Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Назаўтра раніцай паехалі ў Нясвіж на палкавы мітынг. З роты ехала чалавек трыццаць. Запрэглі батарэйных коней-біцюгоў у сялянскія фурманкі, весела калаціліся па дарозе, што ззяла вялізнымі лужынамі, у якіх адбіваліся высокія белыя воблакі. Кузьма кіраваў фурманкай, і яму нават крыху боязна было ўязджаць у гэтыя бліскучыя лужыны, бо яны здаваліся бяздоннымі.

Ва ўсіх на папахах палымнелі чырвоныя банты. Іван Юшкоў узяў у дарогу свой старэнькі гармонік, іграў вясёлае, няскладнае.

— Юшкоў! — крыкнуў яму з пярэдняй фурманкі Жабрэеў. — Сыграй «Марсельезу».

— Што? — перапытаў Юшкоў.

— «Марсельезу». Гімн свабоднага народа.

— У нас на Урале такіх не іграюць, — хмура адказаў Юшкоў і зайграў «Барыню».

Праехалі вёску Караліны. З хат, двароў выходзілі людзі, пераважна жанчыны і старыя, глядзелі на салдат. На тварах у іх было чаканне. Здавалася, хочуць яны нешта сказаць, нешта спытаць, але саромеюцца.

Разам з Кузьмой у фурманцы сядзелі Пчалаводаў, Юшкоў, Лусковіч і паручнік Стахееў. Стахееў утуліў галаву ў каўнер шыняля, за ўсю дарогу не вымавіў ні слова, нібы гаварыць развучыўся. Толькі аднойчы, калі Кузьма, загледзеўшыся, накіраваў каня ў глыбокую залітую вадою калдобіну і іх добра такі падкінула, шчокі Стахеева пачырванелі, і ён крыкнуў:

— Правей трымай!

Наогул, паручніка за апошнія дні быццам падмянілі. Сінія вочы патухлі, ён пацяжэў, пастарэў. Кузьма, каб сам не чуў, ніколі не паверыў бы, што паручнік так хвацка ўмее іграць на гітары і так добра спявае.

Затое Юшкоў быў дужа вясёлы, можа, дзеля таго, падумалася Кузьму, каб пазлаваць паручніка. Юшкоў пераспяваў ужо ўсе вядомыя яму песні і штурхаў у спіну Пчалаводава:

— Ягор, якія ў вас у Тагіле частушкі пра фабрычных дзевак пяюць? Успомні.

— Адчапіся ты, — смяяўся Пчалаводаў. — Іч ты, пра дзевак яму захацелася...

Усе смяяліся, нават маўклівы Лусковіч. Толькі Стахееў сядзеў з каменным тварам і ледзь прыкметна крывіў губы.

Нарэшце паказаўся Нясвіж: вежы ратушы, фарнага касцёла, радзівілаўскага замка. Каля горада сінелі невялікія азёры. Усё гэта пад яркім веснавым сонцам выглядала па-святочнаму.

— Тут некалі марская школа была. На маракоў вучылі, — сказаў раптам Лусковіч. Усе здзіўлена паглядзелі на яго, толькі Стахееў не варухнуўся.

— Адкуль ты ведаеш? — іранічна павёў чорным вокам па маўчуну Лусковічу Юшкоў. — Адсюль да таго мора, як да майго Урала.

— Была марская школа, — пачырванеўшы, упарта паўтарыў Лусковіч. — Я ў адной старой кніжцы чытаў.

У Нясвіжы было поўна салдат. Цывільныя трапляліся зрэдку. Здавалася, шматтысячнае войска ўзяло штурмам горад, пабіла ці паразганяла жыхароў і зараз не ведае, што рабіць далей. Салдаты хадзілі купкамі, былі ўзброеныя, спрачаліся, махалі рукамі. Некаторыя на папахі і шынялі паначаплялі чырвоных бантаў. Георгіеўскія кавалеры і «ўдарнікі» трымаліся больш салідна і паважна. Сярод гэтага кіпучага людскога мурашніку яны, відаць, ведалі сабе цану. Дзе-нідзе стаялі невялікія яўрэйскія лавачкі, у якіх можна было купіць кавалак мыла, тытунь, селядцоў, нават пляшку гарэлкі. Тут жа працавалі вулічныя фатографы, захінуўшыся амаль па пяты чорнымі прасцінамі, чаравалі над сваімі трыногамі. Якому-небудзь салдаціку заставалася толькі ўсунуць галаву ў круглую дзірку, прарэзаную ў вялікім лісце фанеры, пастаяць так мінут дзесяць — дваццаць, і ён мог быць упэўнены, што ўся вёска ахне, атрымаўшы ягоную фатаграфію, — такім малайцом зрабіўся ён. Шырокія волатаўскія плечы, пукатыя грудзі ў медалях, моцная рука ўсаджвае штык вінтоўкі проста ў пуза прусаку, што ляжыць каля салдацкіх ног. Хоць усё гэта было намалявана на фанеры, а сваёй заставалася толькі галава, усё роўна прыемна было ўявіць сябе такім — прыгожым, смелым, непераможным.

Штаб 2-й арміі размяшчаўся ў радзівілаўскім замку. Фурманкі прагрукацелі па мокрым, бліскучым бруку, доўга аб'язджалі замак, нарэшце спыніліся на невялікай плошчы, наўкол якой стаялі нізенькія драўляныя хаткі. Плошча была шэрая ад салдацкіх шынялёў. У цэнтры яе стаяла зробленая на скорую руку трыбуна. Над трыбунай, нацягнуты на двух шастах, матляўся лозунг — вялікія чорныя літары па белай прасціне: «29-ы Сібірскі полк абароніць дэмакратыю і свабоду!»

Як толькі спыніліся, Жабрэеў саскочыў з фурманкі і, працуючы локцямі, пачаў прабірацца праз натоўп да трыбуны, Пчалаводаў і Кузьма хацелі падацца за ім, але Юшкоў плюнуў, махнуў рукой:

— Што вы там не бачылі? Яму ж трэба да начальства быць бліжэй, а вам што? Ці брахаць будуць, ці праўду казаць — і адсюль пачуем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x