Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— I гэта ўсяго?

— Ах ты, паскуднік,— мімаволі здрыгануўся Мацвей.

— Ён не памятаў, ці ёсць у яго яшчэ што-небудзь з сабою, тыя грошы, што спецыяльна браў на гэты вось выкуп, скончыліся. А касцюм святочны, што павінен быць на маладым, ён падзяваў мо ці не год назад, ці завалялася ў ім што-небудзь, хоць капейчына якая. Падлетак не разумее, перабраў, пераціснуў, думае, што ўсё гэта сур'ёзна, што і сапраўды тут торг ідзе. I сорам, яму сорам. Выйсце было адзіным і вельмі простым, прасцей і не бывае, жарт патрэбен быў самы звычайны, мо трохі і саланаваты, з перчыкам, каб пра Лёніка гэтага адразу ўсе забыліся, каб адразу ўзнялі ўсе чаркі. Але і на жарт ён быў у тую хвіліну не здольны. Мацвей і сам не разумеў, што гэта з ім, чаму, адкуль такая бездапаможнасць, куды падзеліся словы, хто пакраў іх у яго. I ці зусім гэта пакінула яго слова і не вернецца больш; блага, калі занадта слоў, але нядобра, калі і няма іх, як бы там ні было, а гэта ж вяселле. А што за вяселле без добрай парады на дарогу. I што з таго, што гэта не яго вяселле і ён адкупіўся ад маладых грашыма, паклаў куды больш, чым гэта прыстойна пакласці. Грошай ад яго ніхто не чакае, слова ад яго чакаюць, а дзе яно?

Мацвей спаймаў сябе на тым, што і думаецца яму таксама цяжка, як і гаворыцца. Але цяпер ён ужо ведаў прычыну, выцягваючы з кішэні мяты і клычаны рубель, бы той рубель ён выхапіў у некага з рота, і новую хрусткую пяцёрку, ён памацаў і бікфордаў шнур, што прызначаўся зусім не вяселлю і прыхапіў ён яго выпадкова. Гэты шнур вымусіў яго скалануцца, нібы ўсё, што ён задумаў, было ўжо зроблена. Нечаканая знаходка развязала яму язык. Ён гатовы быў хаяць маладую, гатовы быў вымусіць людзей, каб яны прыгледзеліся да нявесты, ці не крывабокая і крывавокая яна, ці не ходзіць пятамі назад, якіх гэта зубоў у яе там не стае, быў гатовы ганіць, але не хацеў, не мог ён яе ганіць. Алена, а не Надзя, здавалася яму, сядзіць на месцы маладой, і сам ён, здаецца, малады. I Мацвей, насуперак звычаю, нібы ён быў не купцом, а прадаўцом, пачаў хваліць маладую.

— Лепшая ў Княжборьт нявеста наша Надзя...

— І жаніх нічога, спраўны. Ты, купец, грошыкі гані, а зубы не загаворвай.

— З-за такой дзеўкі не грэх і разарыцца. Як, Васька, колькі каштаваў «Маўра»? — Васька заёрзаў па аўчыне, і старая Махахеіха, каб супакоіць яго, паклала яму на плечы руку. А Мацвей панёс да далоні падлетка новенькую пяцёрку, знарок, пакручваючы і пахрумкваючы ёю. Пранес міма далоні, падабраўся ўжо да вуха.

— Мы так не дамаўляліся,— Лёнік ухіліўся, выхапіў з рукі Мацвея грошы.— Усё?

— Усё.

— Бяры свае грошы назад, купец. Падымайцеся, хлопцы і дзеўкі. Не будзе вяселля. Жадны купец.

— I варухнулася ўжо застолле. Яшчэ хвіліна — і падняліся б людзі, жартам, канечне, падыгрываючы Лёніку. Але і Мацвей нарэшце быў ужо ў той гульні:

— Вось яшчэ адзін рубель, каб і таму, хто завядзецца ў іх, на карабель. Усе грошы з кашальком аддаю. За такую нявесту і кашалька не шкода.

— Такі клычаны рубель і за такую нявесту. Ты што яго, па сметніку знайшоў?

Тут ужо, удавана ці па самай справе, пакрыўдзіўся Мацвей, хутчэй за ўсё папраўдзе пакрыўдзіўся, горка і прыкра яму зрабілася за той рубель, з якім так няласкава абышоўся Лёнік, не ацаніў яго. А быў той рубель ветэран, Мацвей ужо і сам не памятае, колькі гэта часу пралежаў ён у яго кішэні. Ён трапіў да яго, калі Мацвей яшчэ і не ведаў, што такое меліярацыя, рабіў у калгасе простым інжынерам. Ну не зусім простым, галоўным, але не ў гэтым справа, атрымаў ён яго не за Княжбор, таму і ацалеў ён, не апякаў, не паліў ні рук, ні кішэні. Было Мацвею ўжо крыху і шкада, што скончылася гэтая гульня, тавар прадалі ўжо незваротна. Усё скончылася, і не толькі тут, з гэтым торгам, але і з Надзькаю, і з яе рыжым Брытанам. Ён застаўся зусім адзін. Сваю ролю на вяселлі ён ужо выканаў. Выканаў, а карцела выкопваць яе і далей, бесперастанку і бясконца, каб бясконца было толькі вось так наіўна, не папраўдзе, знарок.

— Уставайце цяпер, мае госці, госці жаніха,— загадаў ён.— Не будзе вяселля, дорага за нявесту просяць.

— Грошыкаў больш няма,— падняўся адзін толькі Лёнік, разумненькі хлопчык, адчуў, што грошыкаў у Мацвея на самай справе больш няма і нечага яму тут ашывацца, ён ужо лішні за сталом. I так добра падаіў старшыню, мо і больш, чым трэба, узяў, яшчэ і вушы падзяруць. Ён зіркнуў на маці з бацькам, што сядзелі насупраць яго і, пэўна, адціснулі пад сталом яму ўсе ногі, сабраў са стала капейкі, узяў рубель, спакусіўся нават і на новенькую пяцёрку, пацягнуўся да яе, але ўстояў, спахапіўся. Пасунуў разам з іншымі грашыма маці, а сам шморгнуў у расчыненае акно. На вуліцы ўжо здагадаўся, хамло, уставіў вушы ў акно, буркнуў «дзякуй» і пабег да магазіна, размахваючы рублём, заціснутым у руцэ. I Мацвею было прыемна, што рубель той сумленны і паслужыць добрай справе, ён і сам гатовы быў ужо кінуцца следам за хлапчуком, за натоўпам ужо хлапчукоў і разам з імі купіць у Цупрыка на цэлы рубель цукерак. I з тымі цукеркамі збегчы з Княжбора, схавацца ад дарослых на востраве, як хаваўся ён там некалі разам са сваімі аднагодкамі, па-брацку падзяліць цукеркі — і на дрэвы, на дубы, асіны, ясакары. Бяда толькі, што ні дубоў тых, пі асін, ні ясакараў ужо няма. Няма і самога вострава, вось толькі хлапчукі вясковыя — вечныя. А Княжбор, як і ў былы час, правіў вяселле, бы нічога і не адбылося, біў сябе па калене і ў грудзі бубнам вясельны Анісім, сыпаў чорнымі кудзеркамі ва ўсе бакі скрыпач Сёмка-цыган, паспяваў вадзіць смычком і па кудзерках, і па струнах, нібы кудзеркі былі таксама струнамі і па іх можна было іграць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x