Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І не памыліліся, бы ў ваду глядзелі. Толькі да вяселля Ваську білі яшчэ двойчы чужыя, той самы Толік Шчур з браценікамі адзін раз і другі — Сёмка Цыган. Са Шчурамі бойка была жорсткая, на ўсю вёску, таму што Шчураў і Барздык у Княжборы было мноства. А з Сёмкам Васька сустрэўся адзін на адзін. Малады княжборскі заатэхнік не даў яму і руку ўзняць, скруціў і сказаў:

— Я цыган, а цыганы не б'юцца, цыганы рэжуць і дзяўчат адбіваюць. Такім чынам, ты, Васька, ці ўжо жаніся, ці развітвайся з Надзькаю.

Прыспешваць з вяселлем Барздык і Махахеяў вымушала яшчэ і тое, што жаніх і нявеста канчалі ўжо вучобу ў тэхнікуме, вось-вось павінна была пачацца апошняя іх сесія, а там — размеркаванне. Гэтага размеркавання і Махахеі, і Барздыкі. баяліся што агню: упякуць яшчэ бугвед куды. А так жонка і мужык, і ў Княжборы пры бацьках што-небудзь ды знойдзецца. На гэты выпадак і запрасілі па вяселле празорлівыя Барздыкі Мацвея, супраць волі жаніха запрасілі, супраць волі жаніха даручылі Мацвею і выкупляць нявесту з бацькоўскай хаты: не павінен жа забыцца старшыня, у каго ён гуляў на вяселлі, чыё піў віно і каго выкупляў, ды і сам выкуп павінен быць не толькі сімвалічным, як гэта бывае на вяселлях, і пасада, і заробак не дазволяць яму абысціся жменяю медзі і срэбра. Мужчына ён адзінокі, халасты, куды яму грошы дзяваць, хай не шкадуе, развязвае машну.

I Мацвею час быў ужо раскашэльвацца, пачынаць торг, ало ён ніяк не мог настроіцца. Біты, драны, рыжы Брытан — пасмешышча на ўсю вёску — дамогся свайго, прайшоў праз усё. Нічога і нікога не збаяўся: ні ганьбы, ні кулакоў, ні абгавораў, дазваляў Надзьцы віць з яго вяроўкі і пазіраў на ўсіх зараз у сваім стракаценькім, куртатым пінжачку з выклікам, а на Мацвея дык і з нейкаю пагардаю, патрабавальнасцю, бы загадваў яму хутчэй прыступаць да сваіх абавязкаў. Ведаў ён ці не аб тым, што, калі б толькі пажадаў таго Мацвей, гэтага вяселля так і не адбылося б. Ён мог бы разладзіць усё яшчэ і цяпер. I яму карцела разладзіць усё менавіта цяпер, ён сам здзіўляўся, адкуль гэта ў ім. I не мог пазбавіцца ад гэтага злаўмыснага свайго жадання, хаця і добра разумеў, што гэта зайздрасць, і самая што ні ёсць чорная, што гэта ён самому сабе не даруе ніяк таго, што не здолеў ён так, як Васька, змагацца за сястру Надзькі Алену, саступіў ціха, без бойкі, і немаведама нават каму. Мо ён і помсціў сам сабе за гэта, і помсціў ужо даўно, таму і абвясціў вайну зямлі, рэчцы, лесу і возеру — усяму, што звязвала яго з Аленаю. Не ўсведамляючы сам таго, сціраў усё з сваёй памяці, каб пазбавіцца памяці аб Алене. А Васька шукаў, звязваў, аднаўляў, шукаў золата дзеда Саўкі ў старых борцях і вось знайшоў. Рыжы Брытан...

— У нас ёсць тавар...— не дачакаўся ад Мацвея ні дазволу, ні першага слова і стаміўся ўжо ад чакання Лёнік. Ён крышку прышапетваў, і атрымалася ў яго: у наш ёшць, але гэтае «ёшць» ён падмацаваў і як бы прытрымаў чуйнымі і рухавымі вушкамі, варухнуў вушкамі, як бы выказваючы імі нецярпенне і знявагу да таго, з кім быў ён вымушаны зараз таргавацца. I застолле ўзрадавана падтрымала яго, ён патрапіў яму.

— А ў наш ёшць купеч,— адразу ж адгукнуўся Мацвей, падыграў шэльму Мацвей, але таму гэта не вельмі спадабалася. Ён з лютасці выгукнуў Мацвею:

— Кладзі сваю чэну!

Мацвей сыпануў на стол жменю медзякоў і серабра. Лёнік не зірнуў на іх, зноў толькі сцепануў вушамі і гукнуў цяпер пераможна, таму што нечакана чыста:

— Дзешава цэпіш!

Капейкі пакаціліся па стале, заскакалі па падлозе. Лёнік як і не бачыў іх, пільна пазіраў па Мацвея. I Мацвей, дзіўная справа, раптам адчуў нейкую разгубленасць і няўпэўненасць, дастаў з кішэні на гэты раз паперку.

— Во яшчэ рубель, маладым па карабель, а табе на цукеркі.

— Што цукерак, так і караблёў па гэты рубель... Пашукай, купец, яшчэ ў кішэні.

Пара было паказваць стрыгунку і яго месца, вельмі ж ён ужо шустры. Мацвей адчуў, што прадавец больш моцны, чым ён, перабівае яго прадавец. На гэты выпадак Мацвей меў, запамяталася яшчэ з дзяцінства, некалькі княжборскіх прыказак і прымавак, але, як ён ні сіліўся, ніводнай з іх не мог прыгадаць, як ветрам усё з галавы вымела. Нічога не ішло па язык, ачужэў, не падпарадкоўваўся яму і сам язык. Мацвей моўчкі выцягнуў з кішэні зялёненькую пяцідзесятку, калі збіраўся на вяселле, ён разлічваў паднесці яе адпаведна, каб бачылі ўсе, але нічога адпаведнага не атрымалася і ніхто мо і не ўбачыў. Лёнік адразу ж даланёю накрыў зялёненькую, бы ўсё жыццё і меў справу толькі з такімі грашыма, вось голас адзін змяніўся, прысеў, і не стала ў ім шапялявасці:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x