Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я адразу не мог сысці з месца. Глядзеў ім услед, і не верылася, што бяда мінавала і я вось-вось убачу сваю Алю.

Тайга парадзела. Абапал дарогі густыя зараснікі тальніку, ракітніку і глогу. Вось ужо відны нізкія берагі і павольная плынь шырокай ракі. Дарога крута ўзнімаецца на доўгі драўляны мост з пазелянелымі ад моху парэнчамі. Прыбаўляю хаду, амаль бягу, у мітульзе стаіць нейкая маленькая постаць. Ці не прывід? Яна! Яна! Вось ужо ўсміхаецца і бяжыць мне насустрач. Падхапіў яе на рукі, маленькую, лёгенькую, як дзіця. Мы плачам абое, тулячыся мокрымі халоднымі шчокамі, і вусны адразу не знаходзяць вуснаў. Яна ад валасоў да падэшваў мокрая і настылая, рукі дрыжаць, а пабляклыя вусны шэпчуць нешта блытанае і пяшчотнае. Я расшпіліў сваю мокрую целагрэйку, з яе ідзе пара, і затуляю вузкія плечы, каб хоць трошкі іх адагрэць.

«Чаму ж ты не ў Лідзіі Яўсееўны?» — «Я не ведаю ніякай Лідзіі». Так і ёсць, паштоўка мая не дайшла. «Як жа ты дабралася ў такую нягоду? Дзе спынілася?» — «Доўга расказваць. Хадзем. Можа, хто пусціць у хату». Мы сыходзім з моста і ідзём гразкаю селавою вуліцаю. «Дзе твае рэчы?» — «Вось, — яна падняла маленькую сумачку. — Чамадан застаўся на машыне, а машына застрала недзе пасярод тайгі. Яе доўга пхалі, падмошчвалі ламачча і паленне, а грузавік садзіўся ўсё глыбей і глыбей. Шафёр цябе ведае. Ён з вашага калгаса, Іван Макараў». — «Як жа ты дабралася?» — «Так і дабралася. Пехатою. Пагрэлася каля вогнішча, спытала дарогу. Тут яна адна. З тайгі нікуды не звернеш. Узяла сваю сумачку і патупала. Дождж, тайга, камарэча, гразь. Чаравікі, поўныя слізкай твані, распаўзаюцца. Дайду да мастка цераз канаўку, накрыюся плашчом ад камарынага звону, адпачну і — далей. Так ноч і дзень. Часам апаноўваў страх: то застогне сава, то зваліцца з дрэва сухая галіна, то закрычыць драч. Хоць бы дзе вёсачка, хутар, хацінка. Нідзе жывое душы. Наўкол тайга».

Мы прыпыніліся каля райаддзела НКУС. Дождж сціх. Зайшлі ў вузкі калідорчык. У пакой дзяжурнага я шчыльна зачыніў дзверы, каб Аля не пачула, як ён будзе зняважліва са мною гаварыць. I не памыліўся. Маладзенькі прышчаваты сяржанцік чытаў мне натацыю, паказваў уладу: «Пакуль не вернецца лейтэнант, замкну ў цёмную і сядзі». Ён доўга яшчэ куражыўся, нарэшце зрабіў адзнаку ў «воўчым білеце» і гаркнуў: «Чашы!»

Аля заўважыла па мне, як мы пагаварылі з дзяжурным. Каб не думаць пра гэта, я распытваў пра яе падарожжа.

У райцэнтр яна прыбілася толькі раніцаю, стомленая, мокрая, па шыю ў гразі. Такую ніхто і на парог не пусціць. Дайшла да рэчкі, распранулася ў кустах, апаласнулася, пазмывала з адзежы гразь, нацягнула ўсё мокрае і пайшла на пошту званіць у Біязу. Чакала, чакала і пайшла на мост сустракаць. «Дзе ж ты так затрымалася?» — «Доўгая гісторыя, куды мы ідзём?»— «Да добрых і мілых людзей, у якіх ты павінна была спыніцца». I я расказаў, што дзве ўжо немаладыя інтэлігентныя жанчыны, сасланыя за расстраляных мужоў, патуляліся па чужых кутках і разам купілі на ўскраіне сяла старую хатку, дагледзелі яе і дружна жывуць ужо каторы год. Лідзія Яўсееўна — выдатны педагог-універсал. Яна падцягвае па ўсіх прадметах гультаяватых дзетак мясцовага начальства, піша кантрольныя работы завочнікам, на тое і жыве. А сухенькая, іранічная і вострая на язык Вера Міхайлаўна займаецца гаспадаркаю. Праз далёкага сваяка ёй прысылаў грошы сын — бакінскі інжынер.

Хатка Лідзіі Яўсееўны і Веры Міхайлаўны стала гасцінным прытулкам, кансультацыяй па ўсіх трывожных праблемах, спавядальняю амаль для ўсіх ссыльных раёна. У ёй заўсёды нехта начаваў, абедаў; сюды заязджалі родзічы ссыльных. I ўсім было месца, увага, добрае слова і кавалак хлеба.

Тут перабывалі жонкі і дзеці былых партыйных работнікаў, асуджаных па «ленінградскай справе». Амаль кожны дзень сюды заходзілі Ракоўская і пляменніца Мартава — Вікторыя Сяргееўна Волкава. Яна ніколі не бачыла свайго апазіцыйнага дзядзькі. Закончыла брусаўскі літаратурны інстытут, працавала ў «Комсомольской правде», а з 1937 года за такое небяспечнае сваяцтва разам з сястрою асвоіла турмы, лагерныя баракі і вось атрымала вечную ссылку. Алена Хрысціянаўна Ракоўская загадвала літаратурнаю часткаю вядомага маскоўскага тэатра, сябравала з рэдактарам «Нового мира» Гронскім, паэтамі Паўлам Васільевым і Уткіным. Заходзіў да Лідзіі Яўсееўны і Сава Савіч Марозаў. Так, так, сын таго славутага фабрыканта і мецэната. Хадзіў ён няголены, у чорным кажушку і нешта рабіў у раённым зямельным аддзеле. Гэта было найвялікшае шчасце. Амаль усе ссыльныя перабывалі ў гэтай утульнай хатцы на ўскраіне раённага сяла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.