Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ваську здавалася, што гэта ён вядзе Надзіо, так даверліва прыпадала яна да яго, так паслухмяна ішла побач з ім, але, калі ён паспрабаваў недзе ўжо каля ваколіцы павярнуць і строга пранумараванымі шматлікімі чыгуначнымі завулкамі і праездамі зноў выйсці ў цэнтр, на вуліцы, дзе гарэлі ліхтары, яна заўпарцілася, лёгенька, адным толькі пальчыкам, адціснула яго ад гэтых завулкаў. I яны зноў блукалі па незнаёмай ім ваколіцы, і снег тут зноў змяніўся, быў ён ужо крупчастым і падсякаў вочы і ногі. I яны вымушаны былі ісці, прымружыўшыся да чырвоных чорцікаў у вачах. I гэтыя мітуслівыя чорцікі выбілі з вачэй Ваські слязу. Ён паглядзеў па Надзю, па павеках і ў яе пагойдваліся слёзы, толькі нешта падазрона ўжо буйныя, як бы і не снегавыя. Васька здзівіўся ім, падзівіўся і з сябе: чаго гэта ён, як ваўкалюга, бадзяецца ноччу па мяцеліцы і Надзьку яшчэ марозіць, цягае за сабою? Не было з ім такога ніколі. Усяляк бывала, але, каб ён мучыў дзяўчыну, калі ёсць вугал, такога не было. I што ў гэтым снезе, што ў гэтым блуканні па вымерлым начным горадзе? Першую хвіліну было хораша, таму што нечакана, нова. А зараз гэтая навіна ўжо абрыдла, хоць бочкамі салі яе. I таму хацелася ўжо нечага іншага, як толькі што прагла душа снегу, зімы, так прагла зараз лета. Да таго ж яны, здаецца, заблудзіліся, згубіліся ў мяцеліцы і снезе.

Васька прыслухаўся да сябе, згадваючы бясконцыя павароты, паспрабаваў вызначыць, па якую руку будуць яго і Надзін інтэрнаты. I не здолеў вызначыць. Але адчування згубленасці не было, здавалася, што кожная дарога, кожная сцяжынка выведзе іх дадому, у якім напрамку яны б ні пайшлі, усё роўна будзе правільна. I гэта было незразумела яму, таму што ў яго заўсёды было адчуванне дому, веданне той самай-самай адной-адзінай дарогі, якая вядзе дамоў. А зараз іх стала мноства. I гэта было ўжо няправільна, не магло быць правільным. Хацеў сказаць пра гэта Надзі і. толькі наглытаўся снегу, поўсці. — Надзя заціснула яму рот даланёю, блакітнай сваёй рукавічкай. Яго апанаваў смех ад дотыку гэтай далікатнай далоні ў рукавічцы: ці ж здольная гэтая блакітная рукавічка і далонька, што хаваецца ў ёй, вымусіць яго маўчаць, камандаваць ім, такім вялізным, а ён раптам адчуў сваю вялізнасць, амаль што веліканістасць у параўнанні з гэтым дзяўчом у кароценькім школьным паліто і белай вязанай шапачцы. Васька адчуў, што зараз ён ёсць паўсюдна, што ён бясконцы, як бясконцае гэтае поле з азімінай, пасярод якога яны стаялі, да якога неўпрыкмет дайшлі, ён быў упоравень з дубамі, што раслі пасярод поля, і мо аднаго з імі веку,— а дубам гэтым, ён бачыў спрактыкаваным вокам, было ўжо больш двух стагоддзяў. Снег но паспеў яшчэ схаваць азіміны, і невядома, ці жывая яна, ці. ўжо загінула — столькі выстаяць у маразы і без снегу. Азіміна была зялёная і сівая, як бы спацелая, снег наліпаў на вузкія сцябліны, тут, у полі, быў ён зараз ліўневым і шэрым ад цішы, але выглядаў зялёным — гэта сцяблінкі жыта так радасна падфарбавалі яго. Яны маўкліва прымалі снег на свае зялёныя гнуткія плечы і, калі снегу наліпала больш, чым важылі самі яны, маўкліва падломваліся і ўкладваліся на зямлю, да цяпла ўжо. Іх маўклівасць перадалася і яму, запасілася ў ім і выспявала, выспявала не ў словы, а ў нешта зусім іншае, пра што здагадвалася мо толькі Надзя, таму што яна і сама маўчала, і патрабавала гэтага ад яго, гэтага ж патрабавалі поле, дубы, што раслі па ім і маўчалі ўжо трэцяе стагоддзе, наглядалі за тым бясконцым колам, якое вяршылася на іх вачах, за снегам і дажджом, сяўбой і ўборкай, пахаваннямі і вяселлямі. I ўсё гэтае кола было наканавана прайсці і ім, кола гонару ці ганьбы, як яны выберуць самі: чаго пажадаюць, тое і атрымаюць. Але пакуль што пачатак іх добры — з навіны, новага маладога снегу, ласкавага і лёгкага. Ён не скончыўся да самай раніцы, да світання, калі Васька нарэшце давёў Надзю да дзвярэй яе інтэрната. Перастаў падаць на хвілінку, даў ім развітацца, паглядзець, не прыжмурваючы вачэй, на тое, што ён тут утварыў, што зрабіў з зямлёю, за адну толькі ноч стварыў нанава зямлю, і мо не адну толькі зямлю. Развітваліся яны таксама, як і правялі гэтую ноч, маўчком. Васька, праўда, хацеў нешта сказаць, але Надзя, як і ў полі, заціснула яму рот даланёю, і ён зноў адчуў, што расце, усе платы вакол сталі толькі да пояса, і будынкі, здаецца, адхіснуліся ад яго, каб яму вальней дыхалася, каб ён добра разглядзеў ззяючы ружовым, блакітным і зялёным снег і захаваў, збярог у сабе яго світальна чысты, нібы позірк толькі-толькі ўбачыўшага свет дзіцяці, маўклівую задуменнасць і засяроджанасць яго, каб ён не разбурыў усё гэта выпадковым і няёмкім словам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x