Сакрат Яновіч - Самасей

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Самасей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Самасей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Самасей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сакрат Яновіч — вядомы беларускі празаік, жыве і прадуе ў Польшчы, з'яўляецца членам Саюза польскіх пісьменнікаў. Чытачы Беларусі ўжо знаёмы з яго кнігай «Сярэбраны яздок». Незвычайнасць калізій, у якія трапляе галоўны герой аповесці «Самасей» інжынер Андрэй Антошка, глыбокі псіхалагізм, вобразная сакавітая мова — вось тыя добрыя якасці, якія будуць садзейнічаць жывому водгуку чытача. У кнігу ўвайшлі таксама лепшыя апавяданні аўтара.

Самасей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Самасей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сакрат Яновіч

САМАСЕЙ

Падрыхтаванае на падставе: Сакрат Яновіч, Самасей. Аповесць. Апавяданні, — Мінск: Выдавецтва, 1992. — 382 с.

ISBN 5-340-00445-7

Рэдактар: А. Дз. Куліш

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

ПАСЕЯНАЕ ТАЛЕНТАМ

Гэтае слова сваё да кнігі Сакрата Яновіча я пішу невыпадкова, не па выдавецкім абавязку. Я пераканаўся, калі наасфера (паводле Вярнадскага) зафіксавала тваю з некім сувязь, у далейшым лёс абавязкова, часам пры неверагодных варунках, зноў звядзе цябе з ім. У 1977 годзе пад час працы ў старадарожскай раённай газеце я атрымаў блакітны канверт. Ніякага б дзіва ў гэтым не было, калі б не сведчыў адрас, што пісьмо з Польшчы. Ні знаёмых, ні сваякоў у мяне там не мелася, і я са зразумелай хапатлівасцю ўскрыў канверт. Амаль бясцямна прабег вачыма па радках: «Паважаны Уладзіслаў Рубанаў, з радасцю прачытаў Ваша як жа добрае апавяданне «Зерне — у зямлю». Рэч пра дабрату; Вы расчулілі мяне — і тэмай, і багаццем мовы. Дзякую вам за добры кавалак жыцця!

Вы, напэўна, удумлівы і сардэчны чалавек. I таму захацелася напісаць да Вас колькі слоў. Ад шчырага сэрца зычу Вам спору ў працы і — цудоўнага захаплення людзьмі!

З паклонам — С. Яновіч. Беласток, 5.VІІ. 1977»

Гэта быў першы — ды яшчэ такі незвычайны! — водгук на маё першае сталае апавяданне, якое надрукаваў «ЛіМ», таму няхай даруецца нясціпласць, што я прывёў яго. Натуральна, я напісаў адказ свайму карэспандэнту, зусім не ведаючы, хто ён такі і чаму сочыць за беларускаю літаратураю. З далейшай перапіскі ўсё праяснілася: Сакрат Яновіч — член Саюза польскіх пісьменнікаў, бела-рускі праэаік, які жыве ў Беластоку. Са шчырай цікавасцю я разгарнуў прысланую ягоную кнігу «Загоны», што ўжо нязвыкласцю вокладкі (рознакалёрныя палосы замест якогасьці малюнка) уводзіла мяне ў новы таямнічы свет. Я памятаю тое незабыўнае ўражанне салодкай і светлай супраціўляльнасці, якое аказвала на мяне чытанне прозы Сакрата Яновіча. А потым ад яе няможна было адарвацца, бо дзейнічала тая магія, якая непазбежна прысутнічае ў слове таленавітага мастака.

Думаю, што чытачу і гэтай кнігі (зрэшты, другой у нас на Беларусі, першая «Сярэбраны яздок» выйшла ў 1978 годзе) напачатку трэба будзе прызвычаіцца да пісьма Сакрата Яновіча; яно — для таго, хто шануе сапраўдную літаратуру, каго не раздражняе, а вабіць бляск і водар свежага, незашарпанага слова, хто ўмее гэтым бляскам і водарам лагодзіць ды цешыць сваю душу безадносна да займальнасці твора. Не павінны бянтэжыць чытача і адчувальны ўплыў польскай мовы на сінтаксіс, марфалогію і граматычны лад пісьма Сакрата Яновіча, бо ён, гэты ўплыў, арганічны сваёй непазбежнасцю.

Каб крыху спрасціць утаймаванне гэтай паўнакроўнай празаічнай І стыхіі, але не замяняючы неабходных для кваліфікаванага чытання высілкаў, падзялюся сваімі кароткімі назіраннямі.

Талент Сакрата Яновіча — паэтычны. Ягоная метафарычнасць ад замілавання тым, што акружае, што лучае на вочы, — гэта: і бляск расінкі на жытнёвай сцяблінцы, і блакіт валошак-васількоў, і паінелыя дрэвы, што бялеюць першабытным хараством, і шпак, які пагушкваецца на вейках бярозы... Непасрэднасць паэтызавання асабліва гожа выяўляецца тады, калі адпавядае ўнутранаму стану героя. Цудоўнае апавяданне «Таня» — пра першае, заўсёды рамантычнае і светлае, каханне, якое абуджае ў чалавеку свядомае жаданне тварыць дабро, і вось як малюецца закаханаму падлетку наваколле: «Рушыўся Юрка ўвечары, калі на каляіны церусілася святло ночы. Малая Мядзведзіца, у бестурботнасці задраўшы хвост, гайсала па нябёсах, скідваючы на зямлю дурненькія зоркі, ажно перапыніў ейную гульню месяц, які спакойна ўзышоў на дах леснічоўскай вартоўні і рассмяяўся смехам бацькі свайго дзіцяці, што з забаўнай бессаромнасцю вычаўпляе пры чужых».

Вобразнасць дасягаецца багаццем мовы, лексічны запас якой проста ўражвае; пісьменнік чэрпае з плыні, што цячэ, жыве пад афіцыйна-слоўнікавым пластом; ягонае пяро мачаецца ў гэтую плынь і не сушэе. Адсюль аж ці не шурпатасць, якая робіць прозу рэчыўнай, грунтоўнай, а не празрыста-сцёртай і худасочнай ад прыгладжвання. Усё ў пісьменніка свядомае, прадуманае, і — адчуванне — што калі паправіць якоясьці слова ў рукапісе, то пры чытанні карэктуры аўтар абавязкова адновіць яго па памяці, бо ведае іменна такім. Здаецца, любая «няправільнасць», кожнае наватарства тут на карысць, у залік майстэрству. I інверсійны перанос прыметніка ў канец сказа, чым акцэнтуецца ўвага чытача на прыкмеце назоўніка: «Ступіў у ямінку, прыкрытую леташняй травою, парудзелай», «выйшаў на вуліцу, белую ды ціхую»; і пропускі «таго, каб» («Замест скіравацца на Ліпавую, павярнуў назад».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Самасей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Самасей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Янов - Россия и Европа- т.2
Александр Янов
Александр Янов - Россия и Европа-т.3
Александр Янов
Сакрат Яновіч - Загоны
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Лістоўе Listowie
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Роджер Пілкінгтон - Янові скарби
Роджер Пілкінгтон
Алексей Янов - Экспансия
Алексей Янов
Алексей Янов - Запад-36
Алексей Янов
Алексей Янов - Орда
Алексей Янов
Отзывы о книге «Самасей»

Обсуждение, отзывы о книге «Самасей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x