Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I княжборцы пасярод сваёй навіны клапаціліся, сачылі і бедавалі толькі аб тым, што бліжэй за ўсё ім, што не выходзіла за менш іх стала, за якім ела сям'я, за межы іх хаты, калодзежа, двара. Стол, за якім абедалі, хата, двары, калодзежы — гэтым для многіх быў замкнёны і абмежаваны свет, і яны занепакоіліся, калі з гэтага іх свету, з калодзежаў пачала знікаць вада, іх вада. А балотца, што з'явілася на процілеглым канцы ад гэтых іх калодзежаў вёскі, іх не датычылася, ім ад яго ні цяпла, ні холаду. Яно ніяк не звязана было з іх жыццём і іх дастаткам, хаця і правалачылася праз Свілёва, Махахееў дубняк, Шчураву паласу, Барздыкаву грэблю. Але і Махахей, і Барздыка, і Шчур мелі цяпер да гэтага шляху і той зямлі вось такую, ускосную па імёнах сваіх прыналежнасць. I балотца, як разумеючы гэта і бы пакрыўджанае гэтым, рухалася вельмі марудна, адпачываючы, патаемна назапашваючы моц. Патаемнасць гэтая была выкрыта наступным летам. Яна б выкрыта была і. раней, варта было толькі былым сваім вокам зірнуць па гэтую зямлю. За княжборскімі палямі, што пачыналіся цяпер ад самай Дзям'янавай хаты, ляжалі сажалкі рыбгаса, гэтыя сажалкі напаўпадпольна, а мо і цалкам падпольна капаў яшчэ сам Мацвей, калі кіраваў меліярацыйным упраўленнем, упрасіў яго дырэктар рыбгаса Карп Карпавіч Бобрык. Вось туды і крочыла балотца падземнымі хадамі, цякла, цягнулася княжборская вада. Але гэта высветлілася потым ужо. А ў тую восень балотца спынілася, што скончыла свой шлях і адпачывала, лежачы пад плотам хаты, у якой жылі дзед Дзям'ян і Мацвей, запасіла сілы для апошняга рашаючага кідка, пайшло пад снег, так і не выявіўшы сябе. Каля слупкоў, што падтрымлівалі плот, толькі на чвэрць прасела зямля, правалілася крута, як падрэзаў хто, і слупкі крыху пахіліліся. Гэту няўлраўку з плотам дзед Дзям'ян прыкмеціў.

— Зірні ты,— звярнуўся ён да ўнука,— пяцьдзесят гадоў назад, калі сяліўся, тут калдобіна была, што копанка, засыпаў яе, а яна ўсё роўна сябе аказала. Во памяць у зямлі, пяцьдзесят гадоў аніякага знаку, а цяпер во... Перакапаць слупкі трэба, Мацвей.

Мацвей абяцаў перакапаць, паставіць нават новыя, ды так не сабраўся, спачатку хапала іншага, толькі паспявай паварочвацца, а потым стала ўжо вальней, ало што ж з таго, зямля прамерзла і капаць яе — толькі смех рабіць. Рашылі адкласці ўсё на вясну.

Вясна прыйшла нечакана, увайшла ў Княжбор бы крадучыся. Раней набліжэнне яе адчувалася яшчэ ў лютым.

З другой паловы апошняга месяца зімы не пакідала неба сонца. I хутка цямнелі дарогі, святлеў лес, блакітам і сінню налівалася неба, рабілася глыбокім-глыбокім, як без дна, і пахла ад лесу, палёў і дарог вясной: расталаю салодкаю вадой, бярозавай пупышкай, дым і той неяк інакш ішоў з комінаў, слупам, радасна і няўтрымна. Маладзелі не толькі зямля і людзі, замшэлыя калодзежныя жураўлі як крылы набывалі вясной і змянялі голас, не рыпелі, што ў студзені, зябка і сцюдзёна, а курлыкалі, здаецца, і вада з вёдзер пад ласкавым сонцам лілася весялей, весела булькаталі ручаі — прадвеснікі ўрадлівай восені. Сёлета ўсё было інакш, хаця, здаецца, усё як і заўсёды. У другой паловс лютага аб'явілася на небе сонца. Але ўзыйшло яно асцярожна і пратрымалася нядоўга, бы абмацала зямлю і не пазнала ці не прызнала яе, ахуталася хмарамі. I так з-за хмар і набегам паказвалася ўсяго на гадзіну-другую і выкопвала свае абавязкі, тапіла, зганяла снег, азорвала сумны ў шэрым тумане лес.

— То спутнікі ўсё вінаваты,— стараліся апраўдаць такую кволую вясну княжборцы.— Неба над Княжборам не адно ж. Сем нябёс. I ўсіх іх папрабівалі спутнікі. У кожным з сямі нябёс папарабілі дзірак, вось і сочыцца з гэтых прарэх туман.

— І гэтаму верылі ўсе старыя. Адзіны толькі дзед Дзям'ян сумняваўся, меў сваю асабістую думку:

— Не спутнікі, а немцы ва ўсім вінаватыя. Спутнікі нашы, яны нам шкоды чыніць не будуць.

— Але ёсць і амерыканскія спутнікі,— слушна заўважалі яму.— А немцы таксама ёсць нашы.

— Але ёсць і не нашы. Вось яны ва ўсім і вінаватыя. Яны і напускаюць па пас газы...

Але наступіў усё ж дзень, калі па-сапраўднаму заўладарыла вясна, і ў свой адвечны тэрмін, мо нават крыху і раней. Заспяшаліся, пабеглі з палёў і балот ручаі. Толькі не надта радаваліся :ім цяпер княжборцы. Вада ў ручаях бегла чырвоная, падобная на кроў. I княжборцы прыціхлі, замоўк са сваімі меркаваннямі і дзед Дзям'ян, не наважваючыся ўслых гаварыць аб тым знаку, што бачыўся яму ў той вадзе, і ніхто з іншых княжборцаў таксама не наважваўся, хаця ўсе яны трымалі той знак у галаве: так ужо было. I закончылася жахліва. I хаця з таго часу прайшло ўжо каля трыццаці гадоў, Княжбор і княжборцы помнілі ўсё, таму і маўчалі, бы аберагаліся гэтым маўчаннем, бы, калі не памінаеш яе, не гаворыш услых яе імя, яна і не аб'явіцца, не прыйдзе, не паўторыцца. Не паўторыцца ні Воўціна, ні тое, як дзеда Дзям'яна запраглі ў аглоблі, замест коніка, і бізунамі паперлі па княжборскай вуліцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x