Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раней зямля здавалася яму вечнаю, ён быў на ёй чымсьці накшталт дрэва ці куста, з'явіўся, каб адстаяць патрэбнае, адпушчанае і наканаванае яму ў якой-небудзь запаветнай глушы, квітнець, распускацца па вясне, радавацца лету, сумаваць восенню, спаць сярод аціхлага снегу зімою і нікуды не патыкацца, нікуды не лезці, спадзеючыся, што і яго аддзячаць, узнагародзяць за гэта, ніхто за гэта не кране і яго: ні агонь, ні вада, ні сякера, ні піла. Так з'яўляліся і жылі не толькі дрэвы, кусты, але і ўсё жывое, тыя ж княжборскія буслы па жаданні ці капрызу сваіх бацькоў параджаліся, вучыліся лятаць, пазнаваць небяспеку і тое, як пазбегнуць гэтай небяспекі, жывучы ў коле тых турбот, хваляванняў і пакут, у якім жылі і іх бацькі, нічога не спрабуючы перамяніць, таму што гэта было ўжо ўстойлівым, яны з'явіліся на белы свет па ўсё гатовенькае, створанае ім і дзеля іх. I створанае разумна, бо само ўжо жыццё і іх прысутнасць у гэтым жыцці якраз і сведчылі аб гэтай разумнасці і нават нейкай сістэме. I не яму, Ваську, лезці і нешта нерарабляць, калі ўсё гэта стваралі, будавалі пакаленні, і на чале тых пакаленняў стаялі такія людзі, но яму, Ваську Барздыку, раўня. Яны даўно, калі ён нават і не нарадзіўся яшчэ, усё вырашылі за яго, вызначылі яго жыццё, усклалі на яго толькі адно: клопат аб хлебе надзённым, а каб быў у яго той хлеб, і дадзена было яму дзве рукі хлебароба і якая-ніякая галава хлебароба, каб ён больш упраўна здабываў той хлеб, каб не толькі адны крывавыя мазалі на руках, каб ён не толькі адно што жыў, але і працягваў гэтую створаную яму жытку. Жыццё ж ім не тварылася, як не тварылася яно, а толькі працягвалася і ў Княжборы. А каб лацвей усё гэта атрымоўвалася, недзе на зямлі ці ў небе быў вынайдзены спецыяльны ключык, і тым ключыкам нехта, застаючыся сам нябачным, час ад часу заводзіў яго і тых, хто быў побач з ім, і падпарадкаваны заводу, мо з пэўнасцю і не ведаючы пра яго, але здагадваючыся аб ім, ён і рухаўся ад нараджэння да дзяцінства, ад дзяцінства да сталасці. I адзінае, што не падабалася і непакоіла яго ў гэтым раўнамерна-паступовым руху — гэта наканаванасць канечнага. Гэтага капечнага ён асабліва баяўся ў дзяцінстве, баяўся не за сябе, бо яшчэ не думаў, што яму ўжо нешта наканавана, за бацькоў. Яны, здавалася яму, павінны быць бясконцымі і бессмяротнымі. Пазней ён ужо звыкся з гэтай бояззю, і смяротнасць бацькі і маці ўжо не так палохала яго, як не палохала і ўласная смяротнасць, таму што ўсё гэта знаходзілася яшчэ так далёка, што пе варта было і галаву тлуміць, трэба было хутчэй расці і рабіцца падобным сваім бацькам. I ён вырас і быў ужо амаль што падобны на іх. I тут заўважыў, што яго абкрадваюць, пазбаўляюць таго, што было ў бацькоў, звычнага, не толькі само жыццё, але і глеба, зямля, на якой стаяў ён і яго бацькі, захісталася, загойдалася. Гэтая няўстойлівасць і гойданні абурылі і абудзілі яго, шукаючы, на што б абаперціся, ён пачаў азірацца на тое, што пражыў сам і што пражылі іншыя, і не згадзіўся быць у тым, што пражыў і што трэба яшчэ пражыць, ні кустом, ні дрэвам, ні птушкаю. Аказваецца, ён зусім інакш уяўляў сваё жыццё па гэтым свеце, заўсёды інакш, толькі да пары да часу гэтае ўяўленне было не вельмі акрэсленым, як ахутана туманам паўсядзённых клопатаў і турбот бацькі і маці, думка якіх не ішла далей таго, каб неяк накарміць яго і яго шматлікіх братоў і сясцёр, выстаяць сёння і хоць крышачку нешта прыхаваць на заўтра, не вярэдзячы душу роздумам, праведны ці не праведны гэты іх хлеб, што здабывалі яны для сябе і сваіх дзяцей, таму што яны якраз недзе і былі кустом, дрэвам і птушкай на княжборскай зямлі. Так склалася ўжо іх жытка, і не яму, што ніколі, можна сказаць, не петаваў, не бедаваў, не ведаў той бясконцай вайны, судзіць іх, ён жа нарадзіўся зусім у іншую пару ўжо, стрэльбу трымаў у руках толькі два гады, і далі тую стрэльбу яму, каб ён адчуў, зразумеў, што і дрэва, і куст, і птушка, і рэчка — усё гэта не толькі ён, але і яго. Вось як было заўсёды, на зямлі і павінна быць, інакш жыццё не будзе мець аніякага сэнсу, пазбавіцца чалавечага пачатку, памяняе яго на чорцяго ведае што. I за гэта прыспеў час змагацца. I змаганне гэтае, хаця і без крыві, мо больш страшнас і сур'ёзнас, чым тое, дзе забіваюць, дзе нявечаць гранатамі, гарматамі і кулямі; тыя войны, якія б жорсткія яны ні былі, мелі ўсё ж пераможцаў. Гэтая ж не магла іх мець, таму што чалавек абвясціў вайну сам сабе, таму мо ён, Васька, не ўсведамляючы да канца сам гэтага, выбраў і вучыўся, як пасадзіць і вырасціць лес, а не як ссекчы, звесці яго. Гэта ж і вымусіла яго кінуцца зараз у дарогу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x