Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта была дзіўная ноч. Ноч, у якую спраўджвалася ўсё, што б ён ні пажадаў, і адначасова — усё і рушылася. Пажадаў трапіць на Нямігу — трапіў, хаця ніколі на ёй не быў і не ведаў, дзе яна знаходзіцца. Але нехта невядомы яму як узяў яго за руку, павёў, скіраваў. Спачатку, праўда, вымусіў яго забыць пра ўсё па свеце, як апусціў яго ў холад і змрок, давёў да небыцця. Ён прыкархнуў, уладкаваўшыся на падаконніку на вакзале. Грэбуючы, моршчыўся, удыхаючы пах хлоркі, плішчыўся тварам, шчакою і носам, у шкло, ловячы праз аконныя шчыліны свежае паветра, а разам з гэтым свежым дыхаў і нясвежым.

I, ачмураны гэтым свежым і нясвежым, вакзальнаю амбрай, непрыкметна ўпадаў у нейкі ідыёцкі стан — напаўжывёлы, напаўчалавека, калі ўсё было напаўявай і напаўтрызненнем, бачыў і не заўважаў бясконцае мужчынскае і жаночае шэсце людзей з прыбіральні ў прыбіральню. Бачыў, як у бяспамяцтве, спачатку чаргу ў прыбіральню, калі гэтую прыбіральню закрылі на перапынак, перападлік ці сангадзіну, а потым і бойку з-за таго, што гадзіна тая была вельмі доўгай. I нехта з вакзальнага люду пачаў ламаць дзверы. Дзверы прыадчыніліся, у шчыліне паказаўся вялізны кулак і, што молат, упаў на галаву таго, каму ўжо было няўсцерп, хто ламаў дзверы. Чалавек той зароў, пацягнуў на сябе дзверы і заскочыў у прыбіральню, там усчалася нейкая валтузня, важдапіна, нешта дзынкнула, упала, бразнула, чмякнулася і лузнула. I міма Мацвея, паловы яго твару, аднаго вока, скіраванага на перон, прамчаў дзяцюк з венікам у адной руцэ і бутэлькаю віна ці гарэлкі — у другой.

Прымроілася ўсё гэта Мацвею ці было па самай справе, ён не мог адказаць сабе з пэўнасцю, таму што хоць і ў дрымоце, але ўсведамляў ён яшчэ сябе. I памятаў: такую бойку ён наглядаў ужо, толькі не тут. I даўно тое было і наўрад ці магло паўтарыцца, толькі, напэўна, так вось, у бяспамяцтве, хаця і бяспамяцтва гэтае было вельмі ж яўным і красамоўным. I ў гэтай прывіднай рэальнасці ён раптам адчуў, што хоча бачыць Алену, што калі не пабачыць яе, то мо і сканае. Вось тут і з'явілася рука, Аленіна рука, выратавальна белая і чыстая, працягнулася да яго з неба, з зоркі нейкай. I ззяла, зіхацела яна, што зорка, свяцілася ласкаваю пяшчотаю, сляпіла вочы беллю зборчатага рукава кофтачкі. Ён пацягнуўся да гэтай рукі, а яна раптам на яго вачах пачала жоўкнуць, і кіпцюры пачалі расці, імгненна зжоўкла і кофтачка. Зжоўкла і знікла, замест яе з'явілася сукно, рукаў вайсковага шыняля, здаецца, трохі і прапалены каля абшлагоў. I рука ў тым абшлагу не была ўжо больш жаночаю, але і мужчынскаю не была, жалезная то была рука, і невядома каму належала яна. Па ўсім, яна доўга праляжала ў зямлі, у торфе, торф быў на ёй, і ржа паела яе. I холадам, што з лядоўні, дыхала ад яе. Рука яшчэ не дакранулася да Мацвея, і ён ужо абліўся ўвесь халодным потам, яго аж калаціла, зуб на зуб не пападаў ад холаду і спалоху. Бачыў ён ужо гэтую руку, ведаў яе прывычкі. Яна прыходзіла ўжо да яго, і таксама ў сне, перад тым як ісці яму ў армію, калі ён быў яшчэ шчаслівы каханнем Алены, жыў у Княжборы разам з дзедам Дзям'янам. Ён і прачнуўся тады, захлынуўшыся ўласным крыкам. Крыкам гэтым пабудзіў і дзеда Дзям'яна. Той доўга распытваў яго, як ды што было ў тым яго сне, доўга маўчаў, гледзячы ў змрок, а потым, калі ўсё вымаўчаў ці пагаварыўся сам з сабою, сказаў і яму:

— Кладзіся і спі спакойна. Больш яна не прыйдзе.

Прыйшла. Кінуўся ад яе, але акно, шкло перашкодзіла яму ўхіліцца. Рука, кашчавая і халодная, што лёд, ухапіла яго і стала гнясці яго, нішчыць холадам. Мацвей не здолеў і варухнуцца, як не меў ён ні рук, ні ног. Ён і не спрабаваў асабліва варушыцца, хоць і былі ў ім яшчэ нейкая моц і дужасць, што, калі б ён намогся, нядоўга, а ўсё ж процістаялі б яны моцы той рукі. А чаго тут будзеш варушыцца, напінацца і высільвацца, ці варта супраціўляцца відавочнаму? Быў жа другі стрэл. Не падманвай сябе, не трэба. Па машыне, па скатах ты стрэліў толькі з аднаго ствала, а другі ствол і стрэл збяры, і свядома збярог. Ты здагадваўся, што гэта ён там, у кабіне, ты чакаў яго. I дачакаўся: як толькі ён скочыў з кабіны, ты і націснуў курок другога ствала. Свядома націснуў, хоць і меў ты ўсведамленне гэтага толькі лічаныя секунды, долі секунды. Але да гэтых доляў секунды ты падрыхтаваў сябе загадзя. Мо яшчэ на вяселлі Ваські Барздыкі і Надзькі, а мо яшчэ і раней, там, у Свілёве, калі ўбачыў іх разам, як гналі яны з Ненене гусей, і табе падабалася ў Надзьцы Алена, таму ты і бегаў усю ноч паміж магазінам і Чортаваю прорвай. I стрэліў ты ў гэтага Ваську Барздыку куды раней, яшчэ як толькі ён прыйшоў да цябе ў вагончык, а табе нечага было яму сказаць, таму што ты як голы быў перад ім. Але табе падпарадкоўваліся іншыя людзі, тэхніка падпарадкоўвалася табе, вось тэхніцы, машынам і людзям, што залежалі ад цябе, ты і загадаў стрэліць па Ваську Барздыку, загадаў знішчыць, зруйнаваць маліннік. Ты ж знішчыў не толькі маліннік, ты ведаў, што нішчыў, хоць у гэтым прызнайся сабе. Вось таму і павінен сёння адбыцца суд над табою. За тое ўсё, а не толькі за стрэл адзіны, за гатоўнасць стрэліць у жыццё і жывое. А тое, што адбылося ноччу,— гэта ўжо дробязь, вынік толькі. Пракуратура закрыла справу. I Шахрай да гэтага не мае ніякага дачынення, хаця і падносіць усё як дабрадзейства сваё. Ну мо і сказаў слова, што тут такога. Тую ноч можна пазначыць табе і птушкаю выратавальнаю, улічыць, што тут маюцца «смягчающие обстоятельства». Ты змагаўся з «захватчыкамі», ты стаміўся ад барацьбы са «сцягачамі», але хто напладзіў гэтых захватчыкаў і сцягачоў, як не ты сам. Сам напладзіў і сам пайшоў распраўляцца з імі, нішчыць іх. I калі ты браў у рукі стрэльбу, хіба ж ты не ведаў, што яна зараджана і страляе? Усё на зямлі страляе, і мёртвы можа забіць жывога. Ты ж зразумеў гэта, зразумеў даўно. Так гэта, усё тут папраўдзе? Усё тут папраўдзе, прызнаў Мацвей, здаючыся холаду, моцы дужай рукі, што ўхапіла яго за глотку. Потым было чорнае забыццё, доўгае ці не, ён нічога не можа сказаць; пасля яго, ці то яшчэ знаходзячыся ў тым забыцці, Мацвей споўз з падаконніка, выйшаў з вакзала і пакрочыў ад яго прэч маўклівымі начнымі вуліцамі, пакуль не выбіўся на адну прамую вуліцу і не патрапіў на горад у горадзе. Але горад, у які ён патрапіў, быў зусім не падобны на той, сапраўдны, рэальны, які быў здаровы і спакойна адпачываў, а гэты ж не спаў і пакутаваў, быў гнойна запалены. У адзіным толькі дамку, праўдзівей кажучы, нават у пограбе, не ведалі пакут, там, дзе сабраліся тыя, што ўжо адмучыліся, ціхія і прасветленыя, што пазбавіліся ўрэшце ад свайго крыжа. Недзе паміж гэтымі, што пакутавалі і ўжо адпакутавалі, знаходзілася і яго Алена. Ён адчуваў яе прысутнасць, таму што нёс у сабе пах яе рукі, што з'явілася яму да лёду і холаду, і гэты пах скіроўваў яго да будынка, у якім знаходзілася Алена. Але ў той будынак ён не паважыўся зайсці, сеў на лаўку каля дзвярэй і загадаў: выйдзі. I Алена выйшла да яго, у той самай, знаёмай ужо яму, батыставай блузцы, што выбівалася з-пад белага халата, у чорнай кароткай спаднічцы. Выйшла, спынілася ў дзвярах:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x