Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Паламаўся?

— Я? Паламаўся? Ды ніколі ў жыцці такога не будзе — шырэй вокны адчыняй свае ды стол падцягвай — разгружуся табе на стол. Поўны, Мацвей Антонавіч, бункер, дзве гадзіны машыну чакаю... А вы... прамовы гарачыя...

— Садзіся, паслухай і ты, мы аб адным гаворым.

2.

Садзіцца Васька адмовіўся, застаўся стаяць як стаяў, бы партрэт у рамцы. I ў гэтай яго паставе былі выклік і нязгода з усім, здаецца, што ні пачуе ён зараз ад Мацвея. Васька Барздыка быў, пэўна, адзіным чалавекам у Княжборы, які нічога не забыў Мацвею Роўду. I тое, што ён даў згоду дапамагчы ў час уборкі, вытлумачвалася проста: хлеб урадзіў і паспеў, і яго трэба было ўбіраць, а калі б ён увільнуў, княжборцы яму б гэтага не даравалі, не прама, але ж прыгадалі б, і, пэўна, не адзін раз. Але не толькі боязь выглядаць у вачах аднавяскоўцаў абібокам вымусіла яго выйсці ў поле, а і павага да хлеба, жаданне, каб самога яго паважалі, і перш-наперш — Махахеі. I яшчэ яму неабходны былі грошы, усё таму ж, чаму ён так дамагаўся добрага слова ад Махахеяў, асабліва ад бабы Ганны — Надзьчынай маці, якая, як ведаў Васька, верхаводзіла ў іх хаце. У тэхнікуме Ваську, як і Надзьцы, заставалася вучыцца адну зіму, і ўжо час быў думаць пра тое, як ён будзе жыць заўтра. Мацвей і тут спрабаваў улезці, напярэдадні ўборкі, радуючыся гэтай уборцы, таму, што ўсё ў яго ўрэшце атрымалася, сышлося і ніхто з аднавяскоўцаў скоса больш не пазірае па яго, таму і разляцеўся Мацвей да Ваські, першым падаў руку, пачаў распытваць, куды ён думае падавацца пасля тэхнікума.

— Не ў Княжбор, не да цябе ж,— хмура адказаў Васька, незадаволены тым, што бачыць перад сабой Роўду, а яшчэ больш з-за таго, што пасварыўся з Надзькаю. Надзька настройвала яго таксама ехаць пасля тэхнікума толькі ў Княжбор: тут і комплекс цяпер, і механізацыя, аўтаматызацыя, і наогул перспектывы, бы спелася з гэтым Роўдам.

— А чаму б і не Княжбор, чаму б не да мяне? — здзівіўся Роўда.

— Па памідору ды па качану...

— А дарэмна, я б і дапамагчы мог бы ляснічым нават уладкавацца табе.

— А лясніцтва дзе, дзе лес у цябе? Адзін дуб, тысяча пнёў і тры палкі.

— Вось ты і пасадзіш лес, развядзеш. Ёсць Махахеяў дубняк, будзе яшчэ і Барздыкаў бор.

— I з'явіцца яшчэ адзін Мацвей Роўда, і будзе яшчэ адна роўная паляна. Ды я з табою па адным гектары...

— Добра,— сказаў Мацвей,— можаш не дагаворваць, ведаю, што ты са мною на адным гектары... палуднаваць не сядзеш... Час разабрацца нам з табой, Вася, Васіль Аркадзьевіч.

— Нечага нам з вамі, Мацвей Антонавіч, разбірацца. Разабраліся ўжо. Вунь, паглядзі на ўсе чатыры бакі ўсё ясна і светла. I вы направа, а я налева.

— Так і не возьме пас з табою мір, Васька, Васіль Аркадзьевіч? — і была ў голасе Роўды нейкая ўмольнасць. I была яна ў яго голасе і зараз. Але ні тады, ні зараз но спагадаў яму Васька Барздыка. А Роўда ўжо трэці раз запрашаў, умольваў яго сесці, бы ад гэтага нешта залежала, бы гэта здатнае было нешта перамяніць. Але Васька і на трэці раз не крануўся з месца, стаяў, назло яму, каб і ў вочы не глядзець знізу ўверх. І тады Мацвей раптам таксама зазлаваў.

— Смаркач,— гучна і брыдка крыкнуў ён.

Прыезджыя ажыўлена валюхнуліся, рагатнулі. Княжборцы, наадварот, прыціхлі і стаіліся, замоўклі. Яны як бы адчужаліся гэтым сваім маўчаннем і стоенасцю ад Мацвея, выказвалі яму сваё незадавальненне. Крычаць і злаваць старшыні, канечне, дазвалялася, ён жа адзін, а калгас вялікі, на ўсіх цярплівасці не напасешся. Але ж не так вось, на пустым месцы, крычаць, і без дай прычыны, і пры людзях, і не на смаркача-падлетка якога-небудзь, а на студэнта, камбайнера, жаніха. I Васька адчуў гэтую маўклівую падтрымку аднавяскоўцаў, хацеў ужо кінуцца на старшыню, ён ужо ўгнуўся ў сваёй рамцы, але хітнуліся наперадзе яго і людзі, маўкліва, амаль непрыкметна згуртаваліся, сышліся плячыма, плячыма папярэдзілі цяпер ужо яго, Ваську, што, пакуль яны тут, яму да яго, старшыні, не прабіцца, не дапусцяць яны да яго, не дапусцяць, каб ён ад слоў перайшоў к рукам. Смаркача Мацвею Роўду яны цяпер ужо запамятаюць на ўсё жыццё. I гэтая іх памяць будзе пакараннем яму. I Васька зразумеў гэта, Мацвей таксама зразумеў, буркнуў нешта сабе пад нос. I адразу пасля гэтага:

— Ратуйце, жанчыны і мужчыны, старыя і малыя, прашу ўсіх, каб гуртам усе выйшлі. Вінаваты я, вінаваты перад вамі. Усё зрабіў, самі бачыце: і тэхнікі, і людзей хапае. Але хто б мог падумаць, што так уродзіць збажына. Ні вы, ні я такога ўраджаю ў вочы не бачылі яшчэ, не тое каб збіраць... Стыхійнае бедства, а не ўраджай. Пабудавалі новы Княжбор, будуем, пабудавалі новае поле, а сушылка старая. Усё адразу не ўхопіш. I няма куды везці хлеб ад камбайнаў, гарыць хлеб. Судзіць мяне будзеце пасля. А зараз падымайцеся ўсе, лапацьце, правявайце, паліце печы, сушыце па печы, хто колькі, па зярнятку, па жменьцы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x