Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток – Бельск, Год выпуска: 1993, Издательство: АМЭГА, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая сьмерць Крынак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая сьмерць Крынак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.

Доўгая сьмерць Крынак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая сьмерць Крынак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прынясіце, бацька, яшчэ дроў. У холад, хвароба, кідае...

— Ага, зіма бярэцца, — дзядок паслухмяна патэпаў назад. — А дабра, пані, павезьлі яны поўны кузаў. Навалілі мяшкоў, бы мукі якой...

Узьнімалася замець. Зьмерзлая плахта бялізны на вятрыску пужліва скрэбла па ваконнай раме, падлятаючы зьлева (у будынку, відаць, жыла сям'я). Па-хлапцоўску насьвістваў вецер; Сьцяпан услухоўваўся ў яго мэлёдыку, перабіваючы дрымотную нуду здогадамі, ці ў падрубе ёсьць вэнтыляцыйная адтуліна ў склеп з бульбай, нядбайна заткнутая анучай...

— Вось, хвароба, вы пачытайце гэтыя камплекты, — перад Сумленевічам паўстаў загадчык сэкцыі паслугаў, абціраючы рукавом пыл з пажоўклых канцылярскіх зьвязак. — Пакуль вы пракапаецеся празь іх, дык мы вам падкінем...

Ліза, у несьвядома распуснай позе, падцягвалася. Зноў укленчыла, падклаўшы пад калені ілюстраваны часопіс моды. Быццам прымушаная бандай да ганьбы.

Сумленевіч прабыў у Бельску пятніцу й суботу. У панадзелак дакончыў ён кантроль, склаў пратакол зь яго.

— Я, слухай ты, ня маю часу чытаць тваю пісаніну, — дырэктар адсунуў пратакол, які Сьцяпан паклаў перад ім для подпісу. — Прыяжджаеце сюды, дурыце сраку!..

— Добра, пане дырэктар. Я зраблю на пратаколе адзнаку, што вы яго не падпісалі...

— Якую гэта адзнаку?! Вы толькі ўмееце неспакоіць людзей, а справу цягнуць дык нямаш каму, — буркліва гаварыў ён. — Лёгка вам, у мяккіх крэслах разваліўшыся, павучаць нас: тое зроблена ня так, а гэта — ня сяк... Запыталі-б, здаецца, ці ня трэба дапамагчы аддзелу ў чым— небудзь? Ды дзе там!

— Выяўленьне слабых месцаў у вас — гэта i ёсьць наша дапамога вам.

— Я й бяз вас ведаю, у якіх вірах рыба водзіцца. Чуеш?!

— Дык чаму ў вашым аддзеле столькі занядбаньняў?

— Во, брат, калі ў цябе розум праявіўся! Папрацуй ты ў нас. Мо', дзякуючы табе, прападуць нашы беды... — дырэктар прыгледзеўся да якогасьці сказу на першай старонцы пратаколу. — Гм, так.

— Не прападуць, — Сумленевіч, даняты да жывога, сказаў яму проста ў вочы: — Некаторыя вашы супрацоўнікі змагаюць іх хабарамі! — i, калі дырэктар запытальна паглядзеў на яго, ён дадаў: — Сёньня раніцай загадчык сэкцыі паслугаў прынёс мне шынку й запрасіў мяне на абед!

— Вэнджаную?

— Што — вэнджаную?

— Ну, шынку?

— Ня ведаю. Я ня ўзяў яе.

— Дорага хацеў...

— Гэта быў хабар, пане дырэктар. Спроба падкупіць мяне з мэтай затушаваць выяўленыя мною недагляды ў вас. Ці я ясна кажу?

— Цалкам, — ён, таўшчэрны, сеў ажно на двух крэслах.

— I гэта вас не трывожыць?

— Трывожыць.

— Вы пакараеце яго?

— За што?

— За хабарніцтва, за спробу выкруціцца ад саліднай працы, — Сьцяпан зьедліва ўсьміхнуўся: — Ад бяды, як вы кажаце...

— Кожны, пане, ратуецца, — скрыпелі пад імі ссунутыя крэслы.

— Мы з цэнтру прывозім вам бяду, праўда?

— Не памятаю, ведаеш, каб было іначай.

— Лічыце нас ворагамі?

Дырэктар абыякава падпісаў пратакол:

— На, бяры ды едзь сабе да д'ябла, — ён падкінуў паперы да рук Сьцяпана. Манька! — крыкнуў; зьявілася яна так хутка, што Сьцяпан не пасьпеў як сьлед апрануцца. — Пакліч да мяне таго бамбізу, — сказаў ён да яе.

— Я — патрэбны вам? — Сумленевіч зразумеў, што дырэктар выклікаў загадчыка сэкцыі паслугаў, каб высьветліць інцыдэнт.

— Не. Бывайце здаровы.

— Да пабачэньня.

Прызнацца, у Беласток выяжджаў Сьцяпан зь нейкай няўпэўненасьцю. Не грубіянства выклікала ў ім разгубленасьць. Цяпер, паглыбляючыся ў тую размову, ён амаль з жахам усьведамляў сабе, што супрацоўнікі ў Бельску пагадзіліся даўным-даўно на тое, каб быць непаўнацэннымі. Як-жа назваць іх тоесамасьць з працоўнай часткай грамадзтва, якім кіруюць — яны пераконаныя ў тым беспатрэбна хітрыя ды інтэлігентныя. У гэтым ступіў Сьцяпан на зарослую сьцежку суадносінаў паміж селянінам і панам, вытваральнікам матэрыяльных багацьцяў і карыстальнікам іх. Ня так і далёка грымела водгульле сівой мінуўшчыны, якая хмарай насоўвалася на пакінутыя абшары. Адыйдзе яна й ніколі ня вернецца, але яшчэ спустошыць градам новазялёную буйнасьць, абсьцябае яе...

У раздражненьні думаецца ўсялякае.

Сумленевіч застудзіўся; за дарогу зьмёрз ён у ногі. У вагоне, якім вяртаўся дадому, было холадна; падшукаць цяплейшага — паленаваўся (пашанцавала яму мець жвавага спадарожніка). Сіплы кандуктар — у вадказ на Сьцяпанавы заўвагі наконт дрэннага абаграваньня — адсек: "Я вас не запрашаў сюды".

14.

Зусім дрэнна адчуў сябе Сумленевіч на працы. Кінуў ён пісаць даклад аб візытацыі бельскага аддзелу й пайшоў да лекара. Там гудзеў натоўп хворых, насупраць белых дзьвярэй. Мэдсястра выкрыквала чарговыя прозьвішчы й кожны раз прасіла: "Людзі! Сядайце, ня стойце так, бо нікому не даяце прайсьці".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x