• Пожаловаться

Сяргей Грахоўскі: Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі: Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1990, ISBN: 5-340-00818-5, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Грахоўскі Споведзь

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Сяргей Грахоўскі: другие книги автора


Кто написал Споведзь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакруціўся Мілашачкін каля нас і ўскочыў на верхнія нары. «Ну як, мужыкі? Хоць хранова, а жыць можна: замка і парашы няма, і то добра. А ты, пахан, — звярнуўся ён да Мяжэвіча, — відаць, на волі фартовым хмыром быў? Га? — Мяжэвіч маўчаў. — Слухай сюды. Шмоткі твае уркі адразу памыюць. Давай махнём кліфт, правілку, шкары на зменку і чатыры пайкі. Ну, лады?» — «На якой вы мове гаворыце? Я нічога не разумею». — «Цьфу ты, ахламон. Мала ж цябе вертухаі ганялі, што па фені не ботаеш. Хрэн з табою. Сам прыбяжыш і залямантуеш: «Ой, ратуйце, раздзелі, абакралі. Давай па-людску, у накладзе не будзеш. Я ўсё магу. А там і ў прыдуркі ўваткну». Мяжэвіч закруціўся ў паліто і прыкінуўся, што спіць. «Ну, аглаед, ты ў мяне яшчэ паскачаш». — Нарадчык лёгка саскочыў з нараў і выскачыў з палаткі. На праходзе ўсё яшчэ сланяліся і штурхаліся каля печы цёмныя здані: нешта мянялі, адмервалі махорку запалкавымі карабочкамі, сварыліся, валтузіліся. Гайдаўся і ляскаў па апалубцы брызент палаткі, з шчылін цягнула холадам, было вільготна і мулка.

Неўзабаве на вахце ўдарылі жалязякаю па вагонным буферы: ад-бой. Хочаш не хочаш, лажыся. Калі пашанцуе, — сон — адзінае збавенне ад усіх пакут і страшных дум. Чалавек ужо прызвычаіўся, што ён нікому не патрэбен, што яго могуць расцерці, як муху, але ўсё ж чапляецца за жыццё, на нешта спадзяецца, верыць, што яго голас нехта пачуе і выратуе з гэтага пекла. Цяжкі і трывожны сон — і збавенне і пакута. Зноў прыходзяць кашмары допытаў, начныя «стойкі», «канвееры» па трое сутак. Нарэшце знясіленага цягнуць у адзіночку. Адзіны паратунак — зваліцца на тапчан і заснуць, але дзе там заснеш: да адбою класціся забаронена. Садзішся на ўмураваны ў сцяну зэдлік, падпіраеш рукою шчаку, павекі заплюшчваюцца самі. Стук у жалезныя дзверы — не спаць! I так да вечара. Адбою чакаеш, як збавення. Толькі прылёг, праваліўся ў бездань, адчыняецца жалезнае акенца, стук ключом: «На «Гэ» — на допыт. Жыва! Жыва!» Адразу не ўцяміць, дзе ты, што з табою, а дойдзе — дрыжыкі працінаюць наскрозь. На ўсё жыццё запомніўся пах пракураных «Беламорам» калідораў следчага корпуса, перасвіст «вывадных», каб не сустрэліся арыштанты, як прывіды, упаўзаюць у памяць шэрыя ад папяроснага дыму і злосці, калюча-сухія, здзекліва-ўсмешлівыя і сытыя абліччы следчых, і жах апаноўвае зноў. Шчасце, што гэта сон, што допыты — у мінулым.

На голых нарах храпуць, трызняць, варочаюцца, стогнуць, чухаюцца ад страшэннага свербу няшчасныя людзі. Мы ж месяц не распраналіся, не мыліся, рубцы залубянелай, як бляха, бялізны, як асцюкамі, забіты шэрымі паразітамі. Калі распранемся? Калі памыемся? Пакуль што ніякіх надзей. Палатка заінела з сярэдзіны, мерзнуць рукі, не знятая на ноч шапка прымерзла да брызенту, здранцвела шыя, страшна паварушыцца, а ў шэсць гадзін пад’ём. Колькі ж цяпер? Паўтара года я не бачыў гадзінніка, але беспамылкова дзейнічае біялагічны. Што мяне чакае заўтра, як пачнецца першы дзень лесаруба? Што абую? Што адзену? Куды пагоняць? Што скарачаюць лучковая піла і канадскі тапор, жыццё ці тэрмін?

Так у палоне пытанняў і ў тумане трызнення я нерухома ляжаў на трошкі падсушаных уласным целам нарах. Хацелася забыцца, хто я і дзе я, але трэск замерзлай палаткі, храп, мармытанне, стогны і крыкі суседзяў у сне вярталі ў страшную рэальнасць. Толькі праваліўся ў нейкую глыбокую прорву, адчуў бязважкасць і застыў у палёце, як ударылі на вахце ў буфер: «Пад’ём! Па-а-д’ё-ом!» Днявальны запальваў капцілкі, адразу шэрая маса заварушылася на нарах, нацягвалі яшчэ мокрыя штаны і целагрэйкі, а мы нейкімі матузкамі шнуравалі свае чаравікі, твары здаваліся сінімі з чорнымі праваламі, лесарубы шукалі лапці і парцянкі, за патрэбаю выскаквалі за дзверы палаткі, а следам урываліся клубы белае пары, нібыта воблакі на нябёсах. Вакол палаткі снег быў жоўты, папраточваны чалавечымі струменямі. Трошкі далей адыходзілі, чэрпалі далонямі шурпаты снег, расціралі рукі і твар: ні вады, ні ўмывальнікаў не было. I ўсё бягом, усё «Давай! Давай!». З гэтым «давай» уставалі, пласталіся на лесасецы і звальваліся на нары з адбоем.

Брыгадзіры раздавалі пайкі хлеба. Гэта была сапраўдная латарэя: адзін адварочваўся, брыгадзір трымаў пайку і пытаўся: «каму», той называў прозвішча. Шчасліўцу трапляла гарбушка. З ім спрабавалі памяняцца з прыдачаю на цыгарэту махоркі. Але дзе там! Такая ўдача бывала не часта.

У палатку ўварваўся раз’ятраны Віцёк. «Што ж вы, маць вашу, цераз пень-калоду, контрыкі, сабатаж разводзіце, усё яшчэ мітынгуеце, бляхі, ёдам мазаныя! Ану, вылятай, аглаеды, без апошняга!» — I, стоячы пры расчыненых дзвярах, хрысціў кантовым дрынам кожнага, хто не ўправіўся апярэдзіць суседа. Строем ішлі ў сталоўку, — па вокны ў зямлі засыпны з дошак барак, поўны пары, гоману і тлуму. Упершыню бачу міскі, вытачаныя з бярозавых чурак, набрынялыя, слізкія і кіслыя. Няхай сабе, абы былі поўныя, а ў іх недавараны турнэпс, хвасты і галовы салёнай траскі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сяргей Панізьнік: Літары ў расе
Літары ў расе
Сяргей Панізьнік
Сяргей Грахоўскі: Горад маладосці
Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі: Дзве аповесці
Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей: Ранні снег
Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі: Недапісаная кніга
Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі: Сустрэча з самім сабою
Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.