Сакрат Яновіч - Не жаль пражытага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Не жаль пражытага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Не жаль пражытага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Не жаль пражытага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра сваё жыццё, пра 50 гадоў творчасці, год за годам, падзея за падзеяй. І хаця не ўсімі сваімі чынамі можа ганарыцца, аднак, не мае да сябе прэтэнзіі. Не мае яе і да свайго жыцця. Не мае прэтэнзіі да нікога. Кожнаму з нас прыпала жыць у пэўную эпоху, перажываць пэўныя падзеі і змены, найважнейшым, аднак, заўсёды было застацца сабой. Чытаючы споведзь Сакрата, бо менавіта так можна акрэсліць гэты твор, часам задумваешся, як бы паступіў на яго месцы ў той час пры тых абставінах. Але табе не давялося быць на яго месцы ні тады, ні зараз. Кожны мае сваё месца, і важна, каб азіраючыся назад можна было з упэўненасцю сказаць “Не жаль пражытага”. А сказаць так можа толькі шчаслівы чалавек, які мае пачуццё споўненай місіі. (Н. Г.)

Не жаль пражытага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Не жаль пражытага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сакрат Яновіч

Не жаль пражытага

Бібліятэка Беларускае літаратурнае аб’яднанне "Белавежа"

Серыя заснавана ў 1990 г.

Кніжка саракавая

Рэдактар: Юрка Хмялеўскі

Прадмова

Загаловак гэтай кніжкі можна разумець дваяка. Або Сакрат Яновіч, спісваючы свае ўспаміны, хацеў даказаць, што не змарнаваў звыш паўвеку свайго дарослага жыцця і ўмеў пакарыстацца дадзеным лёсам талентам, пакідаючы трывалы след у культуры і літаратуры двух народаў – беларусаў і палякаў. Або наадварот. З горыччу канстатуе ён, што зашмат у сваім жыцці напаткаў усялякага ліха, розных бедаў, стрэсаў, хвароб і няшчасцяў, каб пад старасць узяць ды лёгка пра іх забыцца, сцерці з памяці.

Шчырая праўда пра жыццё ніколі да канца не ёсць прыемнай. Таму Сакрат Яновіч дапускае другі, не так і ўжо ганаровы, варыянт тлумачэння слоў „Не жаль пражытага”. Прызнаў тое перакладчыку – знакамітаму Яўгену Кабатцу, які, пераклаўшы на польскую мову гэтыя ўспаміны з арыгіналу, друкаванага ў сарака частках у штомесячніку „Часопіс” у 1998-2002 гадах, найбольшы клопат меў менавіта з загалоўкам. Былі ў яго наступныя прапановы: „Nie żal mi”, „Niczego nie żałuję”, „Nie żal”. Аднак, калі польскі пераклад Кабатца вясною 2002 г. апублікавалі варшаўскія „Regiony” (даючы загаловак „Niczego nie żałuję”), і неўзабаве пачаў яго друкаваць крынкаўскі штомесячнік „Tutaj”, Яновіч прызнаў, што найбліжэй праўды будзе „Lat przeżytych mi nie szkoda”.

Аднак гэта не так, што Сакрату Яновічу быццам бы жыць ужо абрыдла. Бо, калі што яму надакучыла, дык толькі – усёжыццёвыя тлумачэнні і апраўданні з прычыны свядома абранага ім лёсу: быць сабою, быць беларусам! Здавалася б, такі выбар – асабістая справа а не чыя іншая. Але не. Гэтая кніжка прадстаўляе сабою няспыннае змаганне аўтара за годнае жыццё і беларушчыну. А змагацца на працягу мінулага звыш паўвечча было яму з кім. Не толькі сярод палякаў, як перадусім сваіх, беларусаў. Добра тое ілюструюць змешчаныя ў кніжцы – як дадатак да яе – факсіміліі лістоў, дакументаў і фатаграфій. На шчасце, толькі некаторыя, бо большасць пацвярджае вялікі аўтарытэт і пашану ў адносінах да Яновіча з боку інтэлектуальных колаў Польшчы і свету.

„Не жаль пражытага” не ёсць поўным запісам усіх важнейшых падзей у жыцці Яновіча – пісьменніка, журналіста, грамадскага дзеяча і палітыка. Асабліва не хапае тут успамінаў з бурлівых 90-х гадоў. Таму, бо яшчэ – як піша сам аўтар – жывуць героі недалёкага часу, не выветрыліся непрыемныя пахі, гнільна тлеюць непаразуменні...

Больш дакладна, амаль дзень за днём, Сакрат Яновіч характарызуе сваё жыццё ў дзённіках. Дагэтуль выйшлі друкам яго запісы з 1983-1995 гадоў, а да 2002 г. у Тэрмапілах № 4-5. Свае нататкі (для памяці) робіць ён надалей. Таму трэба спадзявацца, што калісь будуць яны апублікаваныя, хаця б і таму, каб дапоўніць гэтую аўтабіяграфію. Але i само ўжо „Не жаль пражытага” дастаткова пацвярджае вялікі поспех, дасягнуты Сакратам Яновічам ва ўсім ягоным жыцці. Жыцці, пазначаным горкім беларускім лёсам.

1936–1950

Мне, папраўдзе, усё роўна ад таго, што я нарадзіўся. Шкада маткі, запакутавала яна са мною, калі я быў маленькі. Хварэў, паміраў, да трох гадкоў не хадзіў.

Найпершы мой вобраз свету – гэта савецкі танк з рассмяяным танкістам, якому кідалі кветкі бабы і маці, і Вольга Чабаніха з агарода ля вуліцы. Стаяла сонечная пагода, даспявалі местачковыя садкі; чырванашчокія яблыкі, цяжкія грушы, смуглявае сліўе. Іконная радасць – ад неба, ад людзей. Не відаць у тым імгненні мужчын, яны яшчэ на вайне. На нямецка-польскай.

Бацька таксама. І хоць здарылася тое з ім няцэлы месяц назад, анічога не запамятаў я. Казалі: не пускаў яго, ушчаперыўся за шыю, і яму давялося падмануць мяне цукеркамі ў краме жыда. Гэта напрыканцы жніўня трыццаць дзевятага, на рынку ў Крынках, адкуль мабілізаваных вывозілі ў Гродна. У заціханне бабінага лета.

Насталі саветы. Прабылі нешта два сезоны, але запамяталіся яны мне ўсяго шчаслівасцю ад купленае цацкі-самаходзіка, якую засланяў я далонькаю ў снежнае адлігоцце. І страхам ад „васточніка” Шатэрніка, настаўніка, які хадзіў да кватараваўшай у нас Ані, гэтак жа прысланай сюды вучыць не па-польску дзецярню. Успамін пра яе цёплы; бараніла мяне ад яго настойлівасці дзяўбсці ў маю галаву алфавіт.

Так запачаткаваўся мой беларускі лёс – жыццё пад штораз іншай уладаю. І немцы з’явіліся ў нас у такое ж пагоддзе, але пераджніўнае. Папярэдне чамусьці збамбіўшы жыдоўскае места крынкаўскае; наша Сакольская вуліца начавала тады на выгане, углядаючыся ў даволі аддаленыя пажары (гарэлі і падалі кроквы на мурах Каўказскай). Маці набралася бабскага жаху і, прычакаўшы дня, кінулася ўцякаць – узяўшы мяне – да сваіх братоў

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Не жаль пражытага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Не жаль пражытага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Не жаль пражытага»

Обсуждение, отзывы о книге «Не жаль пражытага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x