Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увесь наступны дзень з самай раніцы ішоў снег. Знявечаная, абпаленая зямля сустракала яго з радасцю і палёгкай. Быццам быў ён белай гаючай марляй, якая забінтоўвала страшныя зямныя раны. Пагорак, на якім умацаваліся немцы, адразу пасвятлеў, папрыгажэў. Каўпакі кулямётных гнёздаў зрабіліся падобныя на белыя бухматыя сумёты. Але, як мурашкі, выбеглі са сваіх траншэяў немцы з чорнымі рыдлёвачкамі ў руках — шах! шах! — скінулі снег, прытапталі яго, прыгладзілі, вярнулі каўпакам шэры, змрочны колер, колер смерці.

Ціха было на перадавой. Чутно было, як падае на зямлю снег.

А праз ноч, на самым досвітку, пачалася атака. Перад гэтым усім далі хлеба і варанага мяса. Але Кузьма не стаў есці. Успомніў, як дзед Ігнат павучаў: «Перад боем, барані бог, не еш. Лягчэйшы і спрытнейшы будзеш. А то стукне куля ў поўны жывот, і ўсе кішкі ў цябе лопнуць...»

Кузьма схаваў хлеб з мясам у кішэню, падумаў: жыў буду — пасля бою перакушу.

Лёгкая руская артылерыя біла па нямецкіх траншэях. Там, дзе закапаліся ў зямлю немцы, стаялі грывастыя касмылі агню і дыму. Нешта там дзумкала, рыпела, быццам тупой пілой вадзілі па жалезе. У пякельнай артылерыйскай віхуры трашчалі бетон і чалавечыя косткі.

Твары ва ўсіх былі бледныя, напружаныя. Фельдфебель Мыльнікаў, чырвоны, узбуджаны, па самыя вушы ўздзеў на галаву жалезную каску — ва ўзводзе толькі ў яго аднаго была каска, — стараючыся быць бадзёрым і смелым, закрычаў, перасільваючы гарматны грукат:

— Ну, малайцы, з богам! За братоў нашых сербаў!

Выскачылі з траншэі. Шчокамі, усім тварам адчуў Кузьма, што вецер, які ляцеў насустрач, цёплы, не зімні. Дзесьці ззаду, са смуродлівага зялёнага дыму, глухі сіпаты голас загадаў:

— Трацілавай гранатай! Беглы агонь!

Як маланка, бліснула вострае асляпляльнае полымя, над галовамі прашыў паветра цяжкі шыпучы метал і праз імгненне гваздануў у зямлю там, дзе, не бачныя воку, сярод агню і крыві, мітусіліся немцы. Світальны снег, які раз-пораз асвятлялі выбухі, не блішчаў, не ўспыхваў зорачкамі ці іголкамі, а быў жоўта-белы, нібы твар нябожчыка.

Кузьма, адчуваючы, як шалёна калоціцца сэрца, разам з усімі бег уперад. Каб не накрыць сваю пяхоту, змоўкла руская артылерыя, і стала чутно, як тонка свішчуць, хвошчуць у зямлю і ў жалеза кулі. Салдаты падалі, нібы снапы.

«Вось зараз і мяне... Зараз і я брыкнуся», — білася ў галаве неадчэпная думка. Ён пераскочыў цераз забітага — здаецца, гэта быў Лапшын, — цяжка хлюпаючы, пабег па ручаі, па вугальна чорнай ледзяной вадзе. Ён са здзіўленнем і страхам думаў, што ягонае цела ўжо амаль не падпарадкоўваецца яму — наспружыненае і гарачае, ляціць насустрач смерці.

Уперадзе наступаючых беглі каманды сапёраў і грэнадзёры, узброеныя ручнымі гранатамі. Яны ўзрывалі і рэзалі драцяныя агароджы, рабілі праходы. Дрот скручваўся пругкімі калючымі спіралямі, хапаў за ногі і за шынялі.

Нарэшце, апамятаўшыся, гахнула нямецкая артылерыя. Кожнае імгненне гэтага чакалі ўсе і здрыгануліся, пахаладзелі, калі з дымнага чорнага неба, нібы пярун, ляснуліся вобзем нямецкія цяжкія снарады — «чамаданы». Здалося, лопнула чэрава зямлі. Густа шуганулі ўгору пясок, каменне, шматкі дроту і жалеза. Наваколле пахіснулася, страціла раўнавагу. Неба накрыла тых, хто атакаваў, сваёю цяжкой свінцовай далонню.

Толькі некалькі дзесяткаў чалавек па інерцыі заскочылі ў першую нямецкую траншэю. Астатнія засталіся на полі і ў ручаі, на схілах пагорка, на калючым дроце, пашкуматаныя і пасечаныя свінцом. Многія каналі ў нечалавечых пакутах і, як літасці, прасілі хутчэйшай смерці.

Кузьма скокнуў у траншэю, дно якой было замошчана дошкамі, стаіўся за яе паваротам, агледзеўся. Усюды валяліся рыжыя калматыя нямецкія ранцы, гільзы ад патронаў, патрушчаныя бярвенні, напрэжаныя чыгуначныя рэйкі, нейкія кажухі, падушкі, пярыны. Чалавек пяць мёртвых немцаў у сваіх светла-сініх шынялях ляжалі, нібы спалі, сярод гэтай разрухі. На невялічкім століку, што неяк ацалеў, убачыў Кузьма бохан белага хлеба, цукар і патэльню з вялікімі кавалкамі мяса, якія яшчэ былі цёплыя, дыміліся. Дзіўна было глядзець на ўсё гэта, на пару, што лёгкімі кольцамі вілася над патэльняй і была адзінай няўлоўнай прыкметай жыцця.

— Не бяры! Можа, атручанае, — спалохана крыкнуў Кузьме салдат, які хвілінай пасля яго скокнуў у траншэю. У салдата дрыжалі тонкія чорныя, як дзявочыя, бровы.

— Не выйсці нам адсюль... Усім хана будзе... — шаптаў, нібы ў ліхаманцы, салдат і прыціскаўся да сценкі траншэі, хрысціўся. Над галавой рэзалі на шматкі неба снарады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x