Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але сустрэў ён Надзьку, калі павінен быў пачацца ўжо навагодні баль-маскарад, насцярожана і стрымана, Стрыманасці гэтай, праўда, была свая прычына, і яна не датычылася Надзі. Напярэдадні свята, галава яловая, стукнула яму зрабіць сабе маску і касцюм. Маскі і касцюмы да Новага года рыхтавалі. сабе ўсе хлопцы з Васькавай групы, акрамя самога Ваські. Мо і ён быў пачаў рабіць, ды не хапіла прыдумкі. А тут сябра яго, як за язык таго хто цягнуў, выказаў, што ён будзе на навагоднім маскарадзе ні менш ні больш як статуяй.

— Статуем,— паздзекаваўся яшчэ з яго Васька.

— Не статуем, а статуяй амерыканскае Свабоды,— не пакрыўдзіўся той.

Васька ўявіў сабе гэтую статую амерыканскай Свабоды і захапіўся, загарэўся грандыёзнасцю думкі сябра, пашырыў гэтую думку, пераканаў сябра, што побач з амерыканскай Свабодай павінен знаходзіцца і паліцэйскі, палісмен па-амерыканску. I ён, Васька, згодзен быць палісменам, што гэта будзе ўжо не проста маска, касцюм, а карціна цэлая, дзеянне з акрэсленай і вельмі сучаснай ідэяй: як жа гэта, амерыканская Свабода і без палісмена, не ўсякі здагадаецца, што гэта такое. А з палісменам усім адразу стане ўсё зразумела. Ён, Васька, прапаноўвае, каб на гэтую Свабоду, на вусны ёй,— замок, гэта сябру, а яму, Ваську-палісмену,— у рукі паліцэйскую дубінку. Свабода будзе маўчаць, а палісмен усё растлумачыць тым, хто сам нічога ўжо не цяміць. I першы прыз, лічы, у кішэні.

I Васька яшчэ ў цывільным, не ў маскарадным, касцюме сустрэў і хуценька дапамог распрануцца Надзі, здаў яе паліто ў гардэроб — у іх, у студэнцкіх пакоях, дзяўчатам забаронена было распранацца,— пабег да сябе, каб з'явіцца перад Надзяй ў касцюме палісмена. Надзя на вечар, як і водзіцца за дзяўчынай, крышачку прыпазнілася, і сябра Ваські ўжо хваляваўся, каб увайсці ў ролю, ён быў ужо з абеду ў адзенні Свабоды, цяжкай, што латы рыцара. Акрамя рагоў на галаве і факела ў руках, цераз плечы і грудзі яго быў перакінуты яшчэ і добры ланцуг, самы сапраўдны. Ланцуг гэты яны не болей як тры дні назад знялі ноччу разам з ашыйнікам з вялізнага ваўкадава дырэктара тэхнікума. Тыдзень патрацілі на гэтую аперацыю, прыкормлівалі і ўлагоджвалі таго ваўкадава, а ён усё роўна кінуўся брахаць на іх, наравіў яшчэ і пакусаць. Але яны абхітрылі ваўкадава, і ланцуг быў што трэба, хоць і даўся ён ім у знакі: не ўлічваючы таго, што пайшло на харчы ваўкадаву, спатрэбілася яшчэ і тры бутэлечкі тушы, каб перафарбаваць ланцуг, інакш дырэктар мог пазнаць яго. Вось гэты перафарбаваны ланцуг і цягаў на сабе з абеду Васькаў сябра, а яшчэ замок, пра які варта сказаць асобна. Яны яго ўжо не ўкралі, а купілі на свае грошы, на стыпендыю. Пад замком, пад ланцугом і з рагамі на галаве Васькаў сябра ўражваў. Уражваць іншых хацелася і Ваську, і ён нечакана для сябе падумаў: а што, калі ён падфарбуецца пад негра? Выйдзе не проста паліцэйскім, а паліцэйскім-неграм? Ёсць жа ў амерыканцаў палісмены-негры. I сэнс, здавалася яму, у тым, што Свабоду ахоўвае негр, велізарнейшы. Гэта ж трэба такое прыдумаць, ухваліў ён сябе. Але тут яму не пашанцавала. Па-першае, акрамя гуталіну, яму нічога іншага не трапіла над руку, а па-другое, заўпарціўся сябра.

— Не адпавядае праўдзе жыцця,— сказаў ён.— Хто гэта даверыць ахову амерыканскай Свабоды негру? Ён жа сам затурканы, зацюканы.

— У тым уся і соль,— паспрабаваў пастаяць на сваім Васька і адчуў, што солі, здаецца, было ўжо і занадта, твар ад гуталіну гарэў агнём, аж вочы па лоб лезлі, і самі сабой наплывалі слёзы, і такім падлам шыбала ў нос, што хоць ты яго затыкай. Васька зразумеў, што ён не вытрывае гэтай сваёй маскі паліцэйскага-негра, а калі і вытрывае, не сканае, то Надзя збяжыць і на кіламетр не падыдзе да яго. I ён заплакаў, і ў душы, і натуральна, ад смутку і жалю, што нічога не застаецца ад такой цудоўнай задумы: паліцэйскі, які са слязой пільнуе Свабоду,— бясспрэчна, у гэтым было нешта ўжо грандыёзнае, амаль што касмічнае, гэта ж нечым нагадвала таго самага кракадзіла, які плача, пралівае свае кракадзілавы слёзы перад тым, як праглынуць труса. Але боль не дазволіў яму як мае быць і аплакаць сябе, ён порсценька кінуўся да ўмывальніка, а пасля ўмывальніка, прынюхаўшыся да сябе,— і над душ. А Надзя ўвесь гэты час цярпліва чакала яго там, дзе ён яе пакінуў, каля лесвіцы гардэроба, і здалася яна яму, у адзіноце, азяблая каля гэтай лесвіцы, у халодным да дрыжыкаў зялёным плацці і ў чорных, таксама халодных, акулярах-масцы, адзінокай і такой роднай, што ён ледзь не кінуўся абдымаць яе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x