Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Размовы! Хто там? Зноў Юшкоў выскаляецца?! — крыкнуў фельдфебель, хоць добра чуў, што ўсе маўчалі, а гаварыў адзін Лапшын. Фельдфебель сядзеў непадалёку ад салдат, на металічным нямецкім ложку, засланым нямецкай пярынай. Усё гэта такое непрывычнае для перадавой багацце адбілі ў немцаў у час начной атакі.

Лапшын змоўк, злосна каўтнуў гарачую кашу. Не чакаў, відаць, ад старога сябра такой строгасці. Але ён быў не з тых, хто апошняе слова аддае суседу. Ён пакруціў сваёй кароткай шыяй, адкашляўся і накінуўся на вальнапісанага Яфіма Агародніка, які ціхенька сёрбаў сваю порцыю, зашыўшыся ў самы цёмны куток:

— Эй, чорненькі, чаго ад людзей хаваешся? Хадзі — салам накармлю.

Зараз ужо некаторыя засмяяліся ў рукаў: ведалі — пачнецца цікавае. Фельдфебель Мыльнікаў таксама навастрыў вушы, паблажліва-іранічна ўсміхаўся са сваёй пярыны.

— Хочаш сала? Смачнае, — не адставаў ад Яфіма Агародніка Лапшын.

Агароднік, маленькі, карычнявокі, з шырокім ротам і вялікімі жоўтымі зубамі, спалохана ўздрыгнуў, згорбіўся, моцна прыціснуў да грудзей свой кацялок, нібы баяўся, што адбяруць. Ён, як і ўсе іудзеі і магаметане, еў асобна, сала не ўжываў наогул. Зараз ён нагадваў маленькую безабаронную мыш, якая павінна была трапіць у загадзя падрыхтаваную пастку.

— Які ж ты ваяка, калі сала не ясі?

Лапшын смачна ікнуў, паляпаў сябе па жываце.

— Я такі ж рускі воін, як і ты, — ціхім дрыготкім голасам сказаў Агароднік, і вушы ў яго пачырванелі.

— Такі, ды не такі, — весела засмяяўся Лапшын. — Не набівайся, Фіма, у радню.

— У нас адно ацечаства — Расія, — яшчэ больш прыгнуўся Агароднік над сваім кацялком.

Здавалася, каб мог, ён зашыўся б у гэты кацялок — толькі б не чуць слоў Лапшына, не бачыць ягоных халодных сытых вачэй.

— Дай, Лапшын, чалавеку паесці, — крутнуўся на сваім карчы Кузьма.

Лапшын, нібы апёкся, густа, аж да сінізны, пачырванеў, сказаў, як плюнуў:

— А ты чего лезешь, лапоть? Молчи! А то дам гразнай трапкай па бруху!

Гэта была абраза. Лапшын здзекаваўся з Кузьмовага вымаўлення. У Кузьмы перацяла дыханне, затрымцела брыво. Захацелася схапіць кацялок і плюхнуць гарачай кашай у ненавісныя вочы. Але адразу ж нейкі холад разліўся па целе. Холад і млявасць. Быццам нехта шапнуў на вуха: «Не лезь на ражно... Усё роўна будзеш вінаваты...»

Яфім Агароднік раптам скрывіўся, нібы праглынуў горкае, хліпнуў носам, апусціў галаву на грудзі. Нагадваў ён птушку з перабітым крылом. Плечы ў яго здрыгануліся, затросся снежны пыл на іх.

— Канчай абед! — крыкнуў Мыльнікаў. — Пчалаводаў, Радзімовіч і Агароднік — у сакрэт!

Як толькі змерклася, асцярожна выбраліся на бруствер пярэдняй траншэі, прыслухаліся, папаўзлі па снезе ў бок немцаў. Неба над зямлёй было сіне-залатое. Вецер ляпіў з хмар нейкія дзівосныя палацы, дрэвы, вогненныя горы. Але ўсё гэта ў імгненне вока разбуралася, тухла, чарнела. Толькі вялікае зарыва, як вострае чырвонае крыло, трапятала на захадзе.

Пэўна, недзе гарэла вёска.

Уваліліся ў цесны, вузкі, як павярнуцца, акопчык, затаілі дыханне. У Кузьмовых грудзях аж бухала сэрца. У цемры, што ўсё цяжэй навальвалася на зямлю, ледзь відны былі пярэднія колікі нямецкай драцяной агароджы. Кузьма міжволі ўздрыгнуў, успомніў, як казалі стараслужачыя: «Германец палонных не бярэ. Зловіць Івана — адразу на кол садзіць...»

— Я ведаю, чаму сёння Шчэннікаў па полі ішоў, пад кулямётамі, — зашаптаў над самым вухам Яфім Агароднік. — Учора ў афіцэрскай зямлянцы ў карты гулялі. І штабс-капітан Кукавераў пайшоў на заклад, што яго кашавар самы смялейшы...

Кузьма, аж па самыя плечы ўціснуўшыся ў снег, глядзеў на нямецкія пазіцыі, на далёкае зарыва, упіраўся левым каленам у нейкі востры мёрзлы глыж і зноў, які ўжо раз, успамінаў, як забралі яго ў войска. Пяцёра чмялёўцаў трапілі ў вогненны вір: Рыгор Кавалёў, Язэп Сазанавец, Іван Кіпцюрчык, Рыгор Міхейчык і Кузьма. Пагналі іх у войска ў канцы шаснаццатага года, а недзе ўжо праз месяц засталіся жывыя толькі Кузьма з Іванам Кіпцюрчыкам. На Кузьмовых вачах забіла Язэпа Сазанаўца. Ішлі ў атаку, і Язэп бег крокаў за дзесяць ад Кузьмы. Раптам там, дзе толькі што ён быў, шугануў уверх чорны пясок і жоўтае полымя. Калі развеяўся дым, нікога там ужо не было. З глыбокай яміны вілася лёгкая белая пара. Кузьма сцёр з твару нешта цёплае і ліпкае і зноў пабег. Толькі ноччу, пасля бою, калі ляжалі як забітыя у нейкім рэдзенькім лясочку і зверху паліваў дождж, ён раптам скалануўся скрозь сон, здагадаўся: гэта ж Язэпава кроў пырснула яму тады на шчокі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x