Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Усякайце. Значыць, так: я — ваш нарадчык Віцёк Мілашачкін. Зараз зоймем апартаменты, разаб’ём вас, жмурыкаў-саколікаў, на брыгады і пачнём іскупаць віну перад народам. Парадак такі: пад’ём у шэсць, развод у сем, з барака вылятай без апошняга. Маруднаму мой памочнік дапаможа», — ён рагатнуў і патрос кантовым дрынам. «За мною шагам марш!» — і павёў у доўгую заінелую палатку. З яе, з вытыркнутых бляшаных труб, валіў густы дым.

Палатка метраў на сорак нацягнутая на каркас з неакоранага падтаварніка, абапал вузкага праходу суцэльныя двух’ярусныя нары. Пасярэдзіне дзве печкі з бляшаных бочак, напаленыя дачырвана. Вокан няма. На прыбітых да слупоў паліцах дымяць тры газнічкі. Дымна, парна, і пахне паленым кортам. У паўзмроку на нарах у нечым длубаюцца невыразныя цені, замест фіранак паразвешваны брудныя каравыя парцянкі, ідзе едкая пракіслая пара ад мокрых бушлатаў. Хто захапіў месца пры печы, падсмажвае на ражэнчыку рэшткі пайкі, зманліва пахне прыгарэлым хлебам.

Мы, чалавек трыццаць, занялі верхнія нары, рэшту нашага этапу загналі ў суседнюю палатку. Пад намі настылыя сырыя дошкі. Ад пасцеляў мы адвыклі даўно: што на мне, тое і пада мною, у чым хаджу, у тым і сплю, тым і накрываюся. Турэмныя падлогі былі сухія, а тут сядзіш на макрэчы. Вецер ляскае намёрзлым брызентам палаткі, у вузкім праходзе снуюць, варушацца, штурхаюцца, падобныя на кажаноў, цені, праціскаюцца да печы, як чорныя кіпцюры, працягваюць да цяпла паскручваныя пальцы. Гэта чакае і нас. Мы ўпяцёх, сябры па волі і этапах, умасціліся побач. Са смакам нюхаем пах падсмажанага хлеба і глытаем слінкі. Нам сёння нічога не належыць: сухі паёк даўно з’едзены, а тут яшчэ не паставілі на катлавое ўтрыманне, вось і хаўкаем, шморгаем насамі і загаворваем адзін аднаму зубы, каб меней думаць пра хлеб.

Мой сусед, былы карэспандэнт «Известий» Валодзя Мяжэвіч, яшчэ не падобен на арыштанта: на ім добрае зімовае паліто з каракулем, цёмна-карычневы гарнітур з камізэлькаю, цёплая шапка, чаравікі з суконнымі гетрамі на гузічках. Усё пакамечылася, запылілася, але яшчэ нагадвае прэстыжнае мінулае гаспадара. З зайздрасцю пазіралі на гарачую печ, каб адагрэць мокрыя змерзлыя ногі, але навічкам туды не прабіцца. Сушымся, пазвесьваўшыся з нараў. Умошчваемся не распранаючыся, пад галавою торбачка з рэшткамі трантаў пасля шмонаў, пражарак і крадзяжоў на этапах, на босыя ногі нацягваем мокрыя калошы штаноў. Ляжым з заплюшчанымі вачыма, а кроў стукае ў скроні, думкі ні на хвіліну не даюць спакою: што тут нас чакае, што будзе заўтра, праз месяц, праз год? А іх наперадзе дзевяць — больш за год адбыў у турмах. Дажыць хоць да лета. Успамінаецца, як даўно забыты фільм, такое далёкае жыццё на волі. Сяброў і знаёмых не абмінуў гэткі ж горкі лёс. Хто ж застаўся там, не забраны? Чаму адных узялі, а другіх не? Пісьменнікаў з магілёўскай перасылкі высмыквалі на этап па некалькі чалавек. Куды іх закінуў лёс? Дзе яны цяпер? Добра, што побач некалькі блізкіх і надзейных сяброў, загартаваных у следчых рэбрадрабілках, у карцэрах і на этапах. Калі адчыняюцца дзверы, у палатку ўрываецца хісткае злавеснае святло ад вогнішчаў вакол зоны. Яны гараць усю ноч.

Грукаючы сваім «выхавальнікам», уваходзіць Віцёк Мілашачкін: «Жмурыкі-мазурыкі, прыбыўшыя нонча, слухай сюды. Заўтра вы — брыгада лесарубаў. Брыгадзір ваш вось ён, былы памкамузвод доблеснай Чырвонай Арміі, а цяпер за доўгі язык, як і вы, пяцьдзесят восьмая. Пакажыся, Міша Селязнёў». На крок адышоў сярэдняга росту вайсковец у шынялі і будзёнаўцы без зорачкі. У змроку былі відны толькі падбародак і правалы вачэй. Ён трымаў даўгаватую фанерную дошчачку і запісваў на ёй насліненым хімічным алоўкам нашы прозвішчы і ініцыялы. Зрабіў пераклічку, папярэдзіў, што на снеданне ідзём строем, а адтуль — на развод.

А Віцёк усё нешта марудзіў: некага ўшчуваў, палохаў кандзеем, адганяў ад печы з апухлым шкляным тварам дахадзягу. Ён засынаў і тыцкаўся тварам аб гарачую бляху, на шчоках цямнелі апёкі, там, дзе пазлазілі струпы, ружавела скура і сачыліся болькі. Відаць, чалавек дажываў апошнія дні. Гэта быў некалі славуты на заводзе імя Варашылава ўдарнік і рабкор Іван Іванавіч Казлоў. Яго імя грымела на мітынгах і ў друку, ён сядзеў у прэзідыумах і стаяў на трыбунах, цяпер ашклянелы, апалены, амаль непрытомны дагараў каля бляшанай печы ў халоднай палатцы за тысячы вёрст ад дому пад гул таежнай завірухі. Барані божа дайсці да такога стану. Лепш загінуць адразу без зняважлівых пакут.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x