— На такую работу спраўны і Сідар Шчур.
— Вой, не-не-не, я таго ІІІчура здалёк бачыць не хочу, як такое сказаў ён Мацвею: гніць табе ў балоце разам з маім сенам, а на сотках маіх ты і выпрастаешся, выпрастае цябе мая кардопля — гадкі, брыдкі ён мне зрабіўся.
— Калі гэта ён казаў так Мацвею? — Барздыка адчуў, што хвалюецца, але не за Мацвея ці Шчура, а таму што ведаў, здагадваўся, чаму гэта так пабраліся Шчур з старшынёю, але перапытаў усё ж Ненене: — Чаго гэта яны не падзялілі?
— Зямлі не падзялілі, сенакосу.
— Ці то мала цяпер той зямлі ў Княжборы.
— Шчур за сваё, а Мацвей за калгаснае, Аркадзька, захватчыкам абазваў Шчура Мацвей, калгасную зямлю захапіў пад свае соткі Шчур, на калгаснай сенажаці стажок сена выбіў сабе і паставіў.
— Збяднее ад гэтых сотак і стажка таго калгас,— Барздыка плюнуў сабе пад ногі, сліну пагналі, у пот кінулі яго словы Ненене, ён таксама быў «захватчыкам»: ён таксама меў лішнія соткі, і яго ж стажок таксама стаяў на калгаснай сенажаці. Ну і што тут такога, спакон веку так было, галоўнае не ў тым, што ты паціху крадзеш, а выконваць нейкія правілы, не забывацца, браць» толькі тое, што неабходна табе. I не толькі яны, Барздыкі ці Шчуры, павінны выконваць гэтыя правілы, але і старшыня павінен ведаць іх і не заядацца. У каго ж гэта ў Кпяжборы не было такіх сотак ці стажкоў.
— Не збяднее калгас, Аркадзька, так, але парадак жа таксама павінен быць.
— Табе добра гаварыць пра парадак, у хляве ніхто ўжо не рыкае, і ў закутку вішчаць не будзе... Захватчыкі... Ці то ж мы немцы...
— Вой, не-не-не, Аркадзька, што ета ты чаўпеш, каго ўспомніў, немцаў. Плюнь яшчэ.— Ненене была сама не рада, што завяла гэтую гаворку, бы не ведала, каму і пра што гаварыць можна.
Не буду калоць я тваіх кабанчыкаў, рукі мазаць,— сказаў Барздыка.
— Вой, не-не-не,— учапілася за яго старая.— Ты ж, Аркадзька, мо ведаеш маю бяду.
— Усё я ведаю, толькі Шчуру тут няма чаго рабіць. Хто родзіцца — крычыць, а памірае кожын моўчкі.
— Вой, ды не кажы ты мне нічога пра таго Шчура, будзь міласцівы, закалі ўжо, Аркадзька, каб ды не спаганіў ніхто мае хаўтуры, Аркадзька...
I Аркадзь Барздыка не ўстояў, вельмі ўжо лагодпа прасіла яго Ненене, а работа была брыдкая яму, сама што па Шчуру работа, хаця ён і выглядае на вельмі дужага, і жылісты вельмі, не мае ён усё ж у сваіх руках моцы на добрага кабана, парасят малочных яму толькі і калоць. Неяк Махахеі папрасілі таго Шчура забітдь кабана, кныра, дык яму, Аркадзю Барздыку, давялося ратаваць усіх трох. Шчура са сватам і Махахея. Белыя, як прасціна, што павесілі сушыцца, віселі вісьма па бэльцы яны, дрыгалі нагамі, а кныр бегаў пад імі, скакаў, лучыў ухапіць за лыткі. Шчур не калоў кабаноў, а спадзеючыся на сілу, біў іх кувалдай. Вось той кувалдай хацеў ён справіцца і з кнырам, мо і справіўся б, толькі Махахеіха перад тым, як ісці мужыкам у хлеў, паднесла Сідару са сватам па чарцы. Ад той чаркі і памутнела ўваччу ў Сідара, не на лобе, а па вуху, як па капусце, лупянуў ёп кувалдай. Разадраў кныру вуха, сапсаваў настрой, той і азвярэў, а мужыкам і бегчы няма як: вароты зачынены і калком падпёрты, хоць на сцяну дзярыся, добра яшчэ, што бэлька тая трапілася, уратавала.
— Знайшлі каго гарэлкай паіць,— выказаў тады Махахею Барздыка.— То ж ведаць трэба, каб паперад плаціць.
Ён справіўся з кнырам ціха і адзін, без аніякай дапамогі, тыя трое так і віселі, калі Махахеіха прыбегла па яго, каб ён уратаваў іх. Барздыка і паказаў ім яшчэ, каб не гойдаліся моцна, ці ж варта дражніць і злаваць звера. Пудоў дзесяць-дванаццаць было ў ім, калі не болей, ён адчуваў, як баліць вуха, чуў сваю кроў, і гэта даводзіла яго да вар'яцтва, і самае цяжкае было ўгаварыць кныра супакоіцца, вымусіць яго слухаць сябе. Барздыка не памятае, што ён казаў тады там, то было ўжо справаю дзесятаю, якія там словы, калі ты перад тым кабапом з'яўляешся як сама смерць, і трэба было вымусіць кныра, каб ён адчуў гэтую смерць і прыняў яе. Тут патрэбны былі і вока, і рукі, і сэрца такое, каб не здрыганулася ні на імгненне, не вільнула ўбок, каб не вілыіуў ад цябе кабан. Усё гэта было ў яго, адкуль бралася, ён і сам не ведаў, ад параджэння ці ад бацькі — дзеда Саўкі. Было ў ім, і ўсё, а сынам ужо не перадалося. Няма гэтага ў Ваську. Рука цвёрдая, дужая рука, тут нічога нс скажаш, а сэрца жаласлівае, у апошнюю хвіліпу ды і зашчыміць шкадаваннем сэрца — і пішы прапала. I цяпер, калі ён калоў кабанчыкаў Ненене, калоў, як заўсёды, так, каб ні спку, ні віскату, Барздыка адчуў, як варухнулася гэтае шкадаванне і ў ім, зазлаваў на сябе, а больш па Ненене: чортава баба, сапсавала руку, ці падымецца цяпер яго рука, калі прыйдзе час па восені ўжо ці зімой па-сапраўдпаму рабіць і сапраўдных калоць кабаноў, гэта ж амаль калека ён цяпер. Не здолеў адмовіць Ненене, не мог хаця б проста сысці з хаты. I дапякло ж той Ненепе паміраць не калі-небудзь, а ўлетку, як радзіць дапякае. I ўпершыню ён папярхнуўся гарэлым шчэццем, а ад дыму жытнай саломы, такога салодкага заўсёды дыму, на вачах выступалі слёзы, бы і сапраўды памсрла ўжо Ненене і панеслі яо ўжо ўперад нагамі з хаты. Чорцяе возьме яшчэ гадоў дваццаць. А гаворкі толькі і ведае, што пра смерць ды пра смерць, вось і Мацвея са Шчурам спляла. I непамыспа Барздыку, яму ж таксама трэба неяк забраць, вывезці стажок з калгаснай сенажаці і бульбу з тых патайных сотак ухапіць, выкапаць і ў капцы прывезці засыпаць, а папярок дарогі Мацвсй Роўда стаіць. Не так Шчуру папярок дарогі, як яму, Барздыку; Шчур ужо сваё ўхапіў, пакуль лесніком быў, столькі хапаў, што аж з горла лезла. I лёгка гэта Ненене судзіць Шчура, прыйшла голаю, пражыла голаю, нікога пасля яе і не застанецца, два нікуды не гожыя парсючкі, дык і тых на хаўтуры сабе зводзіць. Сама па сабе хаўтуры рашыла справіць, і што гэта за дурата такая на людзей найшла, тут толькі час, здаецца, прыспеў жыць, а яны ў труну самі жыўцом кладуцца. I Барздыку ўжо нудзіла ад спёкі, ад паху яго ж уласнага адзення, кухвайкі і сарочкі, што былі на ім, у якіх ён заўсёды выпраўляўся калоць і смаліць княжборскіх кабанчыкаў.
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу