— Калодзеж, дай жа... — Гэта зноў азвалася Царыца, але не дагаварыла, бы папярхнулася, змоўкла, заціснула рот даланёю і са спалохам азірнулася на вяселле. Азірнулася і ўбачыла, што нікога, акрамя Мацвея, каля яе няма, што людзі паціхеньку адсоўваюцца ад яе. Яна здагадалася чаму і залямантавала ледзь не на ўвесь Княжбор, уздрыгваючы ўсім сваім неахопным целам:
— Ды ці ж вінаватая я, людцы добрыя. Чаму ж гэта так на мяне вы ўсе ды на мяне. А я ж ні на паўстолькі нікому благога не рабіла,— і яна паказала Мацвею на кіпці, дзівосна маленькія на такой пульхнай і поўнай руцэ. На паўстолькі ж гэта нікому не зрабіла яна нічога благога? Тыцнула яму рукой у твар так, што ён мімаволі адхіснуўся.— I мой жа калодзеж высмяг,— Царыца цяпер звярталася толькі да Мацвея, гаварыла спачатку добразычліва, а потым, як чорт за тлусты бок яе ўшчыпнуў, схамянулася і аж падскочыла: — Во злодзей стаіць, во хто ўсю нашу ваду папіў, выхлебтаў усю ваду. Людзі, будзьце сведкамі ўсе. Во ён, глядзіце па яго...
Але ніхто глядзець ні па Мацвея, ні па Царыцу не пажадаў. I танцы як скіслі, хоць і гухкаў бубен, спакойны і нават, здаецца, адрачоны ад усяго вясельны Анісім іграў як ніколі, і Сёмка-цыган хацеў таксама дагадзіць сваёй скрыпкай, пэўна, спачуваў Мацвею, бы скрыпка здолела ўратаваць яго ад ганьбы. Мацвей адчуваў, што тут ад ганьбы яго ўжо ніхто не ўратуе. Ірваў душу журавель, што ўсё яшчэ рыпеў, суха і пагрозліва. Госці паціхоньку, адзін за адным, унікаючы гэтага рыпу, пацягнуліся ў хату, нават Царыца адчапілася ад Мацвея, валюхаючыся, падалася таксама ў хату. Як і ў нявесты, нічога не атрымалася і ў жаніха, скроб-скроб, ды так амаль нічога і не выскраб ён з сухога калодзежа. Зняў вядро з крука, нлёхнуў пад ногі Мацвею вадкую і ржавую гразь, падхапіў Надзьку пад руку і пайшоў ад яго следам за гасцямі. На дварэ засталіся адзін толькі Махахей ды старая Махахеіха. Мацвей падышоў да Махахея.
— Трэба было сказаць, дзядзька Цімох, я ж нічога не ведаў.
— Пра што гаварыць, Мацвсй?
— Ну... не ведаю,— збянтэжыўсн ён.— Папрасіць...
— Вады папрасіць? Хто ж гэта каля калодзежа свайго вады просіць?
— Ну не вады. Не ў адных вас такая: бяда, багата каго па вёсцы калодзежы паперасыхалі. Узровень грунтавых вод панізіўся, так званае УГВ...
Мацвей узрадаваўся, што выйшаў на гэтае УГВ, цяпер можна гаварыць не бянтэжачыся і доўга, але Махахей не схацеў яго слухаць.
— Чорцяго бяры гэтае тваё угавэ,— сказаў ён,— панізіўся дык панізіўся. Усё панізілася.— I Махахей таксама пайшоў у хату.
— Я б кругоў вам даставіў,— спрабаваў спыніць яго Мацвей, але ён, як ад нейкай назолы, толькі адмахнуўся ад яго і схаваўся за дзвярыма.
— Мацвей сеў на лавачку каля старой Махахеіхі, у хату да людзей ён не хацеў і, здаецца, пабойваўся ісці. Тое, што ў калодзежах Княжбора не ставала вады, было яму вядома ўжо. Калодзежы пачалі перасыхаць, як толькі з-пад хаты дзеда Дзям'яна знікла тое балотца. I княжборцы ўжо даўно, як хто мог, паглыблялі свае калодзежы, адны проста чысцілі, падкопвалі, дабаўлялі да зруба вянец-другі, а некаторыя ж патрабавалі ад яго, каб ён вёз бетонныя кругі. Ён не вельмі ўлягаў везці тыя кругі:
— Хутка перасяленне.
— Перасяленне хутка, а піць трэба во зараз, кажын дзень,— насядалі на яго.
Адна Ненене ўсю кроў да кроплі высмактала, дзе ні стрэне — сляпіцаю, што толькі сталася з ёю, такая ж рахманая была старая.
— Твой бацька неяк на мосціку гадзіннік забыўся,— здалёку пачынала яна, лыпала круглымі вочкамі, ці разумее яе старшыня.
— I што з таго, цётка Тэкля, забыўся, а потым успомніў, вярнуўся і ўзяў,— не здольны быў зразумець яе далёкага заходу і далікатнага намёку Мацвей.
— Во-во, дзень прайшоў, пакуль успомніў, а гадзіннік палёжваў. Дачакаўся хадзяіна. А хата мая без хадзяіна...
— Пры чым тут, цётка Тэкля, мой бацька, яго гадзіннік і твая хата?
— А пры тым, што я хадзяйка ў етай хаце маёй, дзе што паклала, там і вазьму, а ці ж буду я хадзяйкай у камяніцы той тваёй.
— Ты што, цётка Тэкля, адмаўляешся пераязджаць, мы ж дамовіліся канчаткова.
— Ды як табе сказаць,— мулілася Ненене,— здаецца, дамовіліся.
— Дык чаго ж ты мне галаву дурыш, што ж табе яшчэ ад мяне трэба?
— Вады, Мацвейка, вады. Няма ўжо ў маім калодзежы вады, Мацвейка.
— Навошта табе вада, навошта калодзеж, у новых будынінах — і водаправод, і каналізацыя.
— А я напаследак з калодзежа хочу. Вада тая, з крана, даўкая... во.
Усяму Княжбору вада з крана раптам зрабілася «даўкаю», хаця да гэтага, гасцюючы ў сваіх дзяцей у горадзе, выхваляліся адзін перад другім: чаму ж гэта не жыць майму Сцяпану (Івану, Раману), па ваду і то не трэба хадзіць, сама ў хату ідзе. I ваду тую ўхвалялі: добрая, маўляў, вада, і не прэсная такая, і балотам не патыхае. А тут занылі, заскуголілі, як тая Ненене, усе адразу:
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу