Віктар Казько - Неруш
Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Неруш
- Автор:
- Издательство:Мастацкая літаратура
- Жанр:
- Год:1983
- Город:Мінск
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Неруш: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Пачакай,— закрычаў ён амаль у адчаі.— У Княжборы быў адзін яшчэ і меліяратар.
— Краіна ганарыцца імі.— Рэха данесла да яго голас Алены. I Мацвей са здзіўленнем выявіў, што гэты цень, гэты голас і рэха і ёсць сам ён, адчуў у сабе мноства іншых жывых і нежывых істот: трактарыста Сюськіна адчуў і вогненнае дыханне яго трактара пачуў, Алену, Шахрая і Жалезнага Чалавека разам з Галоскаю-галасніцаю. I быў ён ужо на Нямізе, каля некалі крывавых яе, а сёння проста ў мазуце берагоў, сам пажадаў апынуцца сярод гэтых берагоў, а трохі яго падагналі тыя, што ажылі ў ім. Яны гаварылі з ім усе разам, і Мацвей гаварыў адразу з усімі імі, разрываўся на голас і шэпт, раставаў у гэтым голасе, крыку і шэпце, у звоне булатных мячоў пасярод даўняй крывавай сечы. I ў яго ўжо ў самога ў руках быў булатны меч, і біўся ён тым мячом папераменна то з самім сабою, то з трактарыстам Сюськіным, то з яго трактарам, то з Шахраем і выгаворваў Шахраю:
— За што ты на мяне з мячом, я ж толькі копія твая, я ж толькі паўтарыў цябе.
I словы гэтыя яго прызначаліся зусім не Шахраю, Мацвей усведамляў гэта, усведамляў, што ўсё вакол яго толькі цені прывідныя, спараджэнні прывіднай ночы, і ўсё, што ён цяпер гаворыць, гаворыць толькі сабе і толькі праўду. Вялікую і страшную праўду, на якую не адважваўся раней, у якой баяўся прызнацца сабе наяве. Ён паўтараў усіх, каго бачыў і з кім сустракаўся, рабіў і жыў. Браў у аднаго прывычку, у другога слоўца, а ў трэцяга і характар. Іншы раз хапаў сябе за руку, за язык, лавіў сябе па крадзеным, саромеўся, баяўся: а раптам ды выкрыюць, здагадаюцца, што ўвесь ён замешаны і ўчынены, злеплены з чужой, крадзенай гліны, і нішто з таго, што мае ён, што ёсць у ім, яму не належыць, усё запазычана, а сваё ці забіта, ці прыхавана ім, каб не выглядаць недарэкам, смешным, каб быць падобным на іншых, не вытыркацца лішне, толькі падобным. Але ніхто - ні сябры і ні ворагі — ні аб чым так і не здагадваліся, а калі здагадваліся, то маўчалі, мо таму і маўчалі, думаў Мацвей, што і сам ён рабіў таксама. Ён жа таксама цягнуўся да непадобных на яго людзей, абвалакваў і дападаў да іх і спальваў гэтае іх непадабенства, розніцу і кідаў. Шукаў новых, каб дапасці да іх і выціснуць усё, што трэба яму ад гэтых новых. Мо так на зямлі было заўсёды: толькі бясконцае паўтарэнне ў тысячах копій і варыянтаў, у самых неймаверных спалучэннях, і таму мала хто быў здольны знайсці і зразумець гэтыя спалучэнні, людзі здаваліся самі сабе кожны раз непаўторнымі і новымі. А на самай справе нічога новага не было, усё тое ж, што і ўчора. Тут Мацвей падыходзіў ужо да нечага страшнага. Падыходзіў і кожны раз спыняўся, баючыся апынуцца за мяжою дазволенага яму, хаця і здавалася, што яму ўсё было дазволена, спаганяў раздражненне і пудлівасць сваю ў працы. Але калі і гнуўся, рабіў, не пакідала яго спакуслівая думка, што ўсё гэта хлусня, быццам кожны чалавек нечаму вучыцца, што кожны чалавек — новы. Ён усё ж копія, паўтарэнне некага іншага, і не заўсёды ўдалая копія, паўтарэнне, вядома ж, копія ёсць копія, таму і з жыцця чалавека кожную хвіліну нешта адыходзіць, накідае яго незваротна ўжо. Так, ён робіцца з кожнаю хвілінаю ўсё больш магутным, але ў той жа час як бы не ўласна ён, не асабіста чалавек робіцца больш магутным, і не толькі за кошт назапашанага ў ім вопыту і бясконцага паўтарэння пакаленняў, не за кошт таго, што яму даравана прыродаю, акружае яго і створана для яго ж і па адных і тых жа законах, на якіх гэтая прырода потым стварыла і яго, а дзякуючы свайму вынаходліваму мозгу, той усёпранікальнай вынаходлівасці, з якой ён кінуўся падпарадкоўваць сабе гэтую прыроду. У той жа прыродзе, у дрэве, рацэ, у бляклым воблаку, як у ім самім, як і ў чалавечай прыродзе, было прыхавапа вельмі ж шмат ужо розных нечаканасцей. Ён стаміўся ад іх, як стаміўся ўжо недзе пазнаваць самога сябе, і таму, развітаўшыся з ілюзіяй стварыць і ўтаймаваць самога сябе, кінуўся тварыць і ўтаймоўваць прыроду, стварыў свой машынны свет, які б падпарадкоўваўся толькі яму і ў якім усё было проста і зразумела, з чаканымі і нават запланаванымі нечаканасцямі, з абмежаваным спалучэннем варыянтаў, якія можна было і ўлічыць. Да ўсяго ж машьна не мела нічога прыхаванага, патаемнага твару, стоенага чалавека — твар і нутро яе былі адчынены ўсім. I ён палюбіў, пакахаў гэты непрыхаваны, створаны ім, нібы богам, твар і лічыў сябе богам, творцам. Ствараў машыну, а яна стварала ўгодлівы, зручны яму свет, не ведаючы боязі перад гэтым светам, не прызнаючы сумненняў і ваганняў, не думаючы пра стрыжнявое, сярэдзіннае, дзе і было сканцэнтравана ўсё зародкавае і ўсё існае, сам дух чалавечы. Чалавек нацкаваў на яго дух машыны, і яна ўварвалася туды і, заведзеная ўжо раз і назаўсёды, не магла спыніцца, патрабавала дзейнасці, не ведала стомы. I сам чалавек, яго дух ужо ўслугоўваў ёй, яна паўтарала чалавека ў горшых яго адбітках, яна паўстала супраць свайго ж творцы, пачала тварыць сама, яна таксама пажадала быць богам, стварала цяпер угодлівага і зручнага ёй уладара. Круг замкнуўся, сышліся канцы. I дарэмна Мацвей спрабаваў вырвацца з яго гэтай ноччу. Ён судзіў гэтай ноччу сябе не толькі сам, але і машына, якую ён запусціў у Княжборы, судзіла яго. Машына набыла голас, яна яе прызнавала ўжо за ім права па самастойнасць, яна не дазваляла яму ні ўзбунтавацца, пі, хаця б часова, не падпарадкавацца. Шахрай знік невядома куды, мо ён таксама трапіў пад гэтую машыну, знік, і толькі чатыры словы засталіся ад яго: «А хто цябе прасіў паўтараць?» Мацвей спачуваў яму, яго горкай долі і паспешліваму заўчаснаму знікненню, таму што ён сапраўды высмактаў Шахрая, засвоіў яго цвёрдасць, непахіснасць, з якімі той ішоў у наступ на балоты, і яшчэ шмат іншага, шахраеўскага, што ён лічыў ужо сваім, што прырасло да яго, як прырастае да цела ўласная скура. Трактар, той самы, на якім некалі Сюськін па яго загаду пераараў маліннік, гнаўся за Мацвеем цяпер, гнаў яго берагам Нямігі, і бераг той быў не такім, якім яго зрабілі сёння людзі, а яшчэ некранутым, старадаўнім, калі не ведалі яшчэ нічога ні пра мазут, пі пра асфальт, ні пра тое, што ў будучым народзіцца трактар. I Мацвею здавалася, што ён таксама яшчэ не нарадзіўся, у сваім стагоддзі і часе не нарадзіўся, а быў увесь у той самай пятніцы. калі яны «с зарания потопташа поганыя пълки пловецкия». I, патапташа тыя полкі, святкуючы перамогу, ён сустрэў ворага куды больш страшнага, чым полаўцы,— жалезнае жаўтавокае страшыдла, дыхаючы агнём і смуродам, пачало пасоўвацца на яго, і нідзе не было ад яго паратунку. Утробна завываючы, яно нідзе не давала яму спакою. «Тяжко ти головы, кроме плечю, злота, телу, кроме головы»,— крычаў ён, уцякаючы ад таго страшыдла ў дзень сённяшні. I тут, сёння, стаялі ў шэраг адзін за адным, невядома кім пастроеныя, усе пакаленні Махахеяў, Роўд-Дзям'янаў і Барздык-Чыгуноў. Ён хацеў прыбіцца да іх, схавацца сярод іх. Але ні Махахеі, ні Барздыкі, ні Роўды не падпусцілі яго да сябе, каменем наперлі яго прэч, хаця сярод Роўд былі і яго бацькі, і сам ён быў. Ён паспеў убачыць сябе, паспеў убачыць, сум і жах, што ахапілі яго і адбіліся па яго дзіцячым твары. Ці не тады гэты сум назаўсёды ўжо апанаваў яго, ці не ёсць гэта сум і журбота па самім сабе, прадчуванне і веданне, што будзе ў яго жыцці такая жахлівая ноч, калі ўвесь свет уляжа, пагоніцца за ім. Веданне невыратаванасці. Таму ні маці, ні бацька не пажадалі прызнаць яго і схаваць яго, уберагчы ад таго страшыдла, што насоўваецца на яго. Маці, праўда, зрабіла крок насустрач яму, ужо распасцерла над ім і рукі, але бацька схапіў яе за рукі і не дазволіў дакрануцца ёй да сына. Ён быў такі, якім Мацвей бачыў апошні раз, перад тым, як бацьку было наканавана пайсці ў Чортаву прорву, паўтарыць долю і лёс мужыка старой Махахеіхі, кінуцца ў прорву, каб выратаваць карову і патануць разам з той каровай: апрануты яшчэ ў вайсковае, не справіўшы яшчэ нічога цывільнага, не стрэсшы яшчэ з плеч вайну. Вайна была і ў яго вачах. Чаканне заканчэння вайны, таго дня, калі ўсё ж вернецца з фронту муж, было і ў вачах маці, здавалася, што яна толькі-толькі адсядзела ноч каля акенца, усю ноч углядалася ў дарогу, а цяпер апранецца і пачне жыць удзень дзеля яго, дзеля сына. Проставалосая, у сарочцы з кужалю, у той самай сарочцы, у якой яна была ў тую вераб'іную ноч, калі пайшла да свайго чалавека, ахутаўшы яго, напалоханага бліскавіцамі і громам, адрачоным бляскам яе ашклянелых і, здаецца, чужых вачэй, коўдраю. «Іду, Антоне, іду...» I пайшла з гэтым шэптам у ноч і навальніцу назаўсёды, на апошняе і вечнае ўжо спатканне са сваім чалавекам.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Неруш»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.