Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не пазнаць было Мацвею сваіх землякоў: вёска, што раскалолася, рассыпалася макам па хатах і па хатках, зноў была адзінаю. I ў тым расколе быў вінаваты ён, Мацвей. У старой хаце Махахеяў спраўлялася апошняе ў жыцці старога Княжбора вяселле. Махахей так і не адбудаваўся, так і не ўлез у новую хату, яе захапілі буслы, бы ім тая хата і прызначалася, чацвёрты раз выводзілі яны на коміне яе сваіх буслянят, чацвёрты і, відно, апошні. Іх жытло трапляла таксама пад знос, і буслы, як разумелі гэта, ні ноччу, ні днём не пакідалі кубла; сцераглі яго. Усёй сям'ёй з буслянкі свае сачылі. яны і цяпер за вяселлем, як самыя ганаровыя госці на гэтым вяселлі, як сваты, падвязаныя белымі ручнікамі, самі не пілі, не елі і не скакалі, але, схіліўшы ўніз галовы, з цікаўнасцю наглядалі за чалавечым вяселлем і танцамі і пагойдваліся ў такт музыцы, ці. то ўхваляючы гэтую музыку, ці то, наадварот, выказвалі гэтым пагойдваннем сваё здзіўленне і нязгоду. А людзям было прыемна, што па іх вяселлі прысутнічаюць і птушкі. Не сёння-заўтра княжборцы павінны былі перасяліцца ў новы пасёлак, у гарадскія каменныя кватэры. Некаторыя з гэтых кватэр былі напагатове ўжо даўно, але стаялі пустымі, ніхто не наважваўся першым крануцца з месца, пакінуць назаўсёды сваё селішча. «Во, няхай спачатку сусед, а потым ужо і я» — вось і ўсё. А Махахей умаліў Мацвея пачакаць, пакуль ён не справіць у старой хаце вяселле апошняй сваёй дачцэ: тры дачкі ўжо вылецелі з гэтай хаты, хай вылеціць і апошняя з дзедавага, бацькавага кубла. Аб перасяленні завёў з Махахеем гамонку і цяпер Мацвей, крочачы за ім невядома куды і не надта прагнучы ведаць, куды гэта вядзе яго Махахей. На добрае ў такую рань людзей не будзяць. А благога ў яго і так па горла. Ён тупеў ужо ад гэтага нечаканага-нягаданага благога, дзеравянелі мазгі. I Мацвей амаль фізічна адчуваў гэтую дзеравянасць, што паступова авалодвала ім. Думка была скіравана і засяроджана заўсёды па адным: толькі б нічога не здарылася, не выйшла б панажоўшчына ў новым Княжборы, у інтэрнаце-размеркавальніку, у якім жылі «сцягачы» і які княжборцы нараклі інкубатарам, а ён зваў санпрапускніком і каранцінам. У санпрапускніку праходзілі каранцін «сцягачы» — слоўца таксама княжборскае. Ненепе, не ведаючы, што яно ўжо ёсць, існуе, прыдумала яго сама, ахрысціла ім тых, хто прыбыў на работу ў калгас па аб'яве. Сцягачы, так іх гуртам усіх і называлі, нават урачоў, маладую пару, што пытала ў Мацвея, ці ёсць ім работа, гады два назад. I Мацвей, і ўрачы — самбістка і баксёр-першаразраднік — стрымалі слова. Ён пабудаваў бальніцу, яны прыехалі працаваць у тую бальніцу, і ўжо з малым, толькі не з сынам, а дачкою. «Непярэліўкі і ў нас з планаваннем, як усюды»,— сказала неўрапатолаг-самбістка, і было падобна на тое, што на гэты раз непярэліўкі і пралікі ў планаванні не вельмі засмучаюць яе. Мацвей быў вельмі рады бачыць іх, урачоў, зноў у Княжборы, гэта была мо адзіная светлая хвіліна за апошнія два гады яго княжборскага жыцця. Ён адразу ж даў ім трохпакаёвую кватэру, а ўсіх іншых месціў у санпрапускнік-караітцін. Інакш і немагчыма было. За малым выключэннем, усе, хто прыехаў у Княжбор па аб'яве і атрымоўваў адразу кватэру, трымаліся тыдзень-другі, а потым пачынаўся такі загул, якога Княжбор і ўявіць сабе не мог. У п’янай гарачцы на старым і новым Кпяжборы ганяўся з сякераю мужык за жонкаю, лямантавала, галасіла жонка, плакалі дзеці, што беглі следам за бацькамі. Такіх дзівос, Княжбор яшчэ не ведаў, вось і давялося прасіць, каб далі ўчастковага міліцыянера. Але што ён мог зрабіць, як адзін мог абразуміць усіх?

— Адкуль ты толькі такі ўзяўся на маю галаву? — усяго тыдзень назад ушчуваў Мацвей свайго механізатара.

— Адтуль, з вялікіх будоўляў, старшыня,— механізатар лыпаў сінімі вочкамі, якія прапіў ужо даўно і канчаткова, і ўсміхаўся: — Я тут, старшыня, цвярозы, што шкельца, курыца вінаватая.

— Чым правінілася перад табою тая курыца?

— Як чым, я цвярозы, нават да сіняга паголены, кум каралю, еду па вуліцы, а яна на дарогу і пад калёсы.

— I абярнула цябе разам з трактарам і прычэпам, аж у кювет кінула.

— Точна, старшыня, адкуль ты ўсё ведаеш? I трактар, і прычэп чортава курыца абярнула, і аж у кювет. Як яшчэ сам жывы застаўся.

— Так, курыца... Што ж ты пабудаваў у сваім жыцці, што ты можаш пабудаваць?

— Усё. Междурэчанск пабудаваў, ведаеш такі горад у Сібіры, горад шахцёраў і будаўнікоў? Запсіб, пасёлак металургаў...

— Дык чаму ж ты, сукін ты кот...— Мацвей прывык да ўсяго, але тут не вытрымаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x