Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кузьма хацеў змоўчаць, але не вытрымаў: расказаў пра ўсё, што здарылася ў афіцэрскай зямлянцы.

— І з-за гэтага ты скіс? — здзівіўся Пчалаводаў. — Дзякаваць богу, Кузьма, што па зубах хто-небудзь з залатапузых не заехаў. А слова — што? Словам мужыка не заб'еш. Не такія словы чулі.

— Не тое ты гаворыш, Іванавіч, — трасянуў кужэльнымі валасамі Жабрэеў, — чалавеку ў душу плюнулі, у самае, можна сказаць, святое. Мы пра душу толькі ў час малітвы ўспамінаем. А яна ж кожны дзень у кожным з нас жыве, баліць, хоча, каб яе паважалі. Наступі ботам на травінку якую-небудзь. Сагнецца, здаецца, растаптаў яе. А адыдзешся — зноў выпрасталася. Так і душа...

— Іч ты, — з павагай глянуў Пчалаводаў на Жабрэева, — складна гаворыш. Душа, як травінка. Іч ты... — Яму падабаліся людзі, якія ўмелі прыгожа і разумна гаварыць, гэта ў іх ад бога, — думалася яму.

Кузьму таксама спадабаліся словы Жабрэева.

— Пчалаводаў! — даляцеў раптам з суседняга бліндажа, дзе стаялі піраміды са зброяй, бас фельдфебеля Мыльнікава. — Бягом да мяне!

Пчалаводаў таропка ўзбіў на галаве папаху, падцягнуў тужэй папружку, пабег на голас. Неўзабаве адтуль пачулася:

— Чаму ў цябе, нягоднік, вада ў ствале вінтоўкі? Вадой будзеш страляць? Маўча-а-аць!..

Жабрэеў узяў Кузьму пад руку, павёў па траншэі, па дошках, заляпаных гразёю і мокрым снегам, пад накат з бярвенняў, дзе яны спалі на самаробных нарах.

Там спыніўся, паглядзеў на Кузьму сінімі і празрыстымі, як лёд, вачамі, спытаўся:

— Ты вясковы?

— З Ігуменскага павета Мінскай губерні.

— Значыць, не табе расказваць пра сялянскую жытуху... — Ён панізіў голас. — Я даўно да цябе прыглядаюся, Радзімовіч. Талковы ты хлопец. Слухай — падавайся ў нашу партыю.

— Якую партыю? — спалохаўшыся, азірнуўся па баках Кузьма. Ён чамусьці падумаў, што ўсё гэта Жабрэеў падстроіў наўмысна і недзе побач іх падслухоўвае фельдфебель Мыльнікаў.

— Сялянскую партыю. Сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Хочаш зямлі і волі свайму бацьку і сабе?

— Ну, хачу. Хто ж гэтага не хоча? — няўпэўнена сказаў Кузьма.

— Ды ты не палохайся, — усміхнуўся Жабрэеў. — Я ніводнай жывой душы пра гэта не скажу. Гэта — між намі. Разумееш?

Кузьма маўчаў, калупаў наском бота сучок, што вытыркаўся з дошкі.

— Падумай, — сказаў Жабрэеў, ляпнуўшы яго па плячы. — Хлопец ты талковы.

«Зямлі і волі бацьку і сабе, — думаў Кузьма, калі Жабрэеў пайшоў ад яго, грукаючы па мокрых дошках ботамі. — Вядома, хачу. Чалавекам стаць хачу...» Ён зноў успомніў здзеклівыя словы паручніка Стахеева, і маршчыны, глыбокія, рэзкія, ляглі над бровамі.

У самым канцы зімы, як гром з неба, прыйшла навіна — скінулі цара. Раставаў снег, неба было звонкае і высокае, сляпіла вочы агністае сонца. Каля траншэяў, у полі, звінелі ручайкі, яшчэ нябачныя пад снегам. Іх сярэбраны звон браў за душу.

Прыехалі салдаты з лазарэтаў з Мінска і сказалі, што галоўнакамандуючы Заходнім фронтам генерал Эверт ходзіць з чырвоным бантам. Потым прыйшоў загад № 1 Петраградскага Савета. Афіцэры захваляваліся. Некаторыя пачалі знікаць з перадавой, быццам раставалі разам з зімовым снегам. Паручнік Стахееў кінуў іграць на гітары, хадзіў пануры, з халодным бляскам у вачах. З фельдфебеля Мыльнікава садралі пагоны, надавалі яму кухталёў. Ад яшчэ большай бяды выратаваў яго камандзір палка палкоўнік Талубко — перавёў у гаспадарчы ўзвод.

— Слухай, брацец, — сказаў Кузьму штабс-капітан Кукавераў, і вочы яго мітусіліся, як мышаняты ў цёмным закутку. — Ідзі ў свой узвод. Абыдуся я без веставога. Свабода!

Ён спрабаваў засмяяцца, але гэта яму не ўдалося. Кузьма ў той жа дзень вярнуўся да сваіх і адразу ўбачыў шмат змен. Усе быццам памаладзелі, былі вясёлыя, шмат гаварылі. Юшкоў — на папасе вялікі чырвоны бант — сядзеў на нарах і нешта выразаў ножыкам-складанчыкам.

— Што гэта ты робіш? — пацікавіўся Кузьма. Юшкоў глянуў на яго вясёлымі вачыма:

— Пячатку для нашага ротнага салдацкага камітэта. Я ж, дарагі ты мой, знатнецкім гравёрам быў. Бывала, такую мадаму выражаш з дрэва ці з каменя каляровага. Тут табе і грудзі, і ножка, як жывая...

— А што за камітэт такі?

— Гэ! Ды ты што — з неба зваліўся? Камітэт — гэта наша з табой зараз начальства. І пячатку яму трэба, каб, значыцца, усё па форме было. Адным словам — свабода, грамадзянін Радзімовіч! А вось і наш начальнік... — Ён рукой, у якой трымаў ножык, паказаў на Пчалаводава, што ўвайшоў у бліндаж.

Плечы Пчалаводава былі абсыпаны мокрым снегам. Ён збіў яго папахай, змахнуў ваду з барады, паздароўкаўся з Кузьмой:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x