• Пожаловаться

Сяргей Грахоўскі: Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі: Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1990, ISBN: 5-340-00818-5, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Грахоўскі Споведзь

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Сяргей Грахоўскі: другие книги автора


Кто написал Споведзь? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтыя пытанні другі год б’юць і б’юць у мазгі, выкручваюць душу, ні ўдзень, ні ўначы не даюць спакою. Тым часам з вагона ў снег скочваюцца старыя нямоглыя арыштанты. Яны тузаюцца і не могуць устаць, а нам не дазваляюць выйсці са строю і памагчы саслабелым. Убок адышоў невысокі, перацягнуты папругаю і партупеямі з жоўтым партфелем начальнік канвою і не па росце зычна скамандаваў: «Стро-о-ой-сс-я! Разабрацца па чатыры. Прадапраждаю: шаг улева, шаг управа, — нехта буркнуў: прыжок уверх, — прэкраціць агітацыю, — гаркнуў начальнік і закончыў даўно засвоеную малітву, — канвой страляе без прадупражджэння». Відаць, гэты бялыніцкі ці чавускі хлопец не аднаго свайго земляка і суседа справадзіў у апошні пагібельны шлях. Эх вы, пякельныя думы, няма ад вас ратунку!

Абапал лагернай аднапуткі стаяў змрочны, замецены снегам лес. Следам за намі кружыліся, кідаліся на сляды і зноў узляталі груганы, з елак з шоргатам спаўзала снежная навісь.

Большасць з нас былі ў паўчаравічках — на дзіравыя шкарпэткі, у папрэлых за паўтара года бадзяння па камерах галёшах, у выцертых, як рэшата, штоніках, падбітых ветрам пальцечках. Пашанцавала таму, каго забралі зімою, — у іх былі цёплыя паліто, шапкі, а то і валёнкі. Сцежка па цаліку вяла ў гушчар. Снег набіваўся ў чаравікі, раставаў і намярзаў ледзянымі брыжамі на калашынах штаноў. Ішлі моўчкі. У кожнага за плячыма на лямках — брудная, укачаная на нарах торбачка з арыштанцкімі трантамі.

Лес гусцее. Углыбіні відны заваленыя снегам вывараткі, зламаныя пад цяжарам замеці елкі, з верхавін з глухім вухканнем зрываюцца камякі снегу. Канвой з бакоў грузае па снезе па самыя «ступіцы», ад злосці люцее, крычыць, мацюкаецца і без дай прычыны ляскае затворамі. Ідзём моўчкі, як пахавальная працэсія, толькі часам уздыхаюць і войкаюць старыя, а іх у хвост і ў грыву падштурхоўваюць прыкладамі.

Ішлі, ішлі і нарэшце прыбіліся да агароджы. На тоўстыя слупы аж у дзве рэдзі шчыльна нацягнуты калючы дрот, па вуглах пад дашчанымі стрэшкамі вартавыя вышкі, на іх у гаматных кажухах — стралкі. Тут ахоўнікаў завуць стралкамі: у іх адзіны абавязак — страляць. Каго, за што — нікога не цікавіць.

Вось і наш прытулак. Што тут нас чакае? Пакута і… смерць. Хто вытрымае дзесяць гадоў? Выцягваем шыі паглядзець, што там, за плотам. Тры дахі. Адзін даўжэйшы, два ніжэйшыя і карацейшыя. З комінаў лена паўзе шызы дым. Шарэюць прыцярушаныя снегам доўгія палаткі. Спыніліся каля шырокай брамы. Пры ёй маленькая хатка на два акенцы. Над брамаю на доўгай дошцы чырвонаю фарбаю напісана: «Лучковая пила [1] Складаецца з лучка і нацягнутага ў ім пілавальнага палатна. Лучок складаецца з дзвюх стоек, распоркі, дзвюх ручак, нацяжной цецівы і закруткі — Polochanin72. и канадский топор [2] Масіўная сякера вагай 2,5 кг, з вялікім цяжкім байком і доўгім тронкам (81 см) — Polochanin72. — кратчайший путь к освобождению». Што за лучковая піла і канадскі тапор? — відаць, пазнаёмімся і будзем з іх дапамогаю скарачаць свой доўгі тэрмін.

Загадалі «разабрацца» па два. З прыбудоўкі выйшаў куртаты з шэрым тварам, у новых закасаных валёнках вахцёр, на абвіслай папрузе целяпаецца кабура з наганам. Стаіць, жартуе, зубаскаліць з начальнікам канвою. Адмыкаць не спяшаецца. Ногі закляклі, шчокі пакрыліся гусінымі пупышкамі і самі сабою дрыжаць, губы ледзьве варушацца. Адно жаданне: хутчэй бы пад дах, у цяпло. З зайздрасцю пазіраем на барак і з апаскаю на заінелыя палаткі. Яны-то, відаць, якраз і для нас. Барак даўно заселены.

З зоны на вахту паволі ідзе сярэдняга росту мужчына ў доўгім шынялі і кубанцы. Яны доўга гавораць з начальнікам канвою, закурваюць, нібыта нас і не бачаць. Нарэшце забірае ў начальніка канвою нашы фармуляры і становіцца каля расчыненай брамы. I зноў пачынаецца старая песня: прозвішча, імя, па бацьку, год нараджэння, артыкул, тэрмін. Выкліканы ідзе ў зону і чакае астатніх. Мы, сябры і знаёмыя па волі і перасылках, трымаемся адзін аднаго, каб быць разам і тут. Адзін за адным прайшлі ў зону. Каля нас круціцца губаты, шыракатвары блацяк з «фіксаю» на пярэднім зубе, у новым мультановым бушлаце, закасаных валёнках і з тоўстым кантовым кіем у руцэ. Відаць, ён нейкі лагерны начальнік, бо парадкуе нас, пакрыквае, марудных папіхае кантовым «воспитателем». «Адкуль, контрыкі, прывалілі?» Пачуўшы адказ, выскаляецца: «Бульба-картопа дробненькая. А за Гомелям людзі ёсцяка, гы-гы-гы! Ну, варушыся, даўгалыгі трацкіст», — штурхае ён паважанага колішняга метадыста наркамасветы Жураўскага. Той ледзьве пераступае на распухлых, як налівачы, нагах.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сяргей Панізьнік: Літары ў расе
Літары ў расе
Сяргей Панізьнік
Сяргей Грахоўскі: Горад маладосці
Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі: Дзве аповесці
Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей: Ранні снег
Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі: Недапісаная кніга
Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі: Сустрэча з самім сабою
Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.