Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паступова ён пачаў прывыкаць да таго, да чаго, здавалася б, нельга прывыкнуць — да смерці. Яна была ўсюды. Яна лопалася ў небе шрапнеллю, быццам расцвіталі нейкія дужа прыгожыя кветкі, якіх ён раней не бачыў. Яна ўздымала малюсенькія фантанчыкі вады ці гразі, быццам дождж ішоў, — гэта калі ён, як і ўсе, ляжаў, уткнуўшыся тварам у зямлю, а спераду, з агню і куродыму, білі варожыя кулямёты. І ўсюды былі трупы, трупы... З чорна-сінімі тварамі, з уздутымі жыватамі. Потым, калі пачалося марадзёрства, ён бачыў мёртвых салдат, сваіх і германскіх, у споднім адзенні ці нават зусім голых. На закуранай чорнай зямлі ляжалі яны, як абкораныя бярвенні ў лесе ў Незабітоўскага.

Чмялі здаваліся яму цяпер светлым сном, які прысніўся аднойчы, каб болей ніколі не паўтарыцца. Не верылася, што недзе крычаць пеўні, ёсць зялёная трава, ёсць рэчка Гразёўка, над якой шумяць вольхі і лётаюць срабрыстыя стракозы. Не верылася нават, што ёсць маці з бацькам, брат Антон, сястра Дзіна. Праўда, у першыя дні вайсковай службы, сярод усіх жахаў і смерцяў, быў у яго верны сябар — Сівец, іхні конь. Ён вазіў на Сіўцу параненых у прыфрантавы лазарэт, а ў рэдкія хвіліны перадыху расчэсваў каню грыву, чысціў яго, гладзіў і аднойчы ноччу нават паплакаў, уткнуўшыся ў цёплы конскі бок. Але параненага Сіўца прыстрэлілі, і Кузьму накіравалі на перадавую.

І вось ён тут, у гэтым цесным халодным акопе, які ў любую хвіліну можа зрабіцца магілай і для яго, і для Пчалаводава з Агароднікам.

Кузьма сцяўся ў камяк, успомніў, што ці сёння, ці заўтра зноў давядзецца сустрэцца з Іванам Кіпцюрчыкам. У вялікія паны-начальнікі выбіўся Іван. А не хацеў жа ісці ў войска. Як толькі ні выкручваўся. Хацеў, каб белы білет яму далі. Піў лясны грыб-трут, каб лёгкія пачарнелі. Піў сажу. Вошчаную нітку цягнула яму баба Еўка праз нос і вуха, каб трохі недачуваў. Нічога не памагло. Жалезным здароўем абдарыў бог Івана, калі пусціў у белы свет. І вось з-за гэтага здароўя павінен ён быў ці скласці галаву, ці зрабіцца на ўвесь свой век калекам. І дваццаць дзесяцін бацькавай зямлі маглі выслізнуць з ягоных рук.

Службу Іван пачаў, як уюн. Усюды паспее, усюды пралезе, усім дагодзіць. Начальства яшчэ рот не закрые, а ён ужо загад выканаў. І вочы такія адданыя, пакорныя, як у Лаўрэнавага Мурзіка. Угору пайшоў Іван. Праўда, сваіх аднавяскоўцаў спачатку не цураўся. Пагаворыць, Чмялі разам паўспамінае. Ды неўзабаве пабіла хлопцаў, а Івана аднаго з усёй роты паслалі ў афіцэрскую школу. Пасля наступленняў пад Нараччу і пад Баранавічамі вялікія страты былі ў рускім войску. Свінец не выбіраў, дзе салдат, дзе афіцэр, усіх касіў, і таму афіцэраў засталося не густа. Відаць, і там Кіпцюрчык вылузваўся са скуры, бо месяцы праз тры вярнуўся назад з пагонамі падпаручніка на плячах. Памажнеў, папрыгажэў, чорныя вусікі адгадаваў. І, галоўнае, вочы змяніліся. З'явіўся ў іх нейкі сталёвы бляск.

Прызначылі Кіпцюрчыка Кузьмовым узводным. Ну, думаюць усе, свой жа хлопец, акопнік, разам гразь мясілі. Ён-то наша жыццё разумее, хоць якую перадышку дасць. Ды здарылася зусім нечаканае. Назаўтра ж пагнаў іх «свой хлопец» на раскіслы ад мокрага снегу пляц. У бліскучых, аж ззялі, ботах, горды, непрыступны, як бог, Кіпцюрчык круціў белай рукой канечык чорнага вуса (казалі, спецыяльна з афіцэрскай школы прывёз нейкай мазі — мазаў рукі, каб белыя зрабіліся), навучаў:

— Уперад, малойчыкі! Ура! — І ў атаку. Дабег — і калі ў тулава, зламаўся штык — бі па мордзе прыкладам.

Яны няскладна крычалі: «Ура!» — і беглі па халодным месіве са снегу і вады.

— Не так, маць вашу... — злаваўся Кіпцюрчык. — Кладзіся! Будзеце ў мяне зямлю зубамі грызці.

Яны ляжалі ў вадзе, аж пачыналі ледзянець жываты і калені, а Кіпцюрчык пыхкаў папяросай, стаяў, узяўшы рукі ў бокі, гаварыў:

— Слухай свайго камандзіра! Па-французску, хвалямі, першае аддзяленне наперадзе, другое і трэцяе яму ў патыліцу, у атаку — бягом!

І так — з раніцы да вечара.

З нямецкага боку раптам бліснуў пражэктар. Халодная белая паласа святла спачатку няўпэўнена хіснулася, потым, раскалоўшы цемру, слізганула над самым акопчыкам. Кузьма ўціснуў твар у снег, перастаў дыхаць. Побач, як скамянелі, Пчалаводаў з Агароднікам. Прамень пражэктара здаваўся бясконцай, моцнай і злавеснай рукой нейкага страшыдлы. Вось зараз яна схопіць іх траіх, адарве ад зямлі і пакажа нямецкім кулямётам.

Пасля паўночы прыпаўзла змена — Юшкоў з Лyсковічам. Кузьма, злы, скалелы, папоўз у сваю траншэю. І ўвесь час думаў пра Кіпцюрчыка: «Трэба ж зрабіцца такім гадам. Гатоў у людзей з кішок вяроўкі віць...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x