Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дазволь і мне.

— Па чарзе, па чарзе, усім трэба, бацька.

— Я першы,— гэта дзядок.

— А вось камандзіраў нам зусім не трэба. Камандзірам буду я,— гэта той, што патрабуе, каб па чарзе.

Мацвей не вытрымлівае, спяшаецца да тых, што прагнуць памахаць касою:

— Хлопцы, мужыкі, давайце да мяне ў калгас!

— А дзе твой калгас?

— Ды побач, кіламетраў дзвесце.

— Дуем, хлопцы,— гэта той, што адкасіў ужо, але яшчэ не адышоў ад касьбы, малодшы павуковы супрацоўнік.

— Дуем, дуем, кожнаму па персанальнай трактарнай касілцы.

— Хе-хе-хе,— паляўнічы за бутэлькамі. - А конікі, го- го, на кілбасу ўжо звёў? Ёсць конікі?

— Ёсць і конікі, дуем да мяне ў калгас.

— Дуем, хлопцы, збірайцеся.

— Э-э, прападай мая чарэшня, збірайся...

Вакол Мацвея ўжо натоўп, адны косяць, перашкаджаюць касіць, цягнуцца да касы, а нехта цікавіцца:

— Што ета, дзеткі, даюць?

— Напраўленне ў калгас па работу даюць, бабуля, печ табе персанальную вёска дае.

I нікога ўжо каля яго. Няўмела падзёўбвае траўку гарадскою коскаю-сямёрачкай каўбой, ды дзядок як прыкіпеў да Мацвея, тыцкае пальцам у блакнот:

— Пішы: Боўдзіла... цьфу па язык мой... Лапуста Фёдар Ягоравіч...

— Ідзі, ідзі, гуляй, дзед, пакуль крамы пачнуць працаваць.— Мацвей хавае блакнот, але дзед не адыходзіць ад яго.

— Я спецыяліст, я слесар самага высокага разраду... часова працанеўладкаваны. I пячнік, і токар, і цясляр, і сантэхнік, а цяпер...

— Не ведаю, як цяпер, прабач, дзед, а раней такія спецыялісты на кожным кутку пад плотам сядзелі і шапку перад сабой трымалі. Раней ім падавалі., а цяпер па самаабслугоўванне перайшлі, бутэлькі збіраюць, таму як звяліся і жабракі, і тыя, хто спачуваў, падаваў ім.

— Навошта ты так? Навошта ты мяне так крыўдзіш?

— Навошта? У мяне такіх спецыялістаў у вёсцы — парай, каму б пазычыць, прыплачу.

— Ведаю, усюды такіх, як я, хапае. А ўсё ж не гані мяне, не выракайся. Запойны я, гэта так, а рукі — залатыя. Не хвалячыся кажу табе. Калі цвярозыя гэтыя рукі, няма на свеце нічога, каб яны не здолелі зрабіць, хоць чорта, хоць касмічны карабель. Вазьмі, прападаю я, прападу. Хачу ў вёску. Вясковы я ёсць і застануся. Мо і прычына ўся ў тым, што не магу забыць сваёй вёскі... Могілкі там былі, каля самае нашае хаты. I на могілках дрэвы, кветкі...

Мацвей слухаў дзеда і шкадаваў ужо яго, нешта сугучнае яму і яго настрою чуў ён у словах гэтага апошняга п'янчужкі і забулдыгі. Ён і сам падобны быў на яго, хаця і не запіваў, але сёння — бы з пахмелля. Пахмелля на ўсё жыццё. I хто ведае, ці працягне хто яму руку, што пакладзе ў руку, калі ён вось так, як гэты дзядок, працягне яе. I, каб не дастаўся яму камень, ён наважыўся ўзяць гэтага Лапусту-капусту, пашкадаваў яго, каб нехта потым пашкадаваў і яго.

— Бяру,— сказаў ён.— Бяру, чорт цябе бяры.— Па абяцаў цвёрда, але да канца не верыў, што ўсё гэта сур’ёзна. Толькі Лапуста ў гэты шматпакутны для Мацвея дзень ні на крок не адыходзіў ад яго. I з таго дня ім было наканавана ісці разам да самага апошняга. А пакуль яны разам паснедалі ў «Бульбянай», якая толькі што к гэтаму часу адкрылася. I дазволілі сабе толькі піва, хаця Лапуста даволі выразна пазіраў увесь час на стойку, за якой было нешта і куды больш моцнае за піва. Снедалі па-сабачы, стоячы, таму што крэслаў у зале амаль не было. Касірка супакоіла, што крэслы ўвогуле ёсць і хапае іх на ўсіх, але сёння, во зараз, у «Бульбянай» якраз прафсаюзны сход, культуру абслугоўвання абмяркоўваюць, і крэслы пайшлі на сход. Лапуста быў забурчаў: «як гэта такое ды на сухую вытрываць толькі», але Мацвей не абазваўся на яго буркатню, спяшаўся хутчэй даскрэбці, што там было ў гаршчэчку, і бегчы. Не вельмі акрэслены, але ўсё ж меў ён нейкі план, што рабіць яму далей сёння. Ён баяўся сам гэтага плана, баяўся даводзіць і вызначыць яго да канца нават у думках, але ведаў, што не адмовіцца і не адступіцца ад таго, што задумаў, з Мінска ён ужо проста так не паедзе. I калі яны паснедалі, ён пацягнуў за сабою Лапусту да таго горада ў горадзе, да знаёмай ужо яму будыніны, дзе ён быў уночы ці якая прымроілася яму. Але калі і прымроілася, то надзіва рэальна. I днём, хаця пры іншым ужо асвятленні, была тая будыніна як дзве кроплі вады падобная на тую, якую паведаў ён ноччу. I дзверы былі тыя ж самыя, і адчыняліся яны ўсярэдзіну, і часта адчыняліся, відно, месцам, пазначаны ўжо вельмі былі яны чорнымі мецінамі ўнізе. Аблупленыя, рудыя, хворыя, шматпакутныя дзверы. I сама будыніна з той жа адзнакаю пакуты і хваравітасці. I лаўка сірочая і пустая, тая самая, на якой ужо сядзеў Мацвей, ён мог паклясціся ў гэтым. Ён сеў і зараз на яе, але цяпер ужо не адзін, а разам з Лапустам. Навошта спатрэбіўся менавіта цяпер і менавіта тут гэты Лапуста, ён не ведаў, але адчуваў, што будзе лепей, калі той будзе побач. I больш за ўсё баяўся, што Лапуста не ўседзіць каля яго, таму што сядзець, пэўна, прыйдзецца і доўга, мо да змяркання, а мо нават і да світання. Збяжыць, пакіне яго Лапуста, і ён не вытрымае чакання, пабаіцца застацца адзін. Якарам і апошняй надзеяй яму быў гэты спецыяліст, слесар самага высокага разраду. I Лапуста як разумеў гэта, сядзеў каля яго цярпліва і не надакучаў балбатнёю, ні аб чым не пытаў, нібы яны аб усім дамовіліся загадзя, ведалі, чаго прыйшлі сюды, і было Мацвею ўтульна і спакойна каля маўклівага Лапусты, ён і не прыкмеціў, як і прыдрамаў і ледзь не праспаў усё па свеце. Сама Алена пабудзіла яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x