Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хто, навошта ты з'явіўся? Я не хачу ведаць цябе, ты памёр ужо.

— Я не мог памерці. Княжбор славуты сёстрамі міласэрнымі. Спакон веку княжборскія дзяўчаты сыходзілі ў горад медсёстрамі.

— А хлопцы — у салдатьт.

— А іх нявесты выходзілі замуж за другіх салдат... Таму што іх жаніхі забывалі пра сваіх нявест. Паўгода не абазвацца...

— Я спазніўся толькі на адзін дзень.

— На ўсё жыццё,— сказала Алена. Яна не прыняла яго слоў. Мацвей адчуў гэта па тым, як яна пачала зябка хутацца, захінацца халатам, што не грэў і не мог сагрэць яе. Не змог і ён сагрэць яе сваімі словамі. Алена стаяла перад ім, што каменная, што статуя. I статуя гэтая пачала аддаляцца ад яго, мармур яе шчок пачаў цьмянець і расплывацца. Ён так. і не паспеў добра разгледзець яе твар, ён унікаў яго позірку, як унікаў заўсёды, нават калі цалаваў ён яе, твар Алены заставаўся схаваным ад яго, тварам роднай, але адначасова і незнаёмай яму жанчыны, адкрытым і ясным, здавалася, адрачоным ад усяго, што не датычылася яго і яе. Сябе і сваю Алену, бясхмарнае будучае жыццё бачыў і чытаў ён па яе твары і ў той час цень нейкі, што прабягаў хутка і чорна, як цёк чорнай крыві. I гэты цень імгненна пераўтвараў Алену, яна імгненна рабілася чужою і далёкай, як бы пакідала яго, адыходзіла некуды. І так было не толькі з тварам Алены, але і з тварамі многіх іншых людзей — княжборцаў, якіх ён добра ведаў, і з тварам самога Княжбора. Яны таксама часамі ўпікалі яго, і не толькі цень хаваў іх, яны самі хаваліся, і вельмі надзейна, немагчыма было нічога і згледзець, як на сем замкоў замыкаліся. I калі часам Мацвею шчасціла адамкнуць шэсць з іх, то сёмы, як правіла, заставаўся неадамкнёным, не падыходзілі ні ключы, ні адмычкі.

— Куды ж ты, Алена? Куды ж ты зноў? Я так доўга ішоў да цябе. Я зараз табе ўсё раскажу. Адкрыйся мне толькі, пакажы свой твар. Пакажы мне толькі вочы! — закрычаў ён, разумеючы, што нічога не здольны ні расказаць, ні растлумачыць. I не пабачыць яму твару Алены, раней жа трэба паказаць свой твар, а яго няма, няма, дый годзе, ён у цяні, ён расцёкся ценем. Раней за ўсё трэба растлумачыць ёй свой характар, расказаць ёй усяго сябе, расказаць пра тое ліхаманкавае нецярпенне, што авалодала ім, калі ён служыў апошнія паўгода ў арміі. Ён жа і з-за яе апошнія паўгода, можна сказаць, і не служыў, а бесперастанку, суткамі чысціў бульбу на кухні, мыў падлогу ў казарме і прыбіральні. Жыццё яго тады складвалася і вымяралася толькі колькасцю бульбы, якую ён пачысціў, бясконцаю стужкаю лушпаек, было спрэс адно нецярпенне: вось-вось выйдзе на складзе бульба — і ён пашыбуе дамоў. Але бульбы па складах салдатам было назапашана ўволю, нецярплівасці ў ім таксама не памяншалася. Ён не мог пазбавіцца яе, патраціць яе ні ў арміі, ні потым, калі ўжо звольніўся з арміі і апынуўся замест дому ў Сібіры, а потым у Казахстане, яна гналася за ім і некуды гнала і яго, калі ён скончыў вучобу, пайшоў працаваць, стаў меліяратарам. Ён быў хворы па нецярплівасць, яго не павучылі чаканню, усё карцела скончыць не марудзячы, імгненна, імгненна адслужыць, імгненна пабудаваць плаціну, узняць цаліну, апынуцца каля Алены, імгненна знішчыць балоты, імгненна вывесці калгас у лік перадавых, не аглядваючыся і назаўсёды імгненна пазбавіцца ад захватчыкаў, сцягачоў, і не толькі ад іх — ад усяго, што здавалася яму непатрэбным, недарэчным, што толькі блыталася пад нагамі,— ад Барздык, Махахеяў, Шчуроў, Ненене. Імгпенна перарабіць іх і толькі тады дазволіць сабе перадыхнуць і азірнуцца. Але перадышкі не выпадала, адно чаплялася за другое. Усё было ў нейкім ідыёцкім зачапленні шасцерняў, а сам ён, выдавала па тое, быў толькі пяском у гэтых шасцернях, што круціліся і пераціралі яго, прабуксоўвалі з-за яго.

Ён быў хворы і сам быў вінаваты ў гэтай хваробе, бо замоўк, захацеў праверыць Алену, не азваўся па яе крык, а яна ўмольвала яго адгукнуцца. Ён жа не толькі не адгукнуўся, а недзе і ўсцешаны быў, што яна крычыць, думаў, што гэта і ёсць мужчынская цвёрдасць характару, а аказваецца — гэта і была бесхарактарнасць, ён забіў маўчаннем усё, што было між імі. І, забіўшы, застаўся адзін. I цяпер крычаў у адзіноце Алене, ценю яе:

— Сястра, сястра міласэрная мне трэба,— гнаўся за ценем, умольваў яго пусціць у гэты гаючы будынак, у якім спяшалася схавацца Алена. Але Алена стала па парозе і не пусціла яго.

— Тут няма збаўлення. У гэтым корпусе аддзяленне ракавых.— I Алена схавалася за дзвярыма, пастаяла там, каля дзвярэй, аддыхваючыся, сутаргава ўчапіўшыся за ручку, і пабегла па лесвічным маршы на другі паверх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x