Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I яшчэ недзе напрадвесні Мацвей Роўда здаў упраўленне свайму ж таварышу, з якім некалі «лягчаў» трутняў, Сямёну Рачэўскаму, а сам прыняў калгас, які быў створаны, можна лічыць, ім жа. I хаця тое, як адбылося гэтае яго новае назначэнне, было што дзве кроплі вады, падобным па ранейшае, калі ён стаў меліяратарам, Мацвей уздыхнуў з палёгкаю. Ён прадчуваў, што рана ці позна, а ўсё ;к прыйдзецца яму быць старшынёю калгаса, яшчэ з таго дня, калі разам з Шахраем і сакратаром абкома ездзіў па Палессі. Але ён не думаў, што ўсё адбудзецца так лёгка і непрыкметна. У тую вясну ён рыхтаваўся працягваць меліярацыю, паабяцаў сабе, што сёлета будзе рабіць ужо зусім інакш, зусім не так, як у мінулым. Будзе рабіць урэшце і для сябе, а не толькі дзеля плана, каштарысу, самаакупляльнасці і г. д. Ён возьме сябе за глотку, стане на нажы з Шахраем, але дабудуе вадасховішча. Гэтае вадасховішча было як стрэмка ў яго сумленні. Мац вей не ведаў, ці так яно ўжо неабходна тут, але памяць аб тым, як усё адбылося з тым вадасховішчам, была вельмі балючай яму, ён нібы прадаў сам сябе, пайшоў на змову з Шахраем пад уплывам хвіліны, гонячыся за жоравам у небе, адмовіўся будаваць яго, схаваўся за чырвоным алоўкам Шахрая. Цяпер жа ён адчуваў, што ёсць рашучасць і моц вярнуцца назад і выправіцца. Але, як часта гэта здараецца, атрымалася так, што ён спазніўся выпраўляцца: што зроблена, тое ўжо зроблена, і ні чорт і ні бог не дапаможа што-небудзь змяніць. На пленуме райкома напярэдадні сяўбы Мацвея адарвалі ад гэтых меліярацыйных разважанняў, паднялі і спыталі: каго б ён мог рэкамендаваць старшынёю калгаса ў Княжбор. Ён нікога не мог рэкамендаваць, бо ніхто і не даручаў яму гэтага, а сам ён і ў думках не мог дайсці да таго, што гэта будуць спаганяць з яго. Спаганялі, і не толькі спаганялі, прыйшлі нават да высновы, што пытанне гэтае ім не падрыхтавана, а таму быць старшынёю княжборскага калгаса яму, Мацвею Роўду: не ведаеш — навучым, не хочаш – прымусім. Мацвей абурыўся, але неяк не вельмі натуральна: ён адчуў за ўсім гэтым іншую, не раённую руку, і руку самога Шахрая адчуў. Усё было зроблена ў яго стылі — мякка, нават з нейкім гумарком, але няўхільна і непахісна. I Шахрай перад гэтым, у перапынку, падыходзіў да яго, пытаўся, ці гатовы ён, не ўдакладняючы, праўда, куды і навошта гатовы. Але Мацвей успрыняў яго пытанне як нешта такое, да чаго не патрэбны тлумачэнні, і адказаў, што, канечне, гатовы, маючы на ўвазе сваё ўпраўленне ў Княжборы. I тое-сёе яшчэ маючы на ўвазе: свой намер пайсці насуперак Шахраю, паказаць нарэшце, што і ў яго ёсць характар, і таму прамовіў з націскам:

— Папрацуем, Алег Віктаравіч, планы ў мяне вялікія,— і зазірнуў Шахраю ў вочы, ці разумее той, што за гэтымі словамі. Шахрай, здаецца, зразумеў, пацягнуўся да радзімкі на шчацэ, бы ўкалоў яго хтосьці ў тую радзімку.

— Рады за цябе, Мацвей, шчыра рады, малайчына,— невядома за што ўхваліў Шахрай Мацвея, але адразу і ўшчыкнуў: — А начальства ўсё ж трэба любіць.

— Як гэта? — не зразумеў і нават трохі разгубіўся Мацвей.

— Начальства — гэта ж твая справа, твая праца. Не паважаеш, не любіш начальства — не любіш і сваю працу.

— Не разумею, Алег Віктаравіч, начальства і праца, здаецца мне, зусім розныя рэчы.

— Адчуваю, бачу, што не разумееш. Але якія твае гады, зразумееш яшчэ і ўспамянеш мяне. Колькі ўжо табе, дарэчы?

— Ды добра ўжо, да трыццаці набліжаецца... Толькі навошта вам гэта?

— А-а, так проста. Я ў твае гады разумнейшы быў.

— Ну дык і ўзляцелі вышэй.

— Не падымай пер'я і не рабі хвалі,— спыніў яго ІІІахрай.— - На вяселле хоць паклічаш. Жартую, жартую, потым дагаворым,— і Шахрай знік. Мацвей не ведаў, што і падумаць: навошта падыходзіў, чаго хацеў?

I вось усё высветлілася. I яны працягвалі гутарку, што пачалася яшчэ там, у перапынку на пленуме, ужо ўсведамляючы, што хаваецца за словам кожнага.

— Пазбавіцца ад мяне пажадалі, Алег Віктаравіч,— сказаў Мацвей Шахраю адразу ж пасля пленума.— Толькі-толькі я петрыць пачаў, што і да чаго, як вы мне па шапцы. Маладога, пэўна, прыглядзелі, залыгалі ўжо больш згаворлівага.

— А ты што, лічыш сябе незгаворлівым? — Шахрай паглядзеў на Мацвея, бы запрашаў ці нават вымушаў яго прыгледзецца да самога сябе. І Мацвей паглядзеў і нічога не адказаў, таму што сапраўды адказаць было нечага.

— Не хвалюйся,— адразу ж і злітаваўся Алег Віктаравіч.— Нам яшчэ нямала брыдоты адзін ад аднаго пачуць прыйдзецца. I ты толькі не надстаўляйся сам. Усё роўна адзін воз цягнуць. Ты што, думаеш, я не разумею цябе? Мы так падобны з табою, таму мо я і ўратоўваю цябе, хочу засцерагчы цябе ад тваіх памылак, тваіх і маіх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x