каля такога ж гнілога балота адзначаны белагвардзейскай шашкай, былы першы старшыня першага калгаса на гэтых жа балотах, былы партызан, які партызаніў таксама на гэтых жа балотах, каля Свілёва, Воўціна, Хранчына. Ні трактара, ні трактарыста, ні Мацвея не шкадаваў ён, толькі дзеда Дзям'яна, Васька і сам не ведае чаму. Мо таму, што вельмі ўжо горасна, жаласліва слухаў дзед Дзям'ян, як раве балотны бугай, а роў ён даволі мярзотна, як бы нехта па жэсці дзёр скрабніцаю. I здавалася, што голас гэтага бугая нараджаецца там, у глыбі нячыстых падземных вод, у вадкай тоўшчы торфу, у пустотах і перападах глыбінных падземных рэк і азёр, а вырываецца па волю не праз гэты бомбавы грамафон, а праз дзеда Дзям'яна. Роў голасам смяртэльна параненага балотнага княжборскага бугая, роў пад скопішчам людзей і машын у непрадугледжаны час апошняй бяседы і палявання княжборскіх буслоў ці мо проста абжыралаўкі, таму што жаб і гадаў у Свілёве заўсёды было процьма. Цяпер жа асушэнне выперла іх з нор і схованак і гнала туды, дзе, яны адчувалі, ёсць вільгаць, у дзюбу, у ненаеднае чэрава. I рык балотнага бугая не палохаў іх, а калі і палохаў, то ад перасыці яны ўсё роўна не здольны былі адарвацца ад зямлі, таму што яны адразу так добра вельмі паснедалі, адабедалі і павячэралі, так добра, што імгненна як жыццё пражылі, састарэлі, нічога ўжо іх не палохала і не здзіўляла. I неба іх больш не прываблівала. Куды, навошта ім гэтае неба, калі яны ад перасыці і па зямлі ледзьве цягаюцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x