Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А я ўжо выпіла чарачку, кульнула, калі ніхто нс бачыў,— і Махахеіха засмяялася,— мо астапшою ўжо. Ой, салодкая астанняя. А ты што каля мяне прыляпіўся, чаму не гуляеш з усімі?

I зноў Мацвей падумаў, што старая жыве толькі бягуым, яна, пэўна, і не бачыла, а калі бачыла, то наўрад што зразумела з таго, што адбылося нядаўна тут. Але, аказалася, што гэта зусім не так, усё прыкмячала з сваёй лавачкі, усё трымала ў галаве, бачыла больш нават, чым можна было падумаць, нібы скрозь зямлю глядзела старая.

— А ты не журыся, хлопча,— вымавіла ятта зноў, крыху пазней.— Мо яшчэ і апраўдаешся.

— Вы так думаеце, баба, вы ведаеце? — учапіўся за яе пальцы, што за саломінкі, Мацвей, не пытаючы нават, перад кім гэта і за што павінен ён апраўдвацца.

— А як жа мне іначай пра цябе думаць, нельга мне на краі свету, адной нагой ужо там, нядобрае пра людзей думаць.

— Вы ж не знаеце мяне, забылі ўжо, пэўна, мяне, - заспяшаўся Мацвей, каб яшчэ раз пераканацца, што яна гаворыць менавіта аб ім, што менавіта аб ім яна не можа нядобра думаць.

— Як ета я цябе не знаю. Я знала цябе, а цяпер і чую, калі падаў ты мне руку. Я пра цябе ўсё ведаю, помніш, сустракаліся мы на балоце, думаеш, старая забыла. Не, старыя людзі мо сённяшняе не помняць, а даўняе ўсё ў іх галаве. Я прадказала табе цяжкую долю праз сэрца тваё мяккае. Будзе яна яшчэ цяжэй, будзе, дзетка. Толькі ж быць табе і з Аленаю нашай разам, шкада толькі, што мне ўжо не давядзецца пабачыць вас, калі вы будзеце разам, вох, шкада... Яна далёка, а я чую голас яе, усё пра цябе дапытваецца. Няма ў яе жыткі без цябе, Мацвей.

— Я вінаваты...

— Не вініся без пары. Ніхто з жывых не бязгрэшны. А вось дзела ты задумаў...

— Дык вы і пра дзела маё ведаеце?

— Не, дзетка, пра дзела я тваё іте ведаю. і я не гасподзь бог. Знаю толькі, што задумаў жа нештачка ты. Праў сваё дзела, і гасподзь бог табе суддзя.

— А вы бласлаўляеце мяне?

— Бласлаўляю,— сказала Махахеіха і ўстала са сваёй лавачкі, падхапіўся і Мацвей. I Махахеіха тройчы па тры разы клюнула яго сухімі пальцамі ў грудзі і лоб, сплюнула, нешта шэптам вымавіўшы сама сабе.

— А цяпер ідзі,— сказала яна.— Ідзі. Яшчэ пабачымся, да жніва я яшчэ дажыву, увіджу жніво, а там як бог дасць.

Мацвей пайшоў і з'явіўся зноў на вяселлі ўжо вечарам, калі прыспеў час дзяліць каравай. Каравая ж таго не знайшлі: выпечаны бабаю Ганнай, ён чакаў свайго часу ў каморы, там, дзе прыхавана было і некалькі бутэлек гарэлкі, на ўсякі выпадак, а раптам ды не хопіць, і было ў той каморцы невялічкае акенца, сабаку пралезці. Але пралез у гэтае акенца і сабака двухногі, як сказала Барздычыха, праз акенца выцягнулі і каравай, і гарэлку, падзея ў Княжборы неверагодная. I гары яна гарам, тая гарэлка,— зняважылі і зняславілі і Махахеяў, і Барздык. Прыспеў час быць караваю на стале, а яго няма, і што хочаш рабі, хоць стой, хоць падай, хоць бацькам маладьтх уцякай са сваёй хаты, з вяселля і вёскі свае. Першае вяселле ў Княжборы спраўлялася без каравая. I, здаецца, было яно ўжо не сапраўдным. Без патрэбы былі і каравайнічкі-пачынайнічкі, і не было аніякай патрэбы кідацца дзевачкам у песенькі, музычкам у скрыпачкі, а мамачцы — у мыселькі: не было караваю-раю. Такі ўзнялі бабы галас і лямант, што мёртвага б абудзілі. На той галас і вэрхал патрапіў Мацвей, якраз у пару. Мужчыны ўжо ледзь не ўсім вяселлем збіраліся ісці вайною па сцягачоў: хто ж гэта яшчэ, акрамя іх, прыблудттых, мог так зняважыць, абразіць вяселле.

— Бралі б, жэрлі б ужо толькі гарэлку,— галасіла Барздычыха,— каб вам рукі паадсыхалі, каб вам вочы павыпірала ад той гарэлкі, каб вас параспірала. Зямельку б вам так смачна есці, як вы елі каравай... Ой, караваю мой, раю, я каля цябе іграю, я цябе прыбіраю... каб вас на той свет прыбрала, каб у гробе дошкі ды прыціспулі вашы ножкі, каб нельга было і ўстаці.

— Ты што, Парасця,— спрабавала спыніць яе баба Ганна.— Вяселле ж, не хаўтуры, ты і на дзяцей бяду наклічаш.

Але спыніць Барздычыху было ўжо немагчыма.

— Каб вашы рукі пазалацелі ды па локаць адляцелі... — выла яна па караваі, як па нябожчыку, праклінаючы тых, хто паквапіўся на яго. I Барздыкі, а за імі і Шчуры ўжо ламалі платы, бралі калы, каб ісці прыступам на санпрапускнік. I пайшлі б, калі б не аказалася пад рукою, там жа, на вяселлі ў Махахея, участковага. Разам з участковым Мацвей і пакінуў вяселле, толькі той ішоў несці службу, шукаць зладзеяў, а Мацвей — дахаты. I чым блі- жэй была гэтая яго хата, тым больш трывожна рабілася ііа душы яму: ці не чакае і яго ў хаце ці каля хаты ўчастковы. Тое, што ўкралі каравай і гарэлку,— гэта проста дробязь, калі параўнаць з тым, што ўтварыў ён, і тут, бадай шго, адным толькі ўчастковым не абыдзецца, можа прыехаць і сам начальнік міліцыі разам з сакратаром райкома. Як ён будзе апраўдвацца перад імі, што ён ім скажа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x