Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але тлумачэнне ўсяму гэтаму жахліваму было інакшае і зусім простае. Вясной над хатаю дзеда Дзям'яна стаяла ўжо не балотца, а сапраўднае балота, нечага і сумнявацца было: вада затапіла гарод, падышла пад прызбу і прасілася цяпер ужо ў хату. I, каб прайсці па падворку, па чырвонай той вадзе, прыйшлося пакласці дошкі. Але і на гэты раз пад хатаю дзеда Дзям'яна балота пратрымалася нядоўга, як і з дубняку, збегла за адну ноч, пакінуўшы пасля сябе глыбокую нару, дзірку, дзе некалі, як гаварыў дзед Дзям'ян, стаяла копанка.

— У Кіеў пайшло наша балота,— сказаў унуку дзед Дзям'ян.— У Кіева-Пячорскую лаўру.

— У манастыр, дзед, святым пакланіцца.

— Мо і пакланіцца. А табе ўсё смех. Казаў жа я, што тут ход старадаўні, падземны. Ад Турава і да Кіева, дзед мой перадаваў яшчэ мне, прыціснулі рускіх людзей ворагі, яны і пракапалі той ход. Русь наша і выстаяла, таму што і пад зямлёю хады былі.

— Чаму ж гэта ніхто не ведаў, не патрапіў на гэты ход раней?

— А не прыспеў яшчэ час адкрывацца яму, не прабіла яшчэ гадзіна.

— Які час, дзед, якая гадзіна?

— Такая, каб карыстацца тым ходам. Вось заспяваюць зноў стрэлы, заржуць чужыя коні, жоўтым зробіцца наша чырвонае сонейка, тады зноў і адчыніцца людзям падземны ход.

— З Турава, з Турава-Пінскага княства ў княства Кіеўскае.

— Няхай так, няхай з княства. А ты не верыш мне, дык скажы мне, куды на вачах тваіх дзелася вада.

— У Кіеў найшла, у Кіева-Пячорскую лаўру.

— Во, і я ад цябе хоць раз ды праўды дачакаўся. I маўчы, нікому пра гэта ведаць не трэба.

Мацвей маўчаў, тлумачэнне таму, куды знікла чырвоная вада, дзед Дзям'ян прыдумаў прыгожае, але толькі пайшла яна мо і падземным старажытным ходам, а хутчэй за ўсё свежапраточаным зусім не ў Кіеў. Яна выйшла на паверхню ўжо на наступны дзень, і не так ужо і далёка ад Княжбора; прыйшла і ўлілася ў рыбгасныя копанкі. I з'яўленне яе там выклікала сапраўдны перапалох, лепш было б на самай справе бегчы той вадзе да Кіева-Пячорскай лаўры, усё было б шыта-крыта. У Княжборы завітаў сам дырэктар рыбгаса Карп Карпавіч Бобрык. Хаця яны і лічыліся суседзямі, Мацвей не бачыў яго ўжо больш года, з той пары, як дапамагаў яму з сажалкамі. Бобрык жыў у сваім рыбгасе наводшыбе, у дамку, што стаяў у засені старых і гонкіх хвой. Ён больш прывык да таго, каб усе — ад далёкага і вялікага начальства да апошняга селяніна — ездзілі звярталіся да яго. Да рыбгаса, гаварылі, ён сам хадзіў у вялікім начальстве, нават ці не міністрам быў, але збег з шумнага Мінска пад ціхія палескія хвоі. Гэтыя хвоі, бясспрэчна, пайшлі на карысць Бобрыку, было яму ўжо далёка за шэсцьдзесят, але выглядаў ён, хоць і быў вельмі поўны, гадоў на пяцьдзесят, не больш.

— Аэрадром, чуў, Карп Карпавіч, уласны будуецца ў рыбгасе. Хутка, гавораць, на Рыо-дэ-Жанейра маршрут адкрыеце,— за пытаннем і жартам Мацвей паспрабаваў схаваць здзіўленне, не чакаў ён Бобрыка ў госці да сябе.

— Не ўласны, у рыбгасе, значыць, рыбгасны. I не будую ўжо.

— Сродкаў, тэхнікі, рабочых рук не хапае?

— Усяго хапае, а разумнікаў дык і залішне. Век адукацыі, кожны што-небудзь каму-небудзь ды ніша... Прыкрылі мяне.

— I добра зрабілі. Навошта вам аэрадром?

— А калі ўсё ёсць, то аэрадром свой якраз і не пашкодзіць.

— Ай, Карп Карпавіч, на рыбу і па карпы да вас, асабліва капчоныя, і пешшу адкуль хочаце прыджгаюць.

Але дырэктар рыбгаса быў не ў настроі слухаць ад Мацвея гэтыя паблажлівыя словы. Напорысты і ўпэўнены і крыху, а мо і не крыху, добра-такі пахабны, ён амаль што сілаю зацягнуў Мацвея ў газік і, сам за рулём, пакіраваў да рыбгаса, да тых самых сажалак, пад якія вымаў зямлю Мацвей. Першымі каля гэтых сажалак іх віталі чайкі. I колькі іх там вілося над гэтымі сажалкамі, і як яны крычалі, біліся над вадою, кідаліся ў ваду, глытаючы на ляту малявак, можна было толькі здзіўляцца. Але Мацвея гэта не здзівіла, здаецца, ён выглядаў панура і прыгнечана, азімыя каля сажалак, што яшчэ не так даўно абяцалі ўрадзіць, як і ў мінулым годзе, прапалі, лічы, цалкам, вымаклі. I ён глядзеў больш туды, назад, дзе засталіся гэтыя яго знішчаныя азімыя, чым на сажалкі і чаек затое Карп Карпавіч не адрываў вачэй. Набраклі па твары яго старэчыя маршчыны, шарэлі і мяшочкамі авісалі шчокі, ён і ростам, здаецца, паменеў, быў ужо не такі мажны і самавіты, пачаў горбіцца.

— Што з вамі, Карп Карпавіч? — нават крыху спалохаўся Роўда.

— Гэта цябе трэба спытаць, што ты зрабіў са мной. Па свеце пусціў, у старцы мяне загнаў.

— Што вы гаворыце, якія старцы... Наадварот, Карп Карпавіч, гэта мне ў вас трэба спытаць, што вы зрабілі з маімі азімымі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x