Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Балотца, што пачало вандраваць, было літасцівым да пшаніцы і жыта. Вада-царыца мудра і ашчадна абышлася з хлебам, яна ўзяла толькі тое, што неабходна было ёй, каб прайсці, прарвацца да дубняку. Але, ідучы на гэты свой прарыў, змагаючыся за сваё жыццё, яна мілавала, шкадавала зямлю, ушаноўвала тое, што на ёй расло. I пшаніца, і жыта стаялі сцяной, на іх княжборцы хадзілі глядзець, як на дзіва нейкае.

— Мо табе, Мацвей, ужо Героя дадуць,— гаварыў дзед Дзям'ян свайму ўнуку.— Не медальку, як раней, а зорачку.

— Дадуць, дзед, дагоняць і яшчэ дадуць.

— Гэта ў нас могуць,— дзед Дзям'ян як аддаляўся ад сваіх слоў і Мацвея, увесь, пэўна, у сваіх даўніх вёснах, узважваў на далоні цяжкі колас, вылушчваў з яго зярняты, лічыў іх, пераводзіў у грамы, цэнтнеры і тоны, але збіваўся і губляўся перад амаль што фантастычнай яму неахопнасцю лічбаў. З такімі лічбамі дзед Дзям'ян на сваім вяку справы не меў і хітрыў:

— Не, калі па мне, дык я б табе даў Героя. Цэнтнераў яга дваццаць пяць возьмеш з гектара?

Мацвей пасмейваўся толькі, ён ведаў аб замілаванасці і ўлюбёнасці дзеда Дзям'яна менавіта ў гэтую лічбу. Вышэй за яе ён не рызыкаваў падняцца і калі меў справу з грашыма, дваццаць пяць — гэтай лічбаю ён вымяраў пражытае, атрыманае і аддадзенае. Калі яму споўнілася дваццаць пяць гадоў, толькі тады ён і ажаніўся, толькі па дваццаць пяць рублёў ён пазычаў людзям і прымаў ад іх. толькі адзінаю паперкаю. I княжборцы яшчэ і сёння з усмешкаю згадваюць, як ён у свой час, калі быў старшынёю калгаса, страшыў калгаснікаў штрафамі за патраву і самавольныя парубкі. З цяжкасцю разбіраючы пісанае ці друкаванае, але вельмі пры гэтым сур'ёзны, ён браў ручку ці аловак, клаў перад сабой чысты аркуш паперы, нешта крэмзаў на ім, бы акт усё роўна складаў. I, склаўшы, абвяшчаў: «У выніку будзе з цябе дваццаць пяць рублёў». Патраўшчык ці парубшчык роблена палохаўся, пачынаў таргавацца, збіваючы дзеда Дзям'яна па іншую лічбу. А таму як для дзеда Дзям'яна іншых лічбаў не існавала, то ўсё заканчвалася выгнаннем вінаватага, вялікай крыўдаю і вялікім сумам старшыні на самога сябе, што ён непісьменны, што ні літары, ні лічбы не падуладныя яму.

— Дваццаць пяць цэнтнераў — гэта не ўраджай,— уядаў цяпер дзеда і ўнук.

— А колькі ўраджай?

— Думаю, што за сорак будзе.

— Два разы, значыць, па дваццаць пяць,— знаходзіўся дзед і пераможна пазіраў на ўнука: не думай, што мы зусім дурныя.

I Мацвей больш не пярэчыў дзеду, то былі самыя шчаслівыя ў іх жыцці імгненні. Стары радаваўся новаму і бласлаўляў неба, што дазволіла яму дажыць і сваімі вачыма паглядзець на гэтае новае. Скажы яму хто-небудзь раней, што яго зямля можа так радзіць, ён бы не паверыў, хаця і прывык верыць сваёй зямлі, як самому сабе. Але верыў не ў казачнае на гэтай зямлі, што магло быць, а ў сапраўднае, устойлівае і пастаяннае, якім быў ён і сам, і таму ўстойліваму і пастаяннаму ён уручаў і самога сябе. I як нешта звычайнае, як нараджэнне чалавека і таксама звычайнага, не волата і не правідца, прызначэнне якога не неба, а зямля, Палессе, Княжбор, так успрымаў ён і тое, што давала зямля,— бульбу, жыта, траву, не патрабуючы ад яе, як не патрабуюць ад жанчыны, большага, чым ёй пад сілу, не гонячыся за гэтым большым нават у думках, каб толькі хапіла хаце, сям'і па круг, устаноўлены прыродаю, ад восені да лета, каб не збіваць зямлю з пастаянства, бо заўсёды ж следам за адным хлебаробам ішоў другі, якому ж таксама трэба было нешта пакінуць. Адзін падаў у разору, другі падхопліваў ручкі плуга, і гэтак бясконца. I зарукай гэтай бясконцасці было не тое, што ён мог ухапіць, адламаць за адзін дзень ці год, быў здольны з'есці за адзін дзень, а размеркаванасць усяго, што можна ўзяць сёння, на ўвесь век-тэрмін і на век-тэрмін усяго сутнаснага, каб у час разліку за ўсё, што ты ўзяў, ніхто не папікнуў, бы ты з'еў чыйсьці век, узяў і з'еў чужы кусок, таму што ён ведаў і верыў у тую сялянскую вышэйшую праўду: няма найвялікшага граху за той, калі ты абкрадзеш мёртвага і ненароджанага альбо таго, хто толькі-толькі нарадзіўся і яшчэ не здольны адстаяць сябе. Мо б ён і не дадумаўся да гэтага, але ўсё гэта ўжо было ў людзях яго зямлі, у крыві, у самой зямлі быў той жа самы запавет, таму і спрадвечным было яго Палессе і аніякая навала — ні агонь, ні вада, ні жалеза — не магла змесці з гэтага маленькага, блакітнага і зялёнага лапіка зямлі, з гэтых расчыненых заўсёды насцеж варот вайны ні дзеда, ні прадзеда, ні самога Дзям'яна, таму што ўсе яны належалі толькі сваёй зямлі і нікому болей, толькі ёй, хаця над імі і над іх зямлёй часам быў і нехта другі, але таму, другому, веку была адпушчана хвіліна, Часцяком яна была і крывавай, але кожны раз адыходзіла ў небыццё, а дзед Дзям'ян заставаўся, бурчаў, крахтаў, наракаў і нёс свой крыж. Даставалася ад дзеда Дзям'яна і ўнуку, Мацвею, хоць за што шкаліў яго дзед Дзям'ян, грыз, еў поедам апошнія тры гады, Мацвей так і не зразумеў, лічыў гэта ўсё за дзівацтва і капрыз: раней было так, а цяпер не, не тое. Вельмі старадаўняя песня старых людзей, якія страцілі ўжо сілу, але яшчэ памятаюць сябе дужымі і моцнымі, дзяцінства і маладосць свае памятаюць. I таму ва ўсім вінаватыя маладыя, што не падобныя на іх, вінаватыя ў тым, што дождж і слота на дварэ і сонейка свеціць, у тым, што гэтыя маладыя рана і позна жэняцца, раджаюць і не раджаюць дзяцей, усё па-свойму наровяць, зямлю і тую кінуліся пераніцоўваць. Але ж хлеб, што рос на новым полі, прымірыў унука і дзеда. Стары і малады глядзелі на гэтае поле аднолькава, як аднымі вачыма, і бачылі адно — бачнае і асязальнае, што можна было і памацаць, тое, што раней дзед Дзям'ян мо толькі сніў у самых смелых сваіх снах. I кожны з іх ужо прыкідваў, колькі ж гэта пароду можа накарміць іх княжборскім хлебам і чаму зямля хавала гэты хлеб ад іх раней, калі яны былі малымі і калі так хацелася есці, калі за чорны жытны акраец можна было паўжыцця аддаць, аддавалі за яго і жыццё. I балотцу, што ўжо вельмі выразна праявілася ў дубняку, ніхто — ні Мацвей, ні дзед Дзям'ян, ні княжборцы — увагі не аддаваў, як таксама ж не аддавалі ўвагі таму, што сохне дубняк. Яны з маленства прывыклі мець самае большае дзесяць — дванаццаць цэнтнераў з гектара і цяпер былі ўражаны да сэрца, і не толькі небывалым ураджаем, а таксама і ўласнымі сваімі адносінамі да таго, як рыхтаваўся гэты ўраджай, і як жа гэта і за што было наракаць на Мацвея, калі ён цудатворца. Паламаць тое, што складвалася стагоддзямі, парушыць пастаянства самой зямлі — хто яшчэ быў здольны на такое. I шмат каму ўжо мроіліся ўраджаі яшчэ большыя, багацце неверагоднае ўжо мроілася. I гэта былі не сквапнасць і не забыццё саміх сябе, таго, што яны ведалі аб гэтым жыцці, як разумелі гэтае жыццё, іх закалыхала тое, як надта ж, здаецца, лёгка атрымалася ўсё, і гэтая лёгкасць абяцала ў будучым даброты куды большыя. I ўжо Аркадзь Барздыка запасіўся дрэнажнаю трубкаю, цягаў яе паціхеньку і складваў у хлеве, каб распачаць уласную меліярацыю. Мацвей ведаў пра ўсе яго соткі і пра тое, што ён крадзе дрэнаж, але да нары да часу маўчаў, бы ціха помсціў Княжбору за тое, як некалі яго сустрэлі тут. Забылася ці то адышла на нейкі час горыч аб страчанай рэчцы, княжборцы цяпер не наракалі, што іх можна было называць ужо не палешукамі, а стэпавікамі. Усіх аб'яднаў і памірыў хлеб, які сапраўды ўсяму галава, і ён дзяржаўна і непадступна калыхаўся і шумеў за вёскаю, пераменлівы, як мора, і бясконцы, як мора. I былі ў ім сіла і праўда. Гэтыя сіла і праўда дапамаглі. Мацвею на нейкі час зноў адчуць сябе княжборцам. Пад прыкрыццём гэтага хлеба ён, здавалася яму, не быў больш чужым роднай вёсцы, адным летам яму шмат чаго было даравана, калі не ўсё. Ніхто сёння з княжборцаў, калі бачыў яго па вуліцы, не адварочваўся і не пераходзіў па другі бок. Наадварот, кожны хацеў не толькі проста даць дабрыдзень, але яшчэ і парукацца з ім і пагаварыць аб надвор'і і палітыцы, хаця нейкія два-тры месяцы да гэтага больш чым абыякава пагадзіліся абраць яго старшынёю іх калгаса. У Кпяжборы: да Мацвея было мноства старшынь, амаль што кожны дарослы і сталы княжборац пахадзіў у начальстве, панасіў у сваёй кішэні пячатку, такім чынам, можна лічыць, што радавых калгаснікаў у Княжборы не было, і таму яны так раўнадушна аднесліся да яшчэ аднаго кандыдата ў начальнікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x